Якасць прадстаўленай на конкурс ГУСТ малочнай прадукцыi ў гэтым годзе прыкметна павысiлася — Л.Кара
Якасць прадстаўленай на конкурс ГУСТ малочнай прадукцыi ў гэтым годзе прыкметна павысiлася — Л.Карашкова
Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА арганiзатар конкурсу Ларыса Карашкова. "У гэтым годзе якасць прадстаўленай на конкурс малочнай прадукцыi прыкметна павысiлася, значна пашырыўся асартымент, таму конкурс "ГУСТ" цалкам апраўдвае сваё прызначэнне — стварае Гарантыю Поспеху Сучасных Тавараў", — падкрэслiла Ларыса Карашкова. Журы ацэньвала прадукцыю па сямi традыцыйных намiнацыях. Упершыню былi прадстаўлены плаўленыя сыры. А ў будучым годзе будуць выдзелены ў намiнацыi i iншыя малочныя прадукты — дзiцячае харчаванне на малочнай аснове, дэсерты, ёгурты i г.д. Лепшым прызнана пастэрызаванае малако "ЛюбiМае" вытворчасцi гарадскога малочнага завода № 1 з горада Мiнска. Гэта ж прадпрыемства стала пераможцам у намiнацыях "Сыркi тварожныя" i "Сыркi глазураваныя". У намiнацыi "Лепшы мяккi сыр" дыплом пераможцы прысуджаны сыру "Праметэй" вытворчасцi ПУП "Рэчыца-малако". У намiнацыi "Марожанае" два пераможцы — Лепельскi малочна-кансервавы камбiнат ("Пламбiр малочны") i ЗААТ "Марозпрадукт" (пламбiр класiчны "20 капеек" i "28 капеек"). Журы высока ацанiла якасць прадукцыi, адзначыўшы, што вытворцы выкарыстоўваюць у вытворчасцi марожанага толькi натуральныя iнгрэдыенты. Паводле ацэнкi журы, лепшае сметанковае масла ў Лiдскага малочна-кансервавага камбiната, Навагрудскага масларобнага камбiната i Скiдзельскага масласырзавода, якi ўваходзiць у ААТ "Малочны свет" (г.Гродна). У намiнацыi "Сыркi плаўленыя" перамогу атрымалi Полацкi малочны камбiнат i Скiдзельскi масласырзавод. У намiнацыя "Сыркi глазураваныя" разам з гарадскiм малочным заводам № 1 горада Мiнска перамогу атрымаў Полацкi малочны камбiнат.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА арганiзатар конкурсу Ларыса Карашкова. "У гэтым годзе якасць прадстаўленай на конкурс малочнай прадукцыi прыкм
|
|