Мінэканомiкi прапануе прадоўжыць для ІП iльготны рэжым увозу тавараў з РФ да 2010 года
Мінэканомiкi прапануе прадоўжыць для ІП iльготны рэжым увозу тавараў з РФ да 2010 года
Аб гэтым БелТА паведамiў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур на пасяджэннi круглага стала ў Мiнску. "Мы ўнеслi на разгляд праект указа, дзе 2009 год мяняецца на 2010 год", — сказаў Андрэй Тур, адказваючы на пытанне аб магчымасцi прадаўжэння прэферэнцыяльнага рэжыму ўвозу iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi тавараў з Расii ў Беларусь. Iльготны рэжым для IП пры ўвозе iмi тавараў з Расii планавалася адмянiць з 1 студзеня 2009 года. Менавiта з гэтага часу страчвае сваё дзеянне пункт 3 указа № 285 ад 18 чэрвеня 2005 года "Аб некаторых мерах па рэгуляваннi прадпрымальнiцкай дзейнасцi". З гэтага моманту тавары, якiя паходзяць з трэцiх краiн, выпушчаныя ў свабоднае абарачэнне ў Расii i ўвозiмыя IП — плацельшчыкамi адзiнага падатку на мытную тэрыторыю Беларусi, павiнны былi падлягаць мытнаму афармленню i абкладанню мытнай пошлiнай (зборамi). Уклад МП у развiццё эканомiкi павышаецца Паводле апошнiх звестак Мiнiстэрства эканомiкi, у краiне на пачатак кастрычнiка функцыянавала 50,3 тысячы малых прадпрыемстваў, што ў параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам больш на 10,7 тысячы: прырост да ўзроўню мiнулага года склаў 36,3 працэнта. У мiнiстэрстве адзначаюць, што рэалiзацыя праграмы падтрымкi малога прадпрымальнiцтва на гэты год, а таксама iншыя захады, прынятыя кiраўнiком дзяржавы i Урадам па стварэннi спрыяльнага дзелавога клiмату ў рэспублiцы, дазволiлi павысiць уклад малога прадпрымальнiцтва ў развiццё эканомiкi краiны. У прыватнасцi, удзельная вага ВУП, вырабленага суб’ектамi прадпрымальнiцтва за 9 месяцаў гэтага года, склала 8,9 працэнта ад агульнага аб’ёму ВУП i вырасла ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года на 1,3 працэнтных пункта. Паводле звестак за 9 месяцаў, на малых прадпрыемствах колькасць працоўных паводле спiсаў склала 458,7 тысячы чалавек (летась за 9 месяцаў — 416,3 тысячы). Мiж iншым, па колькасцi работнiкаў лiдзiруюць прамысловыя прадпрыемствы — 38,7 працэнта ад агульнай колькасцi занятых на МП, на прадпрыемствах гандлю i грамадскага харчавання занятыя 25,1 працэнта, у будаўнiцтве — 15,7, на транспарце — 8,2 працэнта. Колькасць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў на пачатак кастрычнiка складала 216,2 тысячы чалавек, што на 12,4 тысячы больш, чым за аналагiчны перыяд 2007 года. Iгар ГРЫШЫН. Цэны на ўнутраным рынку будуць фармiравацца зыходзячы з рыначнай кан’юнктуры Цэны на беларускую прадукцыю на ўнутраным рынку будуць фармiравацца зыходзячы з рыначнай кан’юнктуры, у тым лiку нiжэйшыя за сабекошт, паведамiў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур на пасяджэннi круглага стала ў Мiнску. Ён нагадаў, што нядаўна была прынята пастанова ўрада № 1834, згодна з якой беларускiм прадпрыемствам дазволена фармiраваць цэны на экспартуемую прадукцыю ў залежнасцi ад кан’юнктуры рынку. "Учора прэм’ер-мiнiстр падпiсаў пастанову, якая распаўсюджвае гэту норму i на ўнутраны рынак", — сказаў Андрэй Тур. Нацбанк не мае намеру ўводзiць абмежаваннi на датэрмiновае зняцце дэпазiтаў фiзiчных асобаў Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка. "У сувязi з паступаючымi пытаннямi аб увядзеннi абмежаванняў па датэрмiновым зняццi грашовых сродкаў з укладных рахункаў фiзiчных асобаў або iншых умоў, якiя пагаршаюць становiшча ўкладчыкаў, Нацыянальны банк не мае намеру разглядаць i прымаць нейкiя рашэннi", — адзначылi ў Нацбанку. Галоўная банкаўская ўстанова краiны i надалей будзе праводзiць палiтыку, накiраваную на павышэнне даверу насельнiцтва да беларускай банкаўскай сiстэмы. Урад прапануе забаранiць кантрольныя праверкi прадпрыемстваў у першыя тры гады iх дзейнасцi Аб гэтым паведамiў на круглым стале ў Мiнску намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур. "Вельмi сур’ёзны дакумент, што рэгулюе кантрольную дзейнасць, падрыхтаваны ў Беларусi, — сказаў Андрэй Тур. — Згодна з iм прадугледжваецца сур’ёзнае скарачэнне паўнамоцтваў i функцый кантрольных органаў. У прыватнасцi, прапануецца на працягу трох гадоў з моманту заснавання прадпрыемства не праводзiць на iм нiякiх кантрольных праверак. Калi будуць устаноўлены парушэннi — тады прадпрыемствы будуць правяраць". Як адзначыў намеснiк мiнiстра эканомiкi, прадугледжваецца, што паўторныя праверкi прадпрыемстваў будуць праводзiцца толькi з дазволу пракурора. Унесены таксама прапановы, што датычацца суразмернасцi правiннасцi i пакарання. Нарматыўна-прававы акт, якi прадугледжвае змяненнi ў кантрольнай дзейнасцi, павiнен быць унесены на разгляд да 20 снежня гэтага года. БЕЛТА. НАН iнiцыюе ўвядзенне галiновай сiстэмы аплаты працы работнiкаў навуковых устаноў Аб гэтым паведамiў у ходзе оnlinе канферэнцыi на сайце БЕЛТА першы намеснiк старшынi Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Пётр Вiцязь. "Лiчу, што такi падыход найбольш мэтазгодны, — падкрэслiў ён. — Галiновая сiстэма аплаты працы работнiкаў навуковых устаноў ужо дзейнiчае ў Расii i Украiне". Асноўныя прынцыпы гэтай сiстэмы — дыферэнцыяцыя ставак заработнай платы (акладаў) у залежнасцi ад складанасцi працы па тыпах i вiдах навуковых устаноў, узроўню адукацыi работнiка, яго навуковага або навукова-педагагiчнага стажу i займаемай пасады. "Акрамя таго, мы прапануем прадаставiць навуковым арганiзацыям Акадэмii навук, якiя фiнансуюцца з бюджэту i ў якiх аб’ём работ, што выконваюцца па дагаворах з заказчыкамi, а таксама па iншых вiдах пазабюджэтнай дзейнасцi, складае больш як 30 працэнтаў, права самастойна ўстанаўлiваць у межах iснуючых сродкаў памер тарыфнай стаўкi першага разраду", — дадаў Пётр Вiцязь. Для павышэння заработнай платы вучоных у перспектыве плануецца ўстанавiць павышаючы каэфiцыент да акладаў кiраўнiкоў i навуковых работнiкаў арганiзацый НАН Беларусi ў сярэднiм у 1,5 раза. У цэлым заработная плата навуковых супрацоўнiкаў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi за студзень-кастрычнiк 2008 года склала Br1,174 млн, у тым лiку навуковых супрацоўнiкаў камерцыйных арганiзацый — Br1,254 млн, бюджэтных арганiзацый — Br1,141 млн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым БелТА паведамiў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур на пасяджэннi круглага стала ў Мiнску. "Мы ўнеслi на разгляд праект указа, дзе 2 |
|