21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для пладавітасцi...

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для пладавітасцi...

Супраць бясплоднасцi даволi часта выконвалiся магiчныя дзеяннi, у якiх самы актыўны ўдзел "бралi" садовыя i лясныя дрэвы, палявыя i лугавыя раслiны. Так, бясплоднай жанчыне раiлi з’есцi почкi пладовага дрэва (грушы цi яблынi), якое заквiтнела ўпершыню. Пiльнавалi першы плод на гэтым дрэве, каб яго з’ела менавiта такая жанчына. На Палессi раiлi з’есцi грушу, якая болей за iншыя правiсела на дрэве.

l У абрадавых песнях, каб зацяжарыць, маладухам раiлi паесцi гарохавай кашы. Існаваў славянскi казачны сюжэт аб нараджэннi асiлка па iменi Пакацiгарошак, якi з’яўляецца яскравым таму сведчаннем.

l Наяўнасць у дуба жалудоў наблiжала яго да пладовых дрэў. Бясплодныя жанчыны "хадзiлi да дуба i прасiлi ў ляснога духа дзяцей". У надзеi зацяжарыць бясплодная жанчына павiнна была пралезцi праз шчылiну ў дубе.

l Усходнiя славяне прыпiсвалi вярбе здольнасць вярнуць пладаноснасць. У старажытныя часы жанчыны прыходзiлi да вярбы i малiлiся, каб яна падаравала iм доўгачаканых дзяцей, спадзеючыся, што вярба перадасць сваю пладаноснасць чалавеку. У лiтоўцаў iснавала паданне, што ў вярбу была ператворана жанчына Блiнда, якая мела дар пладавiтасцi i нараджала дзяцей надзвычай лёгка. Аднойчы Зямля, самая пладавiтая з усiх мацi, пазайздросцiла ёй i ператварыла ў куст.

l Народныя лекары раiлi бясплодным жанчынам есцi пупышкi асвечанай у Вербную нядзелю вярбы, а на Вялiкдзень плесцi пояс з галiнак вярбы i насiць на працягу сарака дзён.

l Калiна, яе ягады, лiсце, кара былi надзейным сродкам пры сэксуальных расстройствах i жаночых захворваннях. У дзень святой Акулiны (7 красавiка) бясплодным жанчынам трэба было пiць адвар з ягад калiны, якiя бралi з вянка нявесты, i малiцца святой аб дараваннi дзiцяцi.

l Сiмвалам пладавiтасцi ва ўсходнiх славян, перш за ўсё, былi зернебабовыя культуры. На вяселлi жанiха i нявесту пасыпалi жытам. Колькасць зярнят, якiя "прычапiлiся" да адзення, прадказвала колькасць дзяцей цi iх адсутнасць.

l Нявесту перад тым, як яна паедзе ў храм пад вянец, саджалi на хлебную дзяжу.

l Каб нарадзiць доўгачаканае дзiця, жанчыне неабходна было насiць пры сабе дзевяць зярнятак жыта, сабраных з дзевяцi падворкаў.

l Каб у нявесты нараджалiся сыны, у Беларусi iснаваў звычай, згодна з якiм яна ў час вянчання павiнна была трымаць за пазухай арэх.

l Для таго каб стаць бясплоднай, г.зн. больш не раджаць, жанчыны таксама выкарыстоўвалi некаторыя магiчныя дзеяннi. Пасля чарговых родаў жанчына ўкладвалася на разасланую папараць i закапвала плацэнту пад таполяй, якая лiчылася ў народнай культуры бясплодным дрэвам, таму што на iм нiколi няма пладоў.

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супраць бясплоднасцi даволi часта выконвалiся магiчныя дзеяннi, у якiх самы актыўны ўдзел "бралi" садовыя i лясныя дрэвы, палявыя i лугавыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика