Пракруцiлi
Пракруцiлi
У час кантролю за абаротам iмпарту пiва прааналiзавана дакументацыя 65 суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя займаюцца ўвозам i рэалiзацыяй пiва замежнай вытворчасцi. Дакументальная праверка паказала, што за студзень—чэрвень гэтага года 4,15 млн лiтраў iмпартнага пiва на суму Br 8,3 млрд было рэалiзавана самiмi iмпарцёрамi або праз пасрэднiцкiя структуры арганiзацыям, якiя не робяць справаздач падатковым органам. Асобныя такiя арганiзацыi ўжо лiквiдаваныя, а некаторыя — адмаўляюць факты атрымання пiва. У час кантролю за абаротам iмпарту пiва прааналiзавана дакументацыя 65 суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя займаюцца ўвозам i рэалiзацыяй пiва замежнай вытворчасцi. Дакументальная праверка паказала, што за студзень—чэрвень гэтага года 4,15 млн лiтраў iмпартнага пiва на суму Br 8,3 млрд было рэалiзавана самiмi iмпарцёрамi або праз пасрэднiцкiя структуры арганiзацыям, якiя не робяць справаздач падатковым органам. Асобныя такiя арганiзацыi ўжо лiквiдаваныя, а некаторыя — адмаўляюць факты атрымання пiва.У лiку правераных суб’ектаў гаспадарання — прыватнае гандлёвае ўнiтарнае прадпрыемства "ББТ", заснавальнiкам, кiраўнiком i галоўным бухгалтарам якога з’яўляецца 30-гадовы мужчына. Як сцвярджае малады дырэктар, ён, маючы шэсць класаў адукацыi i чатыры судзiмасцi (за хулiганства, крадзеж, нявыплату алiментаў i спробу выкрасцi аўтамабiль), толькi фармальна кiраваў прадпрыемствам: падпiсваў дагаворы, накладныя, падатковыя разлiкi i iншыя дакументы, якiя яму ўручалi рэальныя гаспадары бiзнэсу. Паколькi правяраючым не былi перададзены дакументы фiрмы, яе фiнансава-гаспадарчая дзейнасць вывучалася праз сустрэчныя праверкi 47 прадпрыемстваў-контрагентаў, што дазволiла выявiць мноства парушэнняў заканадаўства. Так, з лютага па жнiвень 2008 года праз фiрму "ББТ", па-першае, былi выведзены ў ценявы абарот атрыманыя ад 25 беларускiх партнёраў розныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасцi на агульную суму Br11,3 млрд, уключна iмпартнае пiва на суму Br5,6 млрд. Гэта значыць, што тавары былi купленыя ў легальных прадаўцоў, але куды ў далейшым рэалiзаваныя — не вядома. Па-другое, фiрмай "ББТ" легалiзавана "крымiнальных" таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў (пажарнае i лабараторнае абсталяванне, будматэрыялы, карнiзы, кандэнсатары, рэактывы i г.д.) на агульную суму Br9 млрд. Гэтыя тавары прададзеныя без дакументаў на iх набыццё. У вынiку такiх "гаспадарчых" аперацый бюджэт недаатрымаў Br3,5 млрд. Цяпер рух "пракручаных" праз фiрму тавараў, а таксама iх прадаўцы i пакупнiкi выяўляюцца кампетэнтнымi органамi, адзначылi ў КДК. У дачыненнi да кiраўнiка фiрмы "ББТ" узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камiтэт дзяржаўнага кантролю Беларусi выявiў прыватныя фiрмы, якiя займалiся незаконным продажам iмпартнага пiва. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў прэс-слу
|
|