21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон, якi львы не парушаюць

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон, якi львы не парушаюць

Пра фiзiчны гвалт у сям’i на гэты раз мы гаварыць не будзем, бо такое здарэнне нiкога ўжо не здзiўляе. Вось нейкi тыдзень таму ў пасёлку Гарадзiшча пад Баранавiчамi жанчына, якая знаходзiцца ў дэкрэтным водпуску, двойчы ўдарыла свайго сужыцеля нажом — банальная з’ява. Падобная iнфармацыя найбольш пашыраная ў мiлiцэйскiх аператыўных зводках. Адкiнем п’янства i звязаны з iм (найчасцей) сямейны крымiнал, а паглядзiм, што, найперш, разбурае сямейную стабiльнасць, стварае псiхалагiчнае напружанне.

Аднойчы давялося паглядзець дакументальны фiльм з серыi "Жыццё саваны". Англiйскiя кiношнiкi паказалi тэлегледачам фiльм пра жыццё львоў. Самыя эфектныя эпiзоды той стужкi — гэта эпiзоды палявання, але маю ўвагу прыцягнуў iншы.

Наступае час i маладыя львы пакiдаюць свой прайд — самцы i самкi разыходзяцца па саване i ствараюць новыя сем’i. Праз год адна львiца вырашыла вярнуцца назад у родны прайд. Здавалася б, там мацi, браты i сёстры, але львiцу былая радня сустрэла варожа i не падпускала блiзка. Прайд адпачывае i львiца, таксама, ляжыць, але метраў за пяцьдзясят ад былой сям’i. Тая рушыла да вадапою, а следам iльвiца, але зноў жа — на адлегласцi.

Прыродай закладзены закон, якi рэдка дае збой у жывёльным свеце. Вырас — пакiнь роднае логава i ствары сваю сям’ю цi дай нашчадкаў. Рой пакiнуў вулей — назад вяртання не будзе.

У людзей тое ж самае, бо на Зямлi ўсё створана па адзiным сцэнарыi. І няхай чалавек "падабенства Божае" цi "вянец Прыроды" са сваёй мараллю, але ён не вызвалены i не выключаны з агульнапрыроднага працэсу. I часта сямейныя праблемы ўзнiкаюць з-за таго, што мы ўжо даўно жывём па сваiх законах. Але за лепшае будзе паглядзець тыя праблемы на канкрэтных прыкладах, якiх вялiкае мноства ў нашым жыццi.

Вось што адбылося ў адной знаёмай сям’i.

Муж запiў i з’ехаў да састарэлых бацькоў, якiя прынялi яго i стварылi для сябе вялiкую праблему, але гэта ўжо банальны выпадак. Жонка ж развялася, а бачачы, што жанчына спраўная i яшчэ не ў гадах, то на яе паклаў вока мясцовы аграном i неўзабаве ажанiўся з ёй. Жанчына хату пакiнула малодшаму сыну, якi са сваёй сям’ёй перайшоў туды жыць, а сама перабралася да мужа. Усе ўладкаваныя i шчаслiвыя. Але нядоўгiм было тое шчасце, бо да мацi вярнулася дачка з двума няпоўнагадовымi дзецьмi.

Мацi дачку прыняла, замест таго каб сказаць: "Дачушка, ты пасварылася з мужам, але ж там у цябе катэдж, работа, у цябе дзецi i закон на тваiм баку — ужо там твая аснова. А ты кiнула ўсё i з’явiлася".

Маладзiцу можна зразумець: яна знайшла самае простае выйсце — села мацi на шыю, але каб толькi мацi. Аграном, чалавек ужо сталага веку, калi ажанiўся, то не думаў, што з жонкай у яго хаце з’явiцца такi пасаг.

Кожная сям’я жыве па сваiх няпiсаных законах i ў ёй з часам ствараецца адпаведная атмасфера: быт, звычкi, адносiны...

Уварванне, а iнакш не скажаш, у сям’ю iншага чалавека ўсё гэта разбурае i ўжо неабходна наладжваць кантакты наноў, падстройвацца...

Тут ёсць яшчэ адзiн iстотны момант. Маладзiца думала, што са сваiмi дзецьмi вяртаецца да мамы, якая яе гадавала i выдала замуж. Але змянiлася не толькi мацi, i ў яе самой ужо растуць дзецi — яна вярнулася ў чужую сям’ю, дзе ўсталяваўся iншы парадак, з’явiлiся свае iнтарэсы.

Вось па гэтай прычыне прайд i не прыняў iльвiцу — яна магла ўнесцi ў былую сям’ю сумятню, магло здарыцца i кровазмяшэнне.

Дарэчы, калi жанчына мае дарослую дачку i выходзiць замуж i дачка працягвае жыць у сям’i, то гэты фактар сям’ю не ўмацоўвае. Бывае, што айчым удзяляе падчарыцы празмерную ўвагу. А як тут быць з мараллю — мы ж людзi?!. Мараль мараллю, а ад прыроды не ўцячэш — у маладых тут заўсёды перавага.

Прыкладаў, калi чалавек з жалю да свайго дзiцяцi iдзе на крок, аб якiм потым будзе шкадаваць усё жыццё, — мноства.

А вось яшчэ адзiн прыклад. Да мацi вярнуўся сын, бо быццам бы жонка ў яго аказалася няўдалай, хоць пражыў з ёю не адзiн год: дзiця займелi i кватэру. Мiнула колькi часу, а сын прыводзiць у кватэру мацi новую жонку з дзiцем i нiчога старая не магла зрабiць, бо сына не толькi пусцiла жыць, але i прапiсала. З’явiлася новая гаспадыня, а з ёю i скандалы, бо на той жа кухнi дзвюх гаспадынь не можа быць. I ходзiць жанчына па суседзях ды бядуе: "А чаго гэта на сваю галаву яго прыняла, няхай бы жыў у сваёй кватэры".

Сям’я — гэта прытулак для чалавека, дзе ён можа знайсцi спакой, i калi дзецi пакiдаюць бацькоў i ствараюць свае сем’i, то абавязаны змагацца за iх, а не навешваць свае праблемы на бацькоў. А тое, што дзецям трэба дапамагчы, падтрымаць iх, то нiхто гэтага не аспрэчвае.

У заходнiм грамадстве праблема не такая актуальная. Магчыма, людзi там больш прагматычныя i самастойныя, а мы дужа жаласлiвыя, хоць, мяркуючы па колькасцi кiнутых у нас дзяцей, так думаць няма падставы.

Не выключана, што ў некага ёсць i станоўчыя прыклады. Маўляў, вось нягледзячы на ўсе пературбацыi ў сям’i парадак. Бывае i так, бо многае залежыць ад канкрэтнага чалавека.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра фiзiчны гвалт у сям’i на гэты раз мы гаварыць не будзем, бо такое здарэнне нiкога ўжо не здзiўляе. Вось нейкi тыдзень таму ў пасёлку Гарадзiшча па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика