Чарга захаваецца
Чарга захаваецца
Вось ужо 10 гадоў па месцы працы я стаю ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, але баюся, што гэта марна, бо цяпер у нас усё часцей сталi гаварыць пра скарачэнне штату. Што тады будзе з маёю чаргой? Няўжо прападзе? Л.Г., Гомельская вобл. , Гомельская вобл.Пунктамi 34.6, 35 i 36 Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 г. № 565) вызначана, у прыватнасцi, што права знаходзiцца на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў па месцы працы (службы) захоўваецца за грамадзянамi ў выпадках: звальнення ў сувязi са скарачэннем колькасцi або штату работнiкаў — да даты працаўладкавання ў iншую арганiзацыю. Пры працаўладкаваннi на новае месца працы (службы) грамадзянiн прымаецца на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў (калi такi ўлiк у арганiзацыi вядзецца) з часу пастаноўкi яго на ўлiк па ранейшым месцы працы (службы) з захаваннем умоў пастаноўкi на ўлiк, якiя дзейнiчаюць у гэтай арганiзацыi; пры пераводзе грамадзянiна, якi знаходзiцца на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, на працу (службу) у iншы дзяржаўны орган, iншую арганiзацыю, у якiх вядзецца гэты ўлiк, ён прымаецца на ўлiк асобай з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў па новым месцы працы (службы) з часу прыняцця яго на ўлiк па ранейшым месцы працы (службы). Што датычыцца рэарганiзацыi дзяржаўнага органа, iншай арганiзацыi, то грамадзяне, якiя знаходзяцца на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, прымаюцца на такi ўлiк па новым месцы працы (службы) у рэарганiзаваным дзяржаўным органе, iншай арганiзацыi таксама з часу прыняцця на ўлiк па ранейшым месцы працы (службы). Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо 10 гадоў па месцы працы я стаю ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, але баюся, што гэта марна, бо цяпер у нас усё часцей сталi гаварыць пра с
|
|