Супраць мiкробаў — трава арэгана
Супраць мiкробаў — трава арэгана
У барацьбе з мiкробамi дапамогуць такiя травы як душыца, базiлiк, чабор i некаторыя iншыя. Англiйскiя i iндыйскiя вучоныя даследавалi такую траву, як арэгана. Вядома, што яна ўтрымлiвае шмат духмяных рэчываў, адно з якiх — карвакрол — забiвае не толькi многiя мiкробы, але i некаторых паразiтаў — дробных глiстоў, якiя жывуць у тонкiм кiшэчнiку i жоўцевым пухiры. Даследчыкi параўналi дзеянне эфiрных алеяў арэгана з 18 самымi папулярнымi антыбiётыкамi i пераканалiся, што трава забiвае нават устойлiвыя да лекаў мiкробы. Ад гiпертанii — усiмi сiламi70 працэнтаў амерыканцаў з дыягнаставанай гiпертанiяй не прымаюць належных мераў для кантролю артэрыяльнага цiску. Паводле атрыманых звестак, 98 апытаных гiпертонiкаў iмкнуцца змагацца з хваробай, але робяць для гэтага толькi некалькi крокаў. Так, 70 працэнтаў мяняюць харчовыя звычкi, 80 — скарачаюць колькасць солi, яшчэ 80 — устрымлiваюцца ад алкаголю, 70 — займаюцца фiзкультурай, 73 — прымаюць адпаведныя прэпараты. У вынiку толькi 30 працэнтаў хворых пераадольваюць гiпертанiю. Паводле ж слоў медыкаў, пры гэтым захворваннi неабходна вытрымлiваць усе медыцынскiя рэкамендацыi разам, а не паасобку. Правiльнае харчаванне, фiзiчная актыўнасць, адмова ад курэння, пазбяганне стрэсу, сiстэмнае ўжыванне лекавых прэпаратаў — асновы папярэджання i лячэння гiпертанii. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У барацьбе з мiкробамi дапамогуць такiя травы як душыца, базiлiк, чабор i некаторыя iншыя. Англiйскiя i iндыйскiя вучоныя даследавалi такую траву, як
|
|