21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сучасных вытворчасцяў павінна быць больш

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сучасных вытворчасцяў павінна быць больш

Тэма iмпартазамяшчэння стала галоўнай пры наведваннi прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм шэрагу прадпрыемстваў Гомельскай вобласцi.

Вытворцам гароднiны трэба больш напорыста працаваць для прасоўвання сваёй прадукцыi, падкрэслiў кiраўнiк Урада краiны падчас наведвання КСУП "Камбiнат Усход" у рамках сваёй рабочай паездкi. Наконт iнфармацыi аб наяўных складанасцях з пастаўкамi гароднiны ў Мiнск Сяргей Сiдорскi падкрэслiў: "На рынку трэба працаваць жорстка i напорыста, i не толькi на знешнiм, але i на ўнутраным". Савет Мiнiстраў, уводзячы сезонныя пошлiны на iмпартную гароднiну, падтрымлiвае беларускiх вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi. Такая падтрымка будзе ажыццяўляцца i ў далейшым. "Аднак якасць прадукцыi трэба павышаць", — адзначыў прэм’ер-мiнiстр Беларусi. На сельскагаспадарчым прадпрыемстве Сяргей Сiдорскi пазнаёмiўся з комплекснай сiстэмай захавання i падрыхтоўкi сельскагаспадарчай прадукцыi да збыту, у тым лiку з новымi лiнiямi па сартаванні гароднiннай прадукцыi для аптовага продажу. У перспектыве тут будуць устаноўлены i лiнii па сартаванні гароднiны для рознiчнага гандлю. У прыватнасцi, будзе праводзiцца калiброўка, мыйка, сушка, узважванне i фасоўка гароднiны, пасля чаго на ўпакоўку наносiцца этыкетка з адпаведнай iнфармацыяй аб прадукце. Пацiкавiўся прэм’ер-мiнiстр Беларусi i наяўнасцю знака "Экалагiчна чыстая прадукцыя". Летась у гаспадарцы на 70 % замянiлi насенны матэрыял, закупiлi новыя пасадачныя машыны, што дало магчымасць у два разы павялiчыць колькасць вырашчанай прадукцыi. У наступным годзе КСУП "Камбiнат Усход" збiраецца нарошчваць вытворчасць гароднiны.

Другiм пунктам праграмы ў рабочай паездцы кiраўнiка Урада на Гомельшчыну стала ўрачыстае адкрыццё новага будынка абласнога суда. Да гэтага часу суд знаходзiўся ў доме, пабудаваным адразу пасля вайны. У нашай краiне зацверджана праграма рэканструкцыi i капiтальнага рамонту будынкаў судоў, i ў яе межах сёлета ў адноўленыя памяшканнi пераехалi суддзi Вiцебскага абласнога суда, Акцябрскага раённага, i вось нарэшце — Гомельскага абласнога. Перадаючы сiмвалiчны ключ старшынi Гомельскага абласнога суда Людмiле Мiхальковай, мiнiстр юстыцыi Беларусi Вiктар Галаванаў адзначыў, што ўлазiны сёлета чакаюць яшчэ i суддзяў у Івацэвiчах. Трэба адзначыць, што будынак у цэнтры горада не толькi капiтальна адрамантавалi, зрабiлi да яго новую чатырохпавярховую прыбудову, але i абсталявалi самай сучаснай апаратурай. "Усё, каб прафесiяналам было камфортна працаваць. Галоўнае, каб тыя, хто будзе сюды прыходзiць, адчувалi важнасць i вяршэнства закона ў нашай краiне", — падкрэслiў на адкрыццi Сяргей Сiдорскi. Ад старшынi Вярхоўнага суда Рэспублiкi Беларусь Валянцiна Сукалы гомельскiя суддзi атрымалi ў падарунак капiравальную тэхнiку самай апошняй мадэлi i заклiк: "Вельмi хочацца, каб правасуддзе тут было на самым высокiм узроўнi. Я прашу вас зрабiць усё, каб людзям, якiя прыходзяць сюды, было максiмальна камфортна i зручна. Тут павiнны трыумфаваць толькi закон, справядлiвасць i парадак".

Новы цэх па вытворчасцi вырабаў з шакаладу на сумесным прадпрыемстве ААТ "Спартак" таксама пачаў сваю дзейнасць пры непасрэдным удзеле кiраўнiка беларускага Урада. "У краiне на працягу блiжэйшых двух-трох гадоў будзе пабудавана больш за 130 новых прадпрыемстваў i створаны вытворчасцi такiя ж сучасныя, як i ваша лiнiя", — заявiў Сяргей Сiдорскi. Увод у эксплуатацыю цэха, якi не мае аналагаў у краiне, дазволiць прадпрыемству не толькi павялiчыць свае магчымасцi, але i iстотна скарацiць аб’ём iмпарту такой прадукцыi ў краiну. Як расказала начальнiк цэха Ганна Шаршнёва, новую лiнiю iтальянскай вытворчасцi зараз абслугоўваюць ад трох да пяцi чалавек. На гэтым абсталяваннi пачалi ўжо выпускацца цукеркi з лiкёрнымi, жэлейнымi, памаднымi, крэмавымi i iншымi начынкамi. Аб’ём iнвестыцый, накiраваных на рэалiзацыю праекта, склаў 30 мiльярдаў беларускiх рублёў. Разам з тым, Сяргей Сiдорскi адзначыў высокую ўдзельную вагу iмпартных кампанентаў у сабекошце беларускiх цукерак, што фактычна прыводзiць да вымывання валюты з краiны. Менавiта таму задачай для кiраўнiцтва прадпрыемства стане вывучэнне пытанняў арганiзацыi вытворчасцi некаторых складнікаў, напрыклад, упакоўкi, асобных вiдаў напаўняльнiкаў i г.д. Мiж iншым, новая прадукцыя фабрыкi "Спартак" будзе выпускацца пад новым брэндам "Melanie", якi распрацаваны спецыяльна для экспартных паставак.

"Мне здаецца, вы ўзялi правiльны кiрунак. Сёння такiх вытворчасцяў мы павiнны ствараць у краiне як мага больш", — адзначыў прэм’ер-мiнiстр Беларусi.

Iрына Асташкевiч.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэма iмпартазамяшчэння стала галоўнай пры наведваннi прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм шэрагу прадпрыемстваў Гомельскай вобласцi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика