Нацбанк прапануе дазволiць авансавыя плацяжы па iмпартных кантрактах за кошт уласных сродкаў прадпры
Нацбанк прапануе дазволiць авансавыя плацяжы па iмпартных кантрактах за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў
Аб гэтым паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання i валютнага кантролю Нацыянальнага банка Анатоль Мароз. Паводле яго слоў, прапанова дазволiць суб’ектам гаспадарання правядзенне авансавых плацяжоў за кошт уласных сродкаў унесена на разгляд. Анатоль Мароз нагадаў, што пастановай Нацбанка № 165 была ўведзена забарона на правядзенне авансавых плацяжоў па iмпартных кантрактах. Дазвол на авансаванне iмпарту можа выдавацца Нацбанкам на падставе хадайнiцтва ўрада. "Гэта мера была прынята ў сувязi са скарачэннем паступлення валютнай выручкi ў краiну. Мы не такiя багатыя, каб крэдытаваць па iмпарту краiны-суседзi", — растлумачыў Анатоль Мароз. Ён падкрэслiў, што цяпер сiтуацыя з атрыманнем дазволаў на правядзенне авансавых плацяжоў урэгулявана, Нацбанк даў суб’ектам гаспадарання ўсе неабходныя дазволы. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацбанк прапануе дазволiць авансавыя плацяжы па iмпартных кантрактах за кошт уласных сродкаў прадпры Аб гэтым паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання i валютнага кантролю Нацыянальнага банка Анатоль Мароз. Паводле яго слоў, прап |
|