Курбан-Байрам для дзяцей-сiрот
Курбан-Байрам для дзяцей-сiрот
У гэтыя днi, з 8 па 11 снежня, мусульмане ўсяго свету, у тым лiку i ў Беларусi, святкуюць сваё галоўнае свята — Курбан-Байрам. Традыцыя прыносiць у гэты дзень у ахвяру жывёлу бярэ свой пачатак у гiсторыi, якую добра ведаюць i мусульмане, i хрысцiяне, i iудзеi. Згодна з Каранам, Анёл Джабраiл (Гаўрыiл) з’явiўся Ібрагiму (Аўрааму) у сне i перадаў яму загад ад Алага прынесцi ў ахвяру свайго першынца Iсмаiла. Iбрагiм адправiўся ў далiну Мiна да таго месца, дзе сёння знаходзiцца горад Мека, i пачаў рыхтавацца да ахвярапрынашэння. Але Алаг выпрабоўваў Iбрагiма, i калi той гатовы быў выканаць волю Усявышняга, ахвяра сынам была замененая на ахвяру ягнём. Свята сiмвалiзуе мiласэрнасць Бога i тое, што вера — лепшая ахвяра. Святкаваць мусульмане пачынаюць з ранiцы, яны наведваюць мячэць, здзяйсняюць святочную малiтву, раздаюць мiласцiну (садака), наведваюць родных i сяброў, просяць адзiн у аднаго даравання, узгадваюць памерлых. Учора адукацыйна-культурная установа "Достлук" ("Сяброўства"), мэта якога — развiццё сяброўскiх, культурных i iнтэграцыйных сувязяў памiж беларускiм i турэцкiм народамi, наладзiла святочны абед у гонар Курбан -Байрама ў гатэлi "Краўн-Плаза". На абед былi запрошаны турэцкiя сем’i, якiя пражываюць на тэрыторыi Беларусi i беларускiя госцi, у тым лiку каля 50 дзяцей з дзiцячых дамоў сямейнага тыпу. — Я ўзяла чатырох самых старэйшых, — расказвае Галiна ЖЫЛА, мацi-выхавальнiца з сямейнага дзiцячага дому ў Асiповiчах. — Таню, Олю, Сашу i Наташу. Двое малодшых засталiся дома. Думаю, дзецi запомняць гэты абед: тут усё на самым высокiм узроўнi — i iнтэр’ер, i кухня, i абслугоўванне. Разам з тым, добрая, амаль сямейная атмасфера. I гэта нягледзячы на тое, што частка гасцей размаўляе толькi на турэцкай мове, а частка — толькi на рускай. Былi i тыя, хто размаўляе, нават спявае, на абедзвюх мовах. I тое, што такiх людзей становiцца ўсё больш — заслуга "Достлук", якi сярод iншага, арганiзоўвае моўныя курсы. Сёлета толькi на платных курсах турэцкай мове навучаецца каля 100 беларусаў (у асноўным беларусак). Акрамя таго, iснуюць бясплатныя курсы ў мiнскай гiмназii №12 i за сiмвалiчную плату — у БДУ. Падчас абеду гасцей забаўлялi вучанiцы мiнскiх гiмназiй — удзельнiцы мiжнародных алiмпiяд па турэцкай мове. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя днi, з 8 па 11 снежня, мусульмане ўсяго свету, у тым лiку i ў Беларусi, святкуюць сваё галоўнае свята — Курбан-Байрам. Традыцыя прыносiць у гэ |
|