21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На Мiншчыне выселена 33 сям’i неплацельшчыкаў ...З iх 9 — без выдзялення жылля

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Мiншчыне выселена 33 сям’i неплацельшчыкаў ...З iх 9 — без выдзялення жылля

Паводле апошнiх звестак, агульная сума пратэрмiнаванай запазычанасцi жыхароў па аплаце за кватэру ў Мiнскай вобласцi склала больш за 4 мiльярды рублёў. Гэта 5,9 працэнта агульнай колькасцi "жыровак". Як заўважыў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснiк генеральнага дырэктара Мiнскага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства "Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркi" Павел Пархоменка, з пачатку года адпаведны паказчык зменшыўся амаль удвая.

Дапамаглi даволi жорсткiя захады па спагнаннi запазычанасцi. Паводле слоў Паўла Пархоменкi, было пададзена 1,8 тысячы выканаўчых лiстоў, 8,2 тыс. абанентам за даўгi адключалi камунальныя паслугi (у першую чаргу гаворка iдзе пра халодную i гарачую ваду). Адзiн з захадаў уздзеяння — iскавыя заявы. Сёлета ў суд iх было накiравана 5,6 тысячы, на высяленне пададзена 56 iскаў.

Сёлета на Мiншчыне сваiх кватэр пазбавiлiся 33 сям’i жыхароў-парушальнiкаў. 24 з iх былi пераселены ў жылыя памяшканнi меншай плошчы з горшымi спажывецкiмi якасцямi. А 9 сем’яў увогуле выселiлi без выдзялення жылля. Як заўважыў Павел Пархоменка, гэта магчыма ў адпаведнасцi з 39 артыкулам Жыллёвага кодэксу. Да адпаведнай меры звяртаюцца ў тым выпадку, калi "наймальнiк, члены яго сям’i, iншыя асобы, што жывуць разам, сiстэматычна разбураюць цi псуюць жылое памяшканне, альбо выкарыстоўваюць яго не па прызначэннi альбо сiстэматычным парушэннем правiлаў карыстання жылля робяць немагчымым пражыванне iншых з iмi ў адной кватэры цi ў доме". Калi захады ўздзеяння аказалiся безвынiковымi, такiя жыхары ў прамым сэнсе слова аказваюцца на вулiцы.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошнiх звестак, агульная сума пратэрмiнаванай запазычанасцi жыхароў па аплаце за кватэру ў Мiнскай вобласцi склала больш за 4 мiльярды рублёў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика