Нацбанк даў адказ кіраўнiку Снова
Нацбанк даў адказ кіраўнiку Снова
15 лiстапада г. г. у "Звяздзе" ў публiкацыi "Сноў" — аграрная марка краiны", прысвечанай актуальным праблемам развiцця сельскай гаспадаркi, у раздзеле "Чаго аграрыi чакаюць ад банкiраў? "ад iмя ўсiх кiраўнiкоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў старшыня СВК "Агракамбiнат "Сноў" Нясвiжскага раёна М. В. Радаман паставiў перад Нацбанкам пытанне аб павелiчэннi тэрмiнаў выдачы крэдытаў. Гэта, на погляд М. В. Радамана, спрыяла б хутчэйшаму развiццю ўсiх галiн аграрнага комплексу краiны. Рэдакцыя даслала артыкул для разгляду ў Нацбанк i неўзабаве атрымала адказ за подпiсам намеснiка старшынi праўлення Н.У. Лузгiна. Ён паведамiў, што ў адпаведнасцi з артыкуламi 28 i 53 Банкаўскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь крэдытная дзейнасць Нацыянальнага банка магчымая толькi ў форме кароткатэрмiновага (да аднаго года) рэфiнансавання банкаў у мэтах падтрымкi лiквiднасцi банкаўскай сiстэмы краiны i ўстойлiвасцi грашовага абарачэння. Эмiсiя грошай для доўгатэрмiновага (звыш аднаго года) рэфiнансавання банкаў забароненая. Такiм чынам, крэдытаванне суб’ектаў гаспадарання з боку Нацыянальнага банка не ўяўляецца магчымым. Паводле артыкула 19 Банкаўскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, банкi самастойныя ў сваёй дзейнасцi. Рашэннi аб аказаннi крэдытнай падтрымкi суб’ектам гаспадарання прымаюцца банкамi самастойна з улiкам плацежаздольнасцi крэдытаатрымальнiкаў i ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Умяшанне дзяржавы, яго органаў i службовых асобаў у дзейнасць банкаў дапускаецца выключна ў межах, вызначаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i прынятымi ў адпаведнасцi з ёй заканадаўчымi актамi. З мэтай падтрымкi стабiльнасцi i ўстойлiвасцi банкаўскай сiстэмы Беларусi Нацыянальны банк вызначае для банкаў нарматывы бяспечнага функцыянавання (у тым лiку нарматывы лiквiднасцi банка), неабходныя для абмежавання рызык банкаўскай дзейнасцi. Банк абавязаны ажыццяўляць своечасовае выяўленне, кантроль i мiнiмiзацыю рызык, што пагражаюць яго фiнансавай надзейнасцi. З улiкам гэтага пры выдачы крэдытаў банкi не павiнны дапусцiць адмоўных неадпаведнасцяў памiж актывамi i пасiвамi, г.зн. дысбалансу па тэрмiнах фармiравання рэсурсавай базы банка i кiрункамi выкарыстання фiнансавых сродкаў. Такiм чынам, рашэннi аб тэрмiнах выдачы крэдытаў банкi прымаюць самастойна, зыходзячы з пэўнай сiтуацыi i ў залежнасцi ад разлiковых паказчыкаў бяспечнага функцыянавання. Інфармуем, што ў адпаведнасцi з Указамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 2007 г. № 313, ад 13 чэрвеня 2008 г. № 332, ад 17 чэрвеня 2008 г. № 343 ажыццяўляецца доўгатэрмiновае (5 i больш гадоў) крэдытаванне сельскагаспадарчых арганiзацый з мэтай будаўнiцтва, рэканструкцыi, тэхнiчнага пераабсталявання, капiтальнага i бягучага рамонту вытворчых аб’ектаў АПК. З улiкам выкладзенага, для рашэння пытанняў пралангацыi раней выдадзеных крэдытаў сельскагаспадарчыя арганiзацыi павiнны звяртацца ў адпаведныя банкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 лiстапада г. г. у "Звяздзе" ў публiкацыi "Сноў" — аграрная марка краiны", прысвечанай актуальным праблемам развiцця сельск
|
|