А з каго спаганяць?
А з каго спаганяць?
Чаму бацькi, чые дзецi выхоўваюцца ў сацыяльных дзяржаўных установах, кампенсуюць дзяржаве усяго трэць выдаткаў на ўтрыманне апошнiх? Паводле слоў сустаршынi Беларускага саюза жанчын, старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Антанiны МОРАВАЙ, адказ на пытанне дае партрэт абавязанай асобы. Павышэнне адказнасцi бацькоў за выхаванне сваiх дзяцей прадугледжана, як вядома, Дэкрэтам №18 Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Яго сутнасць зводзiцца, дарэчы, да двух асноўных момантаў: забеспячэнне правоў дзяцей i павышэнне адказнасцi бацькоў. Практыка паказвае, што ажыццявiць i першае, i другое, мякка кажучы, не так проста. Паводле афiцыйных звестак, 70 працэнтаў абавязаных — жанчыны, 53 працэнты не маюць спецыяльнасцi, 34 працэнты не працавалi на момант пераходу ў стан абавязаных, 64 працэнты атрымлiваюць заробак у межах 200-400 тысяч рублёў. Кампенсаваць жа трэба ад 170 да 300 тысяч рублёў, пры гэтым 1/3 заробленага павiнна заставацца на руках у кармiцеля сям’i. Дарэчы, самая масавая ў краiне жаночая арганiзацыя — Беларускi саюз жанчын — другi год запар ушчыльную займаецца праблемай жаночага п’янства i сацыяльнага сiроцтва. Гродзенскi фiлiял арганiзацыi для выяўлення неўладкаваных сем’яў ладзiў спецрэйды i заводзiў сацыяльныя карткi. Дзейнiчае арганiзацыя прыёмных мацi. У Магiлёўскай вобласцi iснуюць гасцявыя сем’i: члены БСЖ бяруць сiрот на канiкулы i выхадныя. Верагодна, таму ў гэтай вобласцi найбольш актыўна ствараюцца апякунскiя сем’i. У Вiцебскай вобласцi створаны банк звестак, на неўладкаваныя сем’i ўведзены рэабiлiтацыйныя карткi. У Гомельскай — наладжана шэфства над дзiцячымi прытулкамi. Адначасова Антанiна Морава звярнула ўвагу на шэраг сацыяльных мер, якiя падтрымлiваюць нашых жанчын. Беларускiя матулi атрымлiваюць шэраг дапамог, могуць знаходзiцца ў дэкрэтным водпуску да трох гадоў. Наймальнiк абавязаны падоўжыць кантракт з мацi, якая выйшла на работу да дасягнення гэтага тэрмiну, да моманту наступлення 5-гадовага ўзросту дзiцяцi. Што датычыцца памеру штомесячнай дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў, то ёсць надзея, што ён на працягу наступнага года дасягне ўзроўню бюджэту пражытковага мiнiмуму. Прыняты i пэўныя меры па стымуляваннi нараджэння другога дзiцяцi. Так яшчэ летам гэтага года найбольш значна была павышана аднаразовая дапамога пры нараджэннi менавiта другога дзiцяцi. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму бацькi, чые дзецi выхоўваюцца ў сацыяльных дзяржаўных установах, кампенсуюць дзяржаве усяго трэць выдаткаў на ўтрыманне апошнiх? Паводле слоў сус
|
|