21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вось такi прыёмны сынок...

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вось такi прыёмны сынок... Смерць пад "жыгулямі"

У двары дома па вул. Зенiтнай, што ў Баранавiчах, 47-гадовы мужчына рамантаваў аўтамашыну ВАЗ-2106. Дамкрат, якi прыўзнiмаў аўтамабiль, не вытрымаў i чалавек загiнуў пад машынай.

Сымон Свiстуновiч.

 

Вось такi прыёмны сынок...

Сям’я з Гомеля шмат гадоў таму прыняла да сябе хлопчыка. Якiя там былi парадкi, як прыёмныя бацькi выхоўвалi падлетка, можна толькi здагадвацца. Песцiлi, любiлi або зневажалi — не ведаем. Але ж хлопец, стаўшы мужчынам, на рабоце доўга не затрымлiваўся, бо лiчыў, што ад яе нават конi дохнуць. А вось украсцi, пахулiганiць — калi ласка. Таму неаднаразова яго судзiлi. Апошнi раз — сёлета. І вось гэтымi днямi, патрабаваўшы ў бацькi грошы, якi той адмовiўся даць, дзяцюк нанёс яму нажавыя раненнi. Бацька апынуўся ў бальнiцы, а сын адправiўся на гульбiшча з 25 тысячамi рублёў. Яго арыштавалi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

Як можна было столькi ўкрасцi?

Насамрэч — як? Калi, напрыклад, аб’ект ахоўваецца, як гэта мела месца ў Мазыры. Там са складу адной прамзоны знiкла 896 метраў кабелю, 394 — дроту, 790 разетак, 350 выключальнiкаў, лесвiцы, драбiны, алмазныя кругi, муфты, курткi, рукавiцы... Такое ўражанне, што на складзе гуляе вецер, бо з яго ў невядомым напрамку знiкла таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на... 48 365 тысяч рублёў. На месцы крадзяжу засталiся сляды зладзеяў i аўтатранспарту.

Паступiла заява ў мiлiцыю i ад кiраўнiцтва Мазырскага домабудаўнiчага камбiната, дзе таксама ёсць вартаўнiк. З цэха, нiбы птушкi ў вырай, вылецеў электраiнструмент на суму 7 900 тысяч рублёў.

Будаўнiчы "бум" назiраецца i ў Веткаўскiм i Жыткавiцкiм раёнах. У тым сэнсе, што з будаўнiчага аб’екта ў першым выпадку знiклi металiчныя канструкцыi будаўнiчых рыштаванняў i цэгла, а ў другiм — бетонная плiта, якую, вядома ж, на плячах не панясеш.

На легкавушкi — з сякерай i шылам

У адну i тую ж ранiцу каля дзясятка аўтаўладальнiкаў з горада Хойнiкi подбегам з’явiлiся ў мiлiцыю: знайдзiце зламыснiка. Ён (а можа, яны) напалi на легкавушкi, што стаялi на вулiцы ноччу i зрабiў (зрабiлi) вялiкую шкоду. Нельга нiкуды ехаць на машынах, бо ў iх прабiта 36 (!) колаў. Праваахоўнiкi аператыўна ўключылiся ў работу i хутка выявiлi хулiгана. Iм аказаўся 23-гадовы работнiк раённага спажывецкага таварыства, якi ўжо сядзеў раней на лаве падсудных.

Свае хулiганскiя выхадкi паказаў i вучань адной са школ Любанскага раёна, якi ў Жыткавiчах ноччу сякерай пашкодзiў легкавушку, што стаяла каля чыгуначнага вакзала.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

Трашчаць дачы

Садова-агародныя таварыствы рэдка хто з дачнiкаў восенню-зiмой наведвае. I гэта, як кажуць, на руку зладзеям. Адтуль яны цягнуць усё, што з’яўляецца нейкай каштоўнасцю.

Так, з дачнага домiка жыхаркi Рагачова, што знаходзiцца ў вёсцы Мiнькоў, знiклi алюмiнiевыя ёмiстасцi, тры лыжкi i электрачайнiк. Пенсiянерка з Мазыра, прыехаўшы на сваю дачу ў вёску Баравiкi, не ўбачыла там свайго тэлевiзара "Сапфiр". Не знайшла на дачы тэлевiзар "Вiцязь" i жыхарка Рагачова, якi ўкраў з узломам дзвярэй 28-гадовы раней судзiмы работнiк СВК "Высокае". Ён пасля заявы ў мiлiцыю быў арыштаваны.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сям’я з Гомеля шмат гадоў таму прыняла да сябе хлопчыка. Якiя там былi парадкi, як прыёмныя бацькi выхоўвалi падлетка, можна толькi здагадвацца. Песцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика