У Грэцыi пагромы змянiла ўсеагульная забастоўка
У Грэцыi пагромы змянiла ўсеагульная забастоўка
Выбары новага патрыярха адбудуцца ў канцы студзеня 2009 года?
Памесны сабор Рускай праваслаўнай царквы, на якiм будзе абраны новы патрыярх, пройдзе 28 i 29 студзеня 2009 года. Як паведамляе радыёстанцыя "Рэха Масквы" са спасылкай на словы мiтрапалiта Кiеўскага i ўсяе Украiны Уладзiмiра, рашэнне аб гэтым было прынятае Святым Сiнодам пад старшынствам месцазахавальнiка патрыяршага пасаду мiтрапалiта Кiрыла. Кандыдатаў на месца патрыярха зацвердзiць Архiерэйскi сабор, якi адбудзецца незадоўга да Памеснага сабора. Афiцыйна РПЦ не каментуе чутку аб прэтэндэнтах на патрыяршы пасад, але ў СМІ ўжо згадваюцца iмёны асноўных кандыдатаў: мiтрапалiта Смаленскага i Калiнiнградскага Кiрыла i мiтрапалiта Калужскага i Бароўскага Клiмента. Таксама не выключаны шанцы на абранне патрыярхам мiтрапалiта Круцiцкага i Каломенскага Ювяналiя i мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта. У Грэцыi пагромы змянiла ўсеагульная забастоўкаУсе палёты з Афiнскага мiжнароднага аэрапорта ўчора спынiлi на суткi: у рамках усеагульнага страйку, арганiзаванага найбуйнейшымi прафаб’яднаннямi краiны, прайшоў 24-гадзiнны страйк авiядыспетчараў. З пачатку змены да 8:30 па мясцовым часе не працавалi метро, электрычка, аўтобусы, тралейбусы i трамваi. На працягу 24 гадзiн былi зачынены дзяржаўныя ведамствы, дзяржаўныя школы, гiмназii, лiцэi, унiверсiтэты i тэхнiчныя ВНУ, падатковыя iнспекцыi, страхавыя фонды, суды, дзяржаўныя i прыватныя банкi, Дзяржаўная энергетычная карпарацыя, Арганiзацыя сувязi Грэцыi, Грэчаская пошта. На некалькi гадзiн спынялi працу парты i чыгунка. Двухгадзiнны страйк правялi журналiсты. Беспарадкi перакiнулiся з Афiн на iншыя гарады Грэцыi. Нагадаем, што нагодай для масавых выступленняў стала забойства палiцэйскiм 15-гадовага юнака-анархiста, якi з групай аднадумцаў напаў на палiцэйскi патруль. Куля падчас паперджальнага стрэлу адрэкашэцiла ад маставой i патрапiла юнаку ў грудзi. Аднак вiдавочна, што масавыя выступленнi сiлкуюцца шырэйшай грамадскай незадаволенасцю, чым рэакцыя на смерць падлетка. Дэманстранты пратэстуюць супраць эканамiчнай палiтыкi ўрада i патрабуюць датэрмiновых выбараў. Кiяўлянам, якiя перажылi галадамор, уручаць па 26 долараўМэр Кiева Леанiд Чарнавецкi падпiсаў распараджэнне, паводле якога жыхары горада, якiя перажылi голад пачатку 1930-х гадоў i здольныя даказаць гэта, атрымаюць па 200 грыўнаў (прыкладна 26 долараў). Для атрымання грошай пацярпелым давядзецца "даць сведчаннi адносна падзей, звязаных з Галадаморам". Паводле папярэднiх падлiкаў, ва ўкраiнскай сталiцы пражывае 6650 чалавек, якiя адпавядаюць названым крытэрыям. Расiяне могуць запiць з нагоды крызiсу?Аптымiзм расiян да канца года пайшоў на спад: палiтычнае становiшча ў краiне для iх выглядае значна лепш за эканамiчнае, паказваюць даследаваннi сацыёлагаў. Калi ў студзенi 32 працэнты апытаных чакалi, што праз год жыццё iх сям’i будзе лепшым за цяперашняе, то ў лiстападзе такiх стала ўжо 20 працэнтаў. А лiк песiмiстаў — тых, хто чакаў пагаршэння — за той жа перыяд павялiчыўся з 9 працэнтаў да 22. Паводле даследаванняў, у студзенi эканамiчнае становiшча Расii ацэньвалi як добрае 18 працэнтаў апытаных i гэтулькi ж — як дрэннае. У лiстападзе яго лiчылi дрэнным ужо 28 працэнтаў рэспандэнтаў, а добрым — толькi 10. У перыяд сусветнага крызiсу ў Расii можа вырасцi спажыванне алкаголю, лiчаць у Савеце Федэрацыi РФ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе палёты з Афiнскага мiжнароднага аэрапорта ўчора спынiлi на суткi: у рамках усеагульнага страйку, арганiзаванага найбуйнейшымi прафаб’яднаннямi кра |
|