Наша пiва лепшае, бо жывое
Наша пiва лепшае, бо жывое
Спрачацца пра тое, якое пiва лепшае — усё адно што абмяркоўваць вечныя пытаннi з разраду "бландзiнкi цi брунеткi", "аўтамабiль нямецкi цi любы iншы" i г.д. Пiва павiнна быць пiвам, а не вадкасцю з пэўным працэнтам алкаголю, адпаведным пахам i iншымi ўласцiвасцямi. Ну якое, скажыце мне, пiва можа быць з мацункам 9 градусаў, як балтыйская дзевятка? У пiва ёсць тэхналогiя, вытворчасць прадугледжвае строга абавязковыя кампаненты — солад, хмель, ваду. Усё астатняе — фiрмовыя сакрэты, але яны спрацоўваюць, толькi калi арганiчна дапаўняюць, шлiфуюць смак. Я вось ужо некалькi гадоў аддаю перавагу "Алiварыi" — "Траецкае", ІСЕ, "1864". Мне падабаецца смак жывога, непастэрызаванага пiва, таму альтэрнатывы "Алiварыi" ў Мiнску i не шукаю. А нефiльтраваная разлiвашка! Праўда, вельмi дорага. Рознiца памiж жывым i кансерваваным пiвам прыкладна такая ж, як памiж салёнымi (не варанымi) рыжыкамi i кiтайскiмi дробнымi грыбкамi ў воцаце. Але ж нехта любiць i iх. Так i з пiвам. Летам, праводзячы адпачынак у цесця на Магiлёўшчыне, з задавальненнем ужываў "Баброў" — бабруйскую класiку: яно там больш свежае "Алiварыя" туды не заўсёды даязджае, часта спрацоўвае мясцовы патрыятызм. Нiчога не маю супраць! Цудоўна, калi ў кожным рэгiёне будзе свой адметны брэнд. Для нас, аматараў жывога прадукту,гэта важна — дзе б нi знаходзiўся, знойдзеш тавар на свой густ. Астатняе — проста штрыхi: пiва можа называцца пiвам, калi яно халоднае i свежае. Засмучае вось яшчэ што: кожная новая марка пачынае сваё шэсце з трыўмфу, з выдатнай якасцi, а ў працяг нярэдка iдзе зусiм iншы напой. У чым тут справа? Тэхналогii, хутчэй за ўсё, застаюцца ранейшымi. Магчыма, для раскруткi лiнii выкарыстоўваюць якасную iмпартную сыравiну, а потым пераходзяць на тое, што ёсць цi што танней купiць? Не варта хiтрыць са сваiм спажыўцом. I гэта датычыцца не толькi пiва. Зараз у выйгрышы застанецца той, хто зробiць упор на якасць. Дарэчы, па вынiках тых жа пiўных продажаў з задавальненнем адзначыў: у iншых пiвавараў прадаецца менш, а абраны мною завод працуе з добрым плюсам. Уладзiмiр Залужны. г. Мiнск. г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спрачацца пра тое, якое пiва лепшае — усё адно што абмяркоўваць вечныя пытаннi з разраду "бландзiнкi цi брунеткi", "аўтамабiль нямецкi
|
|