Пенсiя шматдзетнай мацi
Пенсiя шматдзетнай мацi
У маёй мамы пяцёра дзяцей, ёй 48 гадоў. Малодшаму дзiцяцi ў студзенi споўнiцца 15 гадоў. Я чула, што мацi, якiя нарадзiлi пяцёра дзяцей, могуць пайсцi на пенсiю, калi малодшаму споўнiцца 16 гадоў. Цi так гэта? Ганна, <І>Брэсцкая вобласць. Брэсцкая вобласць.Права на пенсiю па ўзросце на агульных падставах у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб пенсiйным забеспячэннi" маюць мужчыны пры дасягненнi iмi ўзросту 60 гадоў i пры стажы работы не менш як 25 гадоў, жанчыны — пры дасягненнi 55 гадоў i пры стажы работы не менш як 20 гадоў. Разам з тым артыкулам 19 вышэйназванага Закона ўстаноўлена, што шматдзетныя мацi, якiя нарадзiлi пяцёра i больш дзяцей i выхавалi iх да 8-гадовага ўзросту, маюць права на пенсiю па ўзросце па дасягненнi 50 гадоў (а таксама жанчыны, у якiх да гэтага часу пятае дзiця не дасягнула 8 гадоў) i пры стажы работы не менш як 15 гадоў. Жанчыны, якiя нарадзiлi пяцёра i больш дзяцей i выхавалi iх да 16-гадовага ўзросту, пры стажы работы ў калгасах, саўгасах i iншых прадпрыемствах сельскай гаспадаркi непасрэдна ў вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi не менш як 10 гадоў (без залiку ў стаж работы часу догляду дзяцей) маюць права на пенсiю незалежна ад узросту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маёй мамы пяцёра дзяцей, ёй 48 гадоў. Малодшаму дзiцяцi ў студзенi споўнiцца 15 гадоў. Я чула, што мацi, якiя нарадзiлi пяцёра дзяцей, могуць пайсцi |
|