21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Імпартнае пiва лепш пiць на... яго радзiме

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Імпартнае пiва лепш пiць на... яго радзiме

Пiва я люблю. Асаблiва халодненькае — падчас летняй спёкi. Цi пасля цяжкай фiзiчнай працы, калi пот з цябе цячэ, як кажуць ручаямi. Аднавiць усе "вымытае" iм з арганiзму атрымлiваецца найлепш якраз з дапамогай пеннага напою. Аддаю перавагу светлым гатункам. Нейкiх асаблiва любiмых няма — пэўны час п’ю тое, што аднойчы паспытаў i яно спадабалася, напрыклад, навiнку, але магу вярнуцца i да колiшняга "фаварыта". Зараз з беларускага пiва найчасцей п’ю "Баброва", зрэдку — "Крынiцу -1".

Не толькi мной заўважана: калi нейкi гатунак толькi з’яўляецца ў продажы, ужываць яго — адно задавальненне. Але праходзiць месяц-другi i — куды падзелася ранейшая якасць, смак? Натуральна, у такiм меркаваннi шмат суб’ектывiзму, але, паўтаруся, не я адзiн так лiчу. Асабiста ў мяне апошнi такi выпадак быў з "Крынiцай —Экспартнай": праз нейкi час смак напою мне ўжо не падаваўся такiм добрым, як раней.

Цёмнае пiва я п’ю (дакладней, пiў) фактычна толькi за мяжой. Больш за iншае падабаецца чешскае "тмавэ" — у сэнсе, цёмнае. Яго любяць нават жанчыны, якiя пiва дагэтуль у жыццi нiколi не пiлi — з першага глытка. У тамтэйшага "тмавэ" карамельны смак.

Увогуле, iмпартнае пiва трэба з задавальненнем спажываць на яго радзiме — у той жа Чэхii, Славакii i г.д. Прывезенае адтуль дадому, яно нешта губляе па дарозе i ўжо не падаецца тым чароўным пенным напоем, якi ты з асалодай пiў у кавярнi на старой брукаванай плошчы горада з вiдам на старажытны замак... I нават калi ты крыху "пазлоўжываў" тым пiвам, назаўтра, як не дзiўна, абсалютна не балiць галава. Хай сабе ты i "змяшаў" яго з "Абсалютам".

Iмпартнае пiва, i тут знаўцы сапраўды маюць рацыю, нельга нi ў якiм разе пiць пад салёную сушаную рыбу. Так, чыпсы, арэшкi... А ўжо пад наша можна "адцягнуцца", асаблiва калi тую рыбу сам злавiў i засушыў. Вось напiсаў гэта i адразу захацелася ў лета, у водпуск, на звыклае месца на рэчцы... Трэба будзе сёння пасля працы пiва ўзяць — выпiць за будучы адпачынак, за лета, за рыбалку!

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пiва я люблю. Асаблiва халодненькае — падчас летняй спёкi. Цi пасля цяжкай фiзiчнай працы, калi пот з цябе цячэ, як кажуць ручаямi. Аднавiць усе "
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика