Вытворчасць пiва ў Беларусi скарацiлася ў лiстападзе на 7,1 працэнта да 2,2 млн дал
Вытворчасць пiва ў Беларусi скарацiлася ў лiстападзе на 7,1 працэнта да 2,2 млн дал
Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам". У кастрычнiку выпуск пiва скарацiўся на 27,6 працэнта ў параўнаннi з вераснем. Усяго за 11 месяцаў гэтага года ў краiне выраблена 33,052 млн дал пiва, што перавысiла ўзровень аналагiчнага перыяду 2007 года на 0,3 працэнта. Гэты нязначны рост адбыўся пераважна за кошт павелiчэння на 44,9 працэнта вытворчасцi пiва на ААТ "Пiўзавод Алiварыя" (да 6,012 млн дал). На 7,5 працэнта павялiчыла вытворчасць ААТ "Лiдскае пiва" i на 63,8 працэнта — СТАА "Мiнскае пiва". Астатнiя прадпрыемствы знiзiлi аб’ёмы вытворчасцi. ААТ "Крынiца" зменшыла выпуск пiва на 6,2 працэнта да 12,641 млн дал, пiваварная кампанiя "Сябар" — на 12,9 працэнта да 4,425 млн дал, ААТ "Брэсцкае пiва" — на 5,1 працэнта да 2,643 млн дал, СП "Рэчыцапiва" ААТ — на 7,3 працэнта да 2,473 млн дал. Скарачэнне аб’ёмаў пiўнога рынку ў "Белдзяржхарчпраме" тлумачаць ростам iмпарту i змяншэннем продажаў айчыннага пiва праз кiёскi ў Мiнску, колькасць якiх апошнiм часам значна зменшылася. "Раней толькi "Крынiца" рэалiзоўвала праз кiёскi амаль 30 працэнтаў пiва, цяпер у прадпрыемства скарацiўся аб’ём рэалiзацыi праз дробную рознiцу", — адзначылi ў канцэрне. У студзенi—кастрычнiку гэтага года ў краiну было iмпартавана 11,029 млн дал пiва, што на 31,7 працэнта перавышае ўзровень аналагiчнага перыяду 2007 года. Цяпер выпуск пiва скарачаецца ў многiх еўрапейскiх краiнах, у прыватнасцi ў Чэхii i Украiне, што звязана з сусветным фiнансавым крызiсам. У агульным аб’ёме вырабленага ў Беларусi за 11 месяцаў пiва найбольшая доля прыпадае на ААТ "Крынiца" — 38,2 працэнта (у студзенi—лiстападзе 2007 года — 41,2 працэнта). На другiм месцы ААТ "Пiўзавод Алiварыя" з 18,2 працэнта (12,7 працэнта). Доля СЗАТ "ПК "Сябар" складае 13,4 працэнта (15,5 працэнта), ААТ "Лiдскае пiва" — 13,1 працэнта (12,3 працэнта), ААТ "Брэсцкае пiва" — 8 працэнтаў (8,5 працэнта), СП "Рэчыцапiва" ААТ — 7,5 працэнта (8,2 працэнта), СТАА "Мiнскае пiва" — 0,5 працэнта (0,3 працэнта). На ўнутраным рынку ў студзенi—лiстападзе гэтага года было рэалiзавана 31,715 млн дал беларускага пiва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кастрычнiку выпуск пiва скарацiўся на 27,6 працэнта ў параўнаннi з вераснем. Усяго за 11 месяцаў гэтага года ў краiне выраблена 33,052 млн дал пiва,
|
|