Крызіс размнажае мужчын-альфонсаў: iдзе паляванне на багатых жанчын
Крызіс размнажае мужчын-альфонсаў: iдзе паляванне на багатых жанчын
Крызiс прымусiў мужчын успомнiць, што яны па прыродзе паляўнiчыя, вось толькi аб’ектам палявання сучасныя "мача" абралi жанчын — адзiнокiх i забяспечаных. Сапраўднае паляванне на iх абвешчана ў Маскве, пiша часопiс "Рускi Nеwswееk". Маскоўская мiлiцыя папярэджвае: у апошнiя паўтара месяца прыкметна актывiзавалiся альфонсы, якiя хочуць перажыць цяжкiя днi разам з якой-небудзь дамай, якая нядрэнна зарабляе. Псiхолагi пацвярджаюць: у блiжэйшыя месяцы для жыгала будзе раздолле. У крызiс забяспечаныя мужчыны пазбаўляюцца ад палюбоўнiц — прыблiзна гэтак жа, як ад няпрофiльных актываў. Гэтыя кiнутыя жанчыны першымi могуць апынуцца ў зоне рызыкi. Як кажуць у мiлiцыi, патэнцыйнай ахвяры зусiм неабавязкова мець свой бiзнэс або жыць на Рублёўцы. Ёсць сваё жыллё — падыходзячая кандыдатура. Раз’язджае на iншамарцы? Таксама нядрэнна — на бензiн хапае, значыць, i мужчыну пракармiць зможа. Для шматлiкiх мужчын, якiя засталiся без працы, кар’ера жыгала — адзiны спосаб зарабiць грошы, пiша часопiс. "Адукаваныя менеджары аказалiся з-за крызiсу ў складанай сiтуацыi — на iх вiсяць крэдыты, па якiх трэба плацiць, — лiчыць псiхолаг Дзмiтрый Сiнараў. — І вырашыць гэтыя праблемы часта можна толькi за кошт жанчыны". "У нас па-ранейшаму апрыёры лiчыцца, што кармiцель — мужчына", — кажа сацыёлаг Зоя Хоткiна з Маскоўскага цэнтра гендарных даследаванняў. Прызнавацца ў фiнансавай безгрунтоўнасцi мужчынам вельмi цяжка. А вось жанчынам браць на сябе ролю здабытчыка ў прынцыпе лёгка, упэўнена яна: у апошнiя 15 гадоў у Расii жанчыны сталi вельмi самастойнымi i даказалi гатоўнасць вырашаць чыста мужчынскiя, здавалася б, задачы. Даследаванне, праведзенае амерыканскай кампанiяй Рrinсе&Аssосiаtеs, паказала: большасць багатых жанчын, якiя ўтрымлiваюць палюбоўнiкаў, нават збiраюцца павысiць iм "ганарары" — маўляў, у свеце, дзе ўсё рушыцца, яны робяць стаўку на рамантыку. I альфонсам гэта вельмi на руку, робiць заключэнне выданне. Пласiда Дамiнга запiсаў альбом на вершы Яна Паўла IIЗнакамiты iспанскi оперны спявак Пласiда Дамiнга запiсаў дыск "Бясконцае каханне" з песнямi на вершы папы Рымскага Яна Паўла II. На думку музыканта, альбом стане папулярным ва ўсiм свеце, перадае агенцтва РIА "Навiны". "Харызма i сведчанне гэтага папы былi настолькi моцнымi, што яны хвалявалi сэрцы не толькi католiкаў, але i ўсiх людзей", — сказаў Пласiда Дамiнга ў iнтэрв’ю iтальянскаму часопiсу Fаmigliа Сristiаnа. Дамiнга асаблiва вылучыў тыя творы, у якiх ярка выяўляецца сацыяльная пазiцыя вядомага паэта i багаслова. Расказваючы аб гiсторыi стварэння новага альбома, оперны спявак успомнiў аб тым, што яшчэ ў 2003 годзе, калi ён выканаў "Песню мiру" на словы Яна Паўла II, то падумаў аб стварэннi цэлага альбома. "Я спытаў дазволу ў папы, i ён мяне блаславiў", — сказаў Пласiда Дамiнга. Дыск "Бясконцае каханне" змяшчае 12 песень, музыку якiх, акрамя самога опернага спевака, напiсалi яго сын Пласiда Дамiнга-малодшы, а таксама Маўрыцыа Фабрыцыа, Фiа Джаноцi i iншыя вядомыя кампазiтары. Песнi дуэтам з iспанскiм тэнарам выконваюць Андрэа Бачэлi, Кэтрын Джэнкiнс, Ванеса Уiльямс i iншыя спевакi. Дзед Мароз у Польшчы ўкраў экскаватар, каб абмяняць яго на падарункi дзецямПольскi Санта Клаўс стаў зарабляць вымаганнем дзеля таго, каб даставiць радасць дзеткам прытулкаў. Кур’ёзнае злачынства адбылося ў горадзе Люблiне, дзе ў нейкага Яраслава Крываноса, уладальнiка экскаватара, укралi дарагую будаўнiчую тэхнiку, перадае агенцтва РIА "Навiны". Кошт выкрадзенага экскаватара — 4,5 тысячы долараў. Якое ж было здзiўленне пацярпелага, калi сам выкрадальнiк патэлефанаваў яму праз некаторы час i адрэкамендаваўся Дзедам Марозам. Без лiшняй сцiпласцi барадаты чараўнiк прапанаваў вярнуць экскаватар на месца, але толькi ў абмен на своеасаблiвы пераднавагоднi выкуп. Зламыснiк запатрабаваў купiць яму цацкi для дзяцей з люблiнскага прытулку. Па тэлефоне Дзед Мароз удакладнiў, што кошт падарункаў павiнен быць не менш як 300 долараў. Пасля таго, як пан Крыванос выканаў гэтае патрабаванне, ён знайшоў свой экскаватар на ранейшым месцы. У палiцыi здзiўляюцца з нагоды выхадкi польскага Юрыя Дзетачкiна i рыхтуюцца да горшага. "Вiдаць, цяпер для эканомiкi надышлi вельмi цяжкiя часы, калi нават Санта спрабуе свае сiлы ў крадзяжы", — адзначыў адзiн з палiцэйскiх. Нагадаем, што падобная гiсторыя стала сцэнарыем вядомага савецкага фiльма "Беражыся аўтамабiля" з Iнакенцiем Смактуноўскiм i Алегам Яфрэмавым у галоўных ролях, у якiм выкрадальнiк Юрый Дзетачкiн здзяйсняе злачынствы дзеля таго, каб дапамагаць дзецям. Расiйскiя бяздомныя прайгралi чэмпiянат свету па футболеЗборная расiйскiх бяздомных прайграла чэмпiянат свету па вулiчным футболе, якi праходзiў у аўстралiйскiм Мельбурне. У фiнале расiяне саступiлi камандзе Афганiстана з лiкам 4:5. Для афганскiх бяздомных гэтая перамога стала першай на чэмпiянаце. Трэцяе месца заняла каманда Ганы. Усяго ў чэмпiянаце свету 2008 года ўдзельнiчалi 48 камандаў. Расiйскiя бяздомныя выйгравалi чэмпiянат свету ў 2006 годзе, акрамя таго, двойчы яны станавiлiся пераможцамi i на першынстве Еўропы. Чэмпiянаты такога ўзроўню праходзяць на полi памерам 16 на 22 метры. Працягласць матча складае 15 хвiлiн. Расiю на турнiры прадстаўляла каманда пецярбургскай вулiчнай газеты "Шлях дадому". Наступны чэмпiянат свету пройдзе ў вераснi наступнага года ў Мiлане.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крызiс прымусiў мужчын успомнiць, што яны па прыродзе паляўнiчыя, вось толькi аб’ектам палявання сучасныя "мача" абралi жанчын — адзiнокiх i
|
|