Найбольш карумпаваная галіна народнай гаспадаркi — прамысловасць
Найбольш карумпаваная галіна народнай гаспадаркi — прамысловасць
У Генеральнай пракуратуры ўчора адбылося чацвёртае пасяджэнне рэспублiканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю i карупцыяй. Перад пачаткам мерапрыемства на пытаннi журалiстаў адказаў Рыгор Васiлевiч, генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь: — 13 лiстапада Прэзiдэнт у жорсткай форме запатрабаваў узмацнення працы ў гэтым напрамку, i мы маем намер сапраўды працягнуць працу па выяўленнi карупцыйных i iншых правапарушэнняў. Магу канстатаваць, што за 11 месяцаў гэтага года выяўлена каля 2 700 злачынстваў карупцыйнай накiраванасцi, з якiх больш за 90 працэнтаў звязаныя з хабарнiцтвам, службовымi падлогамi, злоўжываннем службовымi паўнамоцтвамi з карыслiвай або асабiстай зацiкаўленасцю. Па словах Рыгора Аляксеевiча, злачынствы карупцыйнай накiраванасцi наносяць iстотныя страты дзяржаве. Напрыклад, у 2008 годзе казна недалiчылася каля 80 мiльярдаў рублёў ад такiх злачынстваў, прычым у лiдарах знаходзiцца сфера прамысловацi — там урон склаў каля 22 мiльярдаў рублёў. Па 3 мiльярды ўрону было прычынена ў галiнах гандлю i сельскай гаспадаркi, i 1,7 мiльярда — у будаўнiцтве. — Я мяркую, — кажа Рыгор Васiлевiч, — што мы слаба займаемся выяўленнем прычын, якiя спрыяюць здзяйсненню карупцыйных злачынстваў i iншых правапарушэнняў. Ёсць прэтэнзii да сiстэмы пракуратуры, непасрэдна да пракурорскiх работнiкаў, да пракурораў шэрагу абласцей, горада Мiнска. Напрыклад, у Мiнску выяўляемасць карупцыйных злачынстваў невысокая, а мы можам меркаваць, што карупцыйныя злачынствы i ў сталiцы здзяйсняюцца. На жаль, ёсць прэтэнзii i да працы МУС, КДБ, КДК. Расказаў генеральны пракурор краiны i пра блiжэйшыя планы пракуратуры: — Мы адкрылi раздзел на сайце, дзе грамадзяне могуць даваць iнфармацыю пра такiя злачынствы, i я магу сказаць, што ўжо ў першыя днi мы атрымалi канкрэтныя факты, якiя будзем правяраць. Мы маем намер стварыць — зараз iдзе яго фармiраванне — грамадскi савет па супрацьдзеянні карупцыйным злачынствам, куды да працы будуць прыцягнутыя прадстаўнiкi шэрагу грамадскiх арганiзай, дзяржорганаў. У тым лiку мы маем намер актыўна ўзаемадзейнiчаць i з прадпрымальнiцкiмi структурамi, бо яны найбольш часта сутыкаюцца з праблемай, калi ствараюцца штучныя перашкоды для вядзення бiзнэсу. Рыгор Васiлевiч падкрэслiў, што ў прынцыпе ў краiне нармальная нарматыўна-прававая база для супрацьдзеяння карупцыйным з’явам, але ёсць i моманты, у якiх iснуе глеба для злоўжывання з боку чыноўнiкаў. Акрамя таго, генеральны пракурор лiчыць неабходным пачаць правяраць заканадоўчыя акты на карупцыягеннасць, а таксама вызначыцца з адэкватнымi пакараннямi: — Я лiчу, што асобы, якiя здзейснiлi злачынствы карупцыйнай накiраванасцi, асаблiва калi гаворка iдзе пра хабарнiцтва з боку службовых асобаў, што займаюць высокае становiшча, не павiнны аўтаматычна падпадаць пад дзеянне закона аб амнiстыi. Практыка сведчыць, што часам больш-менш iстотныя пакараннi за кошт амнiстыi зводзяцца да нуля. Нельга адыгрывацца на дробных хабарніках — на настаўнiках, урачах. Безумоўна, i з гэтым таксама трэба змагацца, але за 20 долараў 6,5 года зняволення — гэта занадта. А калi iдзе гаворка пра супрацоўнiкаў праваахоўных органаў, дзе сумы ў 5-20, а то i болей тысяч долараў — дык i адказнасць павiнна быць больш суровая. Наогул, калi гаварыць пра карупцыю, то я лiчу, што няма глебы для карупцыi на побытавым узроўнi, для звычайных грамадзян. Больш за ўсё праблем якраз з размеркаваннем фiнансавых рэсурсаў, у арганiзцыi гаспадарчай дзейнасцi, уплаты падаткаў i г.д. Падзялiўся iнфармацыяй Рыгор Васiлевiч i пра звольненых з пасад свайго былога намеснiка Мiкалая Купрыянава i былога пракурора Мiнскай вобласцi Мiхаiла Снегiра: — Следства iдзе дастаткова iнтэнсiўна, зроблены вялiкi пласт працы, i я, на жаль, павiнен канстатаваць, што факт будаўнiцтва на працягу 4 гадоў катэджа на падстаўную асобу былым пракурорам Мiнскай вобласцi будзе, хутчэй за ўсё, пацверджаны. Але будаўнiцтва iшло 4 гады, i мяне здзiўляе, што за гэты час адпаведныя службы не выявiлi гэты факт i не паведамiлi, прынамсi, генеральнаму пракурору, я адпаведныя захады зрабiў бы. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Генеральнай пракуратуры ўчора адбылося чацвёртае пасяджэнне рэспублiканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю i карупцыяй. Перад пача
|
|