Зюзя Паазерскі адкрывае музей ёлак
Зюзя Паазерскі адкрывае музей ёлак
Зюзя Паазерскi адкрывае музей ёлак, расказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Пастаўскага цэнтра турыстычных паслуг Ягор Шушкевiч. Персанаж старажытнаславянскай мiфалогii — бажаство холаду i марозу, якога часта называюць прадзедам Дзеда Мароза, — цяпер зможа расказаць усiм сваiм гасцям, адкуль пайшла традыцыя ўпрыгожваць ёлку напярэдаднi Калядаў i Новага года, якiя цацкi былi ў модзе ў канцы ХІХ i ў сярэдзiне ХХ стагоддзя, якiмi паштоўкамi вiншавалi адзiн аднаго пастаўскiя жыхары на працягу стагоддзя. На тэрыторыi маёнтка з’явiлася экспазiцыя, прысвечаная самаму чароўнаму святу — Новаму году. У гэтым сезоне турыстам давядзецца расхлёбваць кашу, якую заварылi Зюзя Паазерскi i яго сябры — баба Ганна, цётка Завея, баба Напасця, Ледавiк i Агнявiк. Новая анiмацыйная праграма абяцае здзiвiць турыстаў незвычайнымi персанажамi: кашай i кiпячымi бурбалкамi. Прадзед Дзеда Мароза будзе частаваць сваiх гасцей гарачай зёлкавай гарбатай з самавара, якi распальваецца дровамi, а таксама блiнамi i пернiкамi, спечанымi па старажытных рэцэптах. У сядзiбе зноў будуць працаваць майстэрнi ганчара i рэзчыка па дрэве. Сувенiр ад Зюзi зможа павезцi любы ахвотны. Да чарговага турыстычнага сезона, якi адкрыецца 19 снежня, абнавiлася Зюзiна карчма. Тут можна пакаштаваць стравы нацыянальнай кухнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зюзя Паазерскi адкрывае музей ёлак, расказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Пастаўскага цэнтра турыстычных паслуг Ягор Шушкевiч.
|
|