Сяргей ІваноЎ: А чаму ж вы, грамадзянка Iванова, не патэлефанавалi па 102?
Сяргей ІваноЎ: А чаму ж вы, грамадзянка Iванова, не патэлефанавалi па 102?
Пра вулiчны алкагалiзм i iншыя негатыўныя праявы гэтай сацыяльнай хваробы з намеснiкам начальнiка УУС Магiлёўскага аблвыканкама Сяргеем Iвановым гутарыць карэспандэнт "Звязды". — Нядаўна праходзiла праз двары на адным з магiлёўскiх мiкрараёнаў i на свае вочы ўпэўнiлася, што вулiчны алкагалiзм — актуальная праблема. Мужчыны сталага ўзросту за вуглом крамы раскаркавалi бутэльку таннага вiна, а кампанiя прыстойных на выгляд маладых людзей без сарамлiвасцi расклала на пяньку гарэлку з закускай. Як вы ставiцеся да вулiчнага алкагалiзму, Сяргей Барысавiч? Пра вулiчны алкагалiзм i iншыя негатыўныя праявы гэтай сацыяльнай хваробы з намеснiкам начальнiка УУС Магiлёўскага аблвыканкама Сяргеем Iвановым гутарыць карэспандэнт "Звязды". — Вядома ж, адмоўна. А вы? — I я таксама адмоўна. — А чаму ж вы, грамадзянка Iванова, не патэлефанавалi па нумары 102? Дзе ваша грамадзянскае сумленне? Распiццё алкагольных напояў у грамадскiм месцы — гэта адмiнiстрацыйнае правапарушэнне, якое прадугледжвае штраф да 8 базавых велiчыняў. За 11 месяцаў у Магiлёўскай вобласцi за распiццё i з’яўленне ў грамадскiх месцах у п’яным стане прыцягнута да адмiнiстрацыйнай адказнасцi амаль 22,5 тысячы чалавек. — Лiчба, якая ўражвае. — Гэта на некалькi тысяч болей, чым летась. А з вулiц i iншых грамадскiх месцаў забралi i змясцiлi ў медыцынскi выцвярэзнiк амаль 11 тысяч чалавек. I, зразумела, трэба прымаць экстранныя меры, калi ў дварах пачынаюць пiць нармальныя з выгляду людзi. Вось каго вы сабе ўяўляеце, калi пра чалавека гавораць, што ён п’е па завуголлях? Няголены твар... — ... брудны паўкажушок са скатанай штучнай футры савецкага ўзору i гэтак далей. Бамжы, асацыяльныя асобы, прафесiйныя алкаголiкi. — Так. А для нармальных людзей у нас працуе шырокая сетка разнастайных пiцейных устаноў — на любы кашалёк i густ. Хоць мы манiторынг не рабiлi, цi сапраўды павялiчылася колькасць прыстойных людзей, якiя распiваюць спiртныя напоi ў грамадскiх месцах. — Але менавiта такое ўражанне складваецца, асаблiва ў святы i выхадныя днi, якiх наперадзе ў нас багата. Вы ведаеце, што жыхары дамоў у цэнтры Магiлёва патрабуюць лiквiдаваць альтанкi i лаўкi ў дварах, таму што iх акупавалi ахвотнiкi выпiць i закусiць? I няхай самiм сядзець i дыхаць свежым паветрам няма на чым, але яшчэ горш — апоўначы слухаць п’яныя крыкi. — Ведаю, таму што такiя заявы паступалi i да нас. Мы iх перадавалi ўладам, а са свайго боку бяром такiя скаргi на кантроль патрульна-паставой службы. Безу- моўна, трэба змагацца з такiмi праявамi. Можа, гэта прыватная справа, калi чалавек "зашыўся" ў сваёй кватэры i п’е. Але зусiм iншая, калi ўсё гэта робiцца на людзях, з агрэсiўнай дэманстратыўнасцю: маўляў, мы тут п’ём — i нiхто нам не ўказ. А калi якая бабулька асмелiцца зрабiць заўвагу, дык ёй яшчэ i нагрубяць. Ды дзецi не могуць падысцi да "грыбка", бо там сядзяць п’янiцы. Вось гэта мы будзем спыняць рашуча. Але яшчэ больш мяне непакоiць моладзь, якая распiвае алкагольныя напоi дзе заўгодна. Гэта коле вочы. I ўсё пачынаецца з пiва, якое стала модай. — Вы не любiце пiва? — Я не супраць куфля беларускага пiва ў вольны час. Але ўсё ў межах разумнага. Усе беды ад перабору i перахлёсту, у любой сiтуацыi. Здавён кажуць праўду: усё добра ў меру. — Чаму ж, на ваш погляд, няма меры ў нашай моладзi? — Упусцiлi нешта ў выхаваннi. Мiлiцыя, вядома, працуе на прафiлактыку i iмкнецца не дапусцiць правапарушэнняў, аднак маладыя людзi трапляюць у поле нашай увагi ўжо ў свядомым узросце. Позна iм чытаць лекцыi пра тое, што пiць — гэта нядобра i непрыгожа. У гэтым трэба пераконваць малых з дзiцячага садка i далей, на ўсiх прыступках да сталасцi. А цяпер самае галоўнае — скасаваць папулярнасць пiва ў моладзевым асяроддзi. — А як гэта зрабiць? — Не ведаю. Аднак я памятаю сваю маладосць: у мяне нават думкi нiколi не было набыць бутэльку пiва, iсцi па вулiцы i сёрбаць. А калi ўжываць пiва без меры, то наступная думка — ад гарэлкi болей кайфу. Так што я спадзяюся, што парламент новага склiкання зоймецца законам аб забароне распiцця пiва ў грамадскiх месцах. — Магiлёўскi гарадскi Савет дэпутатаў прыняў такое рэкамендацыйнае рашэнне, i яго абяцалi падтрымаць абраныя ў абласным цэнтры дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў. Аднак пакуль да пiва на вулiцы, здаецца, лаяльна ставiцца грамадства. Нiхто не кранае кампанii маладых людзей, калi яны з пiвам адпачываюць на лаўках, рагочуць i лаюцца, на той жа пешаходнай вулiцы Ленiнскай. I нарад мiлiцыi можа прайсцi мiма. — А гэта няпраўда. Калi толькi я даведаюся, што мiлiцыянер прайшоў мiма i не зрабiў заўвагi, я накладу на яго спагнанне. Я не хачу казаць, што трэба выклiкаць "варанок", хапаць усiх i складаць пратаколы. Але зрабiць заўвагу — гэта абавязкова. — А вы самi робiце такiя заў- вагi? — Я нiколi не праходжу мiма. Часта езджу, напрыклад, мiма медыцынскага вучылiшча i спыняюся каля дзяўчат, якiя кураць на вулiцы. Я гутару з iмi i не сустракаю супрацьдзеяння. — Вам, таварыш палкоўнiк, пераканаўчай упэўненасцi надае табельная зброя. — Якая зброя? Безумоўна, мiлiцэйская форма схiляе да спакойнай гутаркi. Але i ў цывiльным я не праходжу супраць няправiльных сiтуацый. Ну часам проста злосць бярэ! У нас быў фестываль "Магiлёўская вобласць — тэрыторыя здароўя". Я выйшаў з Палаца культуры пад уражаннем, як шмат робiцца ў нашай краiне для здаровага ладу жыцця. Трымаю пад пахай грамату за ўклад мiлiцыi ў агульную справу. А на ганку моладзь курыць! I я iх шугануў i абяцаў вушы паабрываць. I тады падумаў, як бы iншым разам не нарвацца... Але нельга жыць з псiхалогiяй "Мая хата з краю": калi хочаш, каб навокал было добра, выпадае пра гэта клапацiцца. Трэба да ўсяго мець справу — бо яна можа датычыцца ўласна цябе i тваёй сям’i. — Я прымаю заўвагу. А як вы сёння ўвогуле ацэньваеце свядомасць грамадства? Тэлефануюць у мiлiцыю неабыякавыя людзi? — Напрыклад, на "гарачую лiнiю" пра самагонаварэнне i сурагатны алкаголь нам сёлета патэлефанавалi каля 800 чалавек. Гэта праблема: сёлета памерлi ад алкагольнага атручэння 350 чалавек! Праўда, мы ўжо моцна прыцiснулi самагоншчыкаў i нелегальных прадаўцоў алкагольных вадкасцяў, але цяпер даводзiцца змагацца з тымi, хто набывае ў крамах "чарнiла" i ўначы гандлюе iм. Гэта праца нялёгкая. Раней наш супрацоўнiк некалькi дзён не галiўся, потым апранаўся ў прастака, i група ехала на раён. Наш "агент" патаўчэцца ў краме i высветлiць у мужчын, што набыць можна ў Манi. Ён робiць кантрольны закуп, i пункт лiквiдуецца. Аднак цяпер прадаюць толькi сваiм, i няголеным мiлiцыянерам тут не абыдзешся. Але сёлета мы канфiскавалi больш за 70 тысяч лiтраў самагону i каля 40 тысяч лiтраў спiрту. — Якiя жорсткiя спагнаннi нi накладалi б на нелегальных гандляроў алкаголем, iх, вiдаць, поўнасцю не вынiшчыць. Бо гэта прыбытковы бiзнэс. Затое я нiяк не магу зразумець, чаму людзi садзяцца за руль п’янымi. Гэта ж небяспека для цябе самога i iншых людзей! — Гэта з псiхалогii — праславутае "А можа, наўдалую...". Мы актывiзавалi працу ў дачыненнi да п’яных вадзiцеляў. Сёлета выявiлi болей за 5,5 тысячы фактаў кiравання транспартнымi сродкамi ў стане ап’янення. 117 ДТЗ учынiлi нецвярозыя вадзiцелi. Але i пешаходы не саступаюць: у цёмны час сутак з праезнай часткi вывелi i вынеслi 17 тысяч п’яных пешаходаў. — Што ж рабiць? Адвечнае пытанне. — Выпадае змагацца супраць алкагалiзму, за здаровы лад жыцця. Захаванне здаровай нацыi цяпер надзвычай актуальнае пытанне. Калi цяперашнiя тэмпы скарачэння насельнiцтва Беларусi захаваюцца — а гэта прыкладна мiнус 50 тысяч штогод, то нас вельмi хутка стане значна меней. — Шчыра сказаць, яшчэ больш мяне пужаюць вялiзныя лiчбы па рэалiзацыi вiнна-гарэлачных вырабаў. — У нас штомесяц рэалiзуецца 5 бутэлек гарэлкi на кожнага жыхара, уключна дзяцей i старых. Самая вялiкае зло — гэта бытавы алкагалiзм. Ад яго нiхто не застрахаваны: нi бомж, нi прафесар. I паважаны ў грамадстве чалавек можа з лёгкасцю прайсцi шлях ад чаркi каньяку за вячэрай да таннай бутэлькi "Вясёлай каруселi". Дарэчы, у жнiўні быў дзень цвярозасцi, якi не ўсе зразумелi. А мы зрабiлi аналiз: у гэты дзень у Магiлёўскай вобласцi ў 5 разоў меней паступiла паведамленняў пра сямейна-бытавыя скандалы. — Тады наша мэта зразумелая: гэта сухi закон. — На жаль, нi ў адной краiне ён сябе не апраўдаў. — Затое даў штуршок для творчасцi: рэстарацыя пад выглядам пахавальнага бюро i вiскi ў кафейныя кубкi... — У рэальнасцi ўсё не так рамантычна. Але калi людзi будуць такiмi тэмпамi спiвацца, то трэба будзе пераймаць вопыт i ўводзiць абмежаваннi. У Беларусi ёсць дзяржаўная праграма па супрацьдзеяннi п’янству i алкагалiзму: там задзейнiчаны не толькi праваахоўнiкi, але медыкi, педагогi, работнiкi культуры. Аднак iмгненнага вынiку не будзе, пра пералом у свядомасцi яшчэ рана казаць. — Надыходзяць святы, i народу аб’ектыўна ёсць за што выпiць. Як у такiх варунках будзе паводзiць сябе мiлiцыя? — Асаблiвыя меры, жорсткiя цi, наадварот, лаяльныя, уводзiцца не будуць. Мы ўлiчым, што Новы год i Каляды — светлыя i радасныя святы для ўсiх. Таму ўвага нарадаў мiлiцыi надаецца культурнаму i ветлiваму стаўленню да людзей. Тых, хто перабраў i страцiў здольнасць самастойна рухацца, будзем дастаўляць у медвыцвярэзнiк альбо ў бальнiцы. Мы не будзем заломваць рукi за раскаркаванае шампанскае каля ёлкi, але будзем трымаць сiтуацыю пад ненавязлiвым кантролем. — I напрыканцы ваша навагодняе пажаданне. — Я не пажадаю не пiць на святы — гэта бессэнсоўна. Пiце, але ў меру. Каб пiццё было ў весялосць i пасля не надышло горкае пахмелле. Гутарыла Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра вулiчны алкагалiзм i iншыя негатыўныя праявы гэтай сацыяльнай хваробы з намеснiкам начальнiка УУС Магiлёўскага аблвыканкама Сяргеем Iвановым гутар
|
|