21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Небяспечная перспектыва будаўнiка

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Небяспечная перспектыва будаўнiка

Будаўнiцтва — перспектыўная работа. Аб гэтым сведчыць мноства аб’яў у рэкламных выданнях i на iнфармацыйных дошках ("патрабуюцца муляры, тынкоўшчыкi, кранаўшчыкi..."). Набор студэнтаў на будаўнiчыя спецыяльнасцi таксама з кожным годам павялiчваецца. Але, разам з тым, гэта работа на сёння — адна з самых небяспечных. Доказам таму — шматлiкiя няшчасныя здарэннi на будаўнiчых пляцоўках...

У якасцi iлюстрацыi прывяду некалькi прыкладаў.

№ 1

Ранiцай мантажнiк фiлiяла №3 па будаўнiцтве трубаправодаў арганiзацыi "Белтрубаправодбуд" прыйшоў на працу нападпiтку (падчас даследавання выявiлi, што канцэнтрацыя спiрту ў крывi складала 3,5 прамiле). Пры такой канцэнтрацыi алкаголю начальнiк павiнен быў адхiлiць яго ад работы. Але, на жаль, нi ён, нi iншыя службовыя асобы гэтага не зрабiлi. Выконваючы агнявыя работы, мантажнiк парушыў правiлы тэхнiкi бяспекi. Суд Камянецкага раёна ўстанавiў, што адна з прычын, якая прывяла да гiбелi работнiка, у тым, што мантажнiка дапусцiлi да працы ў стане алкагольнага ап’янення.

№ 2

Начальнiк участка прадпрыемства "Электрасофт" атрымаў заданне знайсцi кран, каб дэмантаваць апоры вонкавага асвятлення на вулiцы Някрасава горада Мiнска. Па дапамогу звярнуўся да машынiста аўтамабiльнага крана прыватнага прадпрыемства "Спецiнжбуд", якi працаваў на суседнiм будаўнiчым аб’екце. За грошы той згадзiўся дэмантаваць апоры. Дэмантаж праходзiў хутка i без праблем. Падчас працы на пляцоўцы па вулiцы Някрасава знаходзiлiся толькi рабочыя i брыгадзiр.

Раптам, зусiм нечаканая для ўсiх, раздаўся гучны воплеск — гэта страла аўтамабiльнага крана дакранулася да провада лiнii электраперадач, што выклiкала кароткае замыканне. Электраманцёра, якi непадалёк чакаў пад’ёму стралы, адкiнула на 2 метры ўбок: ён атрымаў удар электрычнага току. Убачыўшы калегу на асфальце, машынiст экскаватара падбег блiжэй, каб дапамагчы. У гэты момант прагучаў другi воплеск: выратавальнiка таксама ўдарыла токам — ён у вынiку таксама атрымаў апёкi. На кiраўнiка прадпрыемства "Электрасофт" i машынiста крана прадпрыемства "Спецiнжбуд" заведзены крымiнальныя справы.

№ 3

На днях у Мiнскае гарадское ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы паступiў ананiмны званок: па тэлефоне скардзiлiся на будаўнiчую арганiзацыю, якая праводзiла рэканструкцыю даху жылога дома, што на вулiцы Савецкай.

— Выехалi па выклiку неадкладна, — расказвае першы намеснiк начальнiка Мiнскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Надзея Казлоўская. — Парушэннi, якiя мы ўбачылi на свае вочы, былi вельмi сур’ёзныя: ля ўвахода ў пад’езд не было казырка, адсутнiчала агароджа небяспечных участкаў, не ўсе работнiкi, якiя знаходзiлiся на даху будынка, былi прышпiленыя спецыяльнымi рамянямi, нi адзiн з iх не меў каскi. Акрамя таго, работа вялася без арганiзацыйных дакументаў. Не было на месцы i адказнай асобы, а гэта таксама сур’ёзнае парушэнне. Такiм чынам, мы папярэдзiлi магчымыя няшчасныя здарэннi, бо небяспецы падвяргалiся не толькi работнiкi, але i самi жыхары дома. У дачыненне да будаўнiчай арганiзацыi своечасова прынялi адмiнiстрацыйныя меры.

Сiтуацыi, якiя я прывяла тут, вельмi падобныя, толькi вынiкi iх розныя: у першым выпадку — смерць работнiка, у другiм — дзве траўмы, у трэцiм, на шчасце, абышлося без ахвяраў, i тое дзякуючы толькi неабыякаваму ананiму...

Але неабыякавасць у гэтай сiтуацыi — яшчэ i проста неабходная якасць для ўсiх людзей, якiя маюць непасрэднае дачыненне да будаўнiцтва. Тут я маю на ўвазе службовых асобаў, якiя адказваюць за ахову працы i самiх работнiкаў.

У чым вiна кiраўнiцтва, у чым — работнiкаў?

Да калецтва i гiбелi работнiкаў на вытворчасцi прыводзiць, у першую чаргу, тое, што кiраўнiкi прадпрыемстваў грэбуюць сваiмi абавязкамi: не ў поўнай меры выконваюць патрабаваннi заканадаўства па стварэннi бяспечных умоў працы работнiкам, не вядуць барацьбу з парушэннямi працоўнай дысцыплiны. Некаторыя ж наймальнiкi i спецыялiсты проста слаба арыентуюцца ў пытаннях заканадаўства аб працы i ахове працы.

— Што ж датычыцца самiх работнiкаў, то яны нярэдка атрымлiваюць траўмы з-за таго, што парушаюць патрабаваннi бяспекi пры эксплуатацыi машын, механiзмаў, абсталявання. У вынiку падаюць з вышынi, атрымлiваюць электрычныя ўдары, тэрмiчныя апёкi, — адзначыў пракурор Савецкага раёна горада Мiнска Мiкалай Платнiцкi. — Часта работнiкi працуюць у небяспечных умовах без нараду-допуску i пры адсутнасцi адказнага за бяспечнае выкананне работ.

— Сапраўды, хвалюе тое, што, як правiла, пры смяротных выпадках адказных работнiкаў на месцы здарэння не бывае (яны ў гэты час знаходзяцца ў бытоўцы цi на другiм аб’екце), — кажа начальнiк Мiнскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Сяргей Ткачоў. — Акрамя таго, перш чым дапусцiць чалавека да работы, трэба правесцi з iм iнструктаж. Дакументальна ён праводзiцца амаль паўсюль, але вось рэальна — сумняваюся. Калi працаўнiк распiсаўся за тое, што ён не павiнен выконваць работу на небяспечным участку, а на практыцы яе выконвае, то такi iнструктаж нiчога не варты.

Вось адкуль i бяруцца невясёлыя лiчбы (у будаўнiцтве самы высокi ўзровень траўматызму): пры будаўнiча-мантажных работах сёлета за 10 месяцаў на тэрыторыi Мiнска загiнула 12 работнiкаў (усяго за гэты час на вытворчасцi загiнулi 33 чалавекi) i 42 чалавекi атрымалi траўмы з цяжкiмi наступствамi.

— І гэта нягледзячы на тое, што ў нашым упраўленнi штогод прымяняецца такая форма кантролю, як месячнiкi нагляду i кантролю за забеспячэннем небяспечных умоў працы ў будаўнiчых арганiзацыях, — адзначае Сяргей Ткачоў. — Дзяржаўныя iнспектары працы пастаянна выязджаюць у раёны горада, дзе вядзецца найбольш масавае будаўнiцтва.

Сёння новыя будынкi растуць як на дражджах. Але калi нават падчас узвядзення значных аб’ектаў рэспублiканскага значэння не абыходзiцца без смяротных выпадкаў, то трэба над гэтай праблемай задумацца, i ў першую чаргу непасрэднаму кiраўнiцтву i самому выканаўцу работы.

— Я перакананы, што, калi ўсе людзi, якiя займаюцца будаўнiцтвам, незалежна ад пасады, будуць выконваць усё, што напiсана ў дакументах, у прыватнасцi ў праекце будаўнiчага аб’екта, то выпадкаў траўматызму на будаўнiчых пляцоўках стане куды меней.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўнiцтва — перспектыўная работа. Аб гэтым сведчыць мноства аб’яў у рэкламных выданнях i на iнфармацыйных дошках ("патрабуюцца муляры, тынкоўшч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика