21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выбраць трэба нешта адно

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выбраць трэба нешта адно

Мы жывём у прыватызаванай i застрахаванай кватэры, але праблемы свае вырашыць не можам. З-за вiльготнасцi ў нас пачарнелi столь i сцены (здараецца, што вада па iх цячэ раўчукамi), а камунальнiкi толькi абяцаюць нешта зрабiць.

Хацелася б ведаць, калi яны ўсё ж зробяць рамонт, цi выплацяць нам страхоўку?

Д. К., Гомельская вобл.

Гомельская вобл.

У адпаведнасцi з заканадаўствам кантроль за тэхнiчным станам i своечасовым ажыццяўленнем рамонту прыватызаваных жылых памяшканняў ажыццяўляецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, а таксама спецыяльна ўпаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Адказнасць за стан канструктыўных элементаў дома, iнжынерных сiстэм i абсталявання ў прыватызаванай кватэры павiнна несцi жыллёва-эксплуатацыйная арганiзацыя, якая абслугоўвае дом, у адпаведнасцi з заключаным дагаворам на тэхнiчнае абслугоўванне. Яна ж павiнна забяспечыць i своечасовую лiквiдацыю выяўленых дэфектаў.

У адпаведнасцi з Тэхнiчным кодэксам наяўнай практыкi ТКП 45-1.04-14-2005 (02250) "Тэхнiчная эксплуатацыя жылых i грамадскiх будынкаў i збудаванняў. Парадак правядзення" ў жылых будынках (акрамя забяспечаных цэнтралiзаваным кiраваннем тэхнiчным станам iнжынерных сiстэм i абсталявання) дыспетчарскiя службы павiнны прымаць заяўкi ад насельнiцтва на лiквiдацыю няспраўнасцяў.

Заяўкi павiнны разглядацца ў дзень паступлення, а дэфекты лiквiдавацца, як правiла, не пазней, чым на наступны дзень. У выпадках немагчымасцi аператыўнай лiквiдацыi няспраўнасцяў, звязаных з пагрозай небяспекi, пашкоджання маёмасцi, эксплуатацыйныя арганiзацыi абавязаны:

прыняць неадкладныя меры па прадухiленнi пагрозы абурвання канструктыўных элементаў, затаплення нiжэйшых паверхаў;

праiнфармаваць зацiкаўленых асобаў аб прынятых рашэннях i меркаваных тэрмiнах лiквiдацыi няспраўнасцяў.

Названым нарматыўным дакументам вызначаныя, у прыватнасцi, наступныя гранiчныя тэрмiны лiквiдацыi няспраўнасцяў элементаў будынкаў, з моманту iх выяўлення (у сутках):

працякання даху — 1;

няспраўнасцi ў сiстэме арганiзаванага водаадводу (унутранага вадасцёку — 2, вонкавага вадасцёку — 5);

прамярзанне сценаў — у тэхнiчна магчымыя тэрмiны;

працяканне вокнаў, стыкаў сценавых панэляў — 7;

адслаенне тынкоўкi столi або верхняй часткi сценаў, якое пагражае яе абурванню, — 5 (з неадкладным прыняццем мер бяспекi).

У выпадку непрыняцця жыллёва-эксплуатацыйнай арганiзацыяй неабходных захадаў, трэба звярнуцца ў адпаведны мясцовы выканаўчы або распарадчы орган i, пры неабходнасцi, у суд.

Што датычыцца добраахвотнага страхавання кватэры, то пры прызнаннi заяўленага выпадку страхавым i выплаце грамадзянiну страхавой кампенсацыi да страхоўшчыка (страхавой арганiзацыi) пераходзiць у межах выплачанай сумы права патрабавання, якое грамадзянiн мае да арганiзацыi, якая ажыццяўляе абслугоўванне i эксплуатацыю гэтага шматкватэрнага жылога дома.

Правiламi № 33 добраахвотнага страхавання жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах (узгодненымi Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь ад 4 лiпеня 2007 г. № 16, са змяненнямi i дапаўненнямi ад 28 красавiка 2008 г. № 337) вызначана таксама (пункт 55), што грамадзянiн застрахаваны абавязаны вярнуць страхавой арганiзацыi атрыманую суму страхавой выплаты, калi высветлiцца, у прыватнасцi, што ён атрымаў адпаведную кампенсацыю ўрону ад арганiзацыi, якая ажыццяўляе абслугоўванне i эксплуатацыю гэтага шматкватэрнага жылога дома i адказнай за нанясенне ўрону.

Вiктар САВIЦКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у прыватызаванай i застрахаванай кватэры, але праблемы свае вырашыць не можам. З-за вiльготнасцi ў нас пачарнелi столь i сцены (здараецца, шт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика