У Беларусь заплываюць на нераст атлантычныя ласосі вагой больш за 10 кіло!
У Беларусь заплываюць на нераст атлантычныя ласосі вагой больш за 10 кіло!
Днямi "Звязда" паведамiла пра ўвядзенне на шэрагу вадацёкаў Астравецкага раёна забароны на аматарскае рыбалоўства ў сувязi з нерастам атлантычнага ласося i кумжы. Гэта паведамленне выклiкала ў некаторых чытачоў здзiўленне, маўляў, якi атлантычны ласось можа быць у нашай краiне? — Атлантычны — гэта навуковая назва. Да нас заходзяць асобiны балтыйскай папуляцыi, якая знаходзiцца пад пагрозай знiкнення, — патлумачыў кандыдат бiялагiчных навук,старшы навуковы супрацоўнiк лабараторыi iхцiялогii Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бiярэсурсах Мiхаiл Плюта. — Скарачэнне яе iдзе даўно, звязаны гэты працэс з забруджанасцю i iншымi прычынамi. Куды заходзяць ласось i кумжа? Цяпер толькi ў Вiлiю, а некалi, пакуль на гэтых рэках не з’явiлiся плацiны, iх можна было ўбачыць у Нёмане i Заходняй Дзвiне. Нерасцяцца ласось i кумжа як непасрэдна ў самой Вiлii на асобных участках (з галечным камянiстым дном), так i заходзяць у невялiкiя i неглыбокiя рачулкi, што ўпадаюць у яе. Прычым з-за сваiх асаблiвасцяў ласосю i кумжы патрэбны крыху розныя ўмовы для нерасту. Першы, як больш буйны па памерах, "патрабуе" больш глыбокiх вадацёкаў. У нас ёсць толькi дзве рачулкi, што адпавядаюць гэтым "патрабаванням" (канкрэтныя назвы пазначаць не будзем. — С.Р.) У астатнiя, больш плыткiя, заходзiць на нераст кумжа. Што да вагi, дык у кумжы яна можа складаць ад 1 да 5-6 кiлаграмаў. Асобiны ласося звычайна "стартуюць" ад 2-3 кiлаграмаў i даходзяць да 8-10, зрэдку сустракаюцца i больш вялiкiя экзэмпляры. — Звычайна на нераст кумжа заходзiць у кастрычнiку, нерасцiцца пачынае з сярэдзiны гэтага месяца i завяршае працэс у снежнi. Ласось заходзiць крыху пазней. Часам з-за ўмоў надвор’я нераст можа крыху зацягвацца, што i адбылося сёлета: замест канца года тэрмiн забароны на аматарскае рыбалоўства на вадацёках Астравецкага раёна быў падоўжаны да 15 студзеня, — расказаў Мiхаiл Васiльевiч. — Ды i сама забарона ўводзiцца, напэўна, не столькi дзеля прадухiлення фактаў браканьерства. Ласось, калi iдзе на нераст, практычна не харчуецца, блешню схапiць можа даволi рэдка. Кумжа можа стаць трафеем крыху часцей. Аднак галоўная мэта забароны — не турбаваць рыбу. Нерасцiцца яна, як мы ўжо сказалi, на неглыбокiх рачулках, i нават проста iдучы па беразе чалавек можа ўбачыць i спужаць ласося цi кумжу. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi "Звязда" паведамiла пра ўвядзенне на шэрагу вадацёкаў Астравецкага раёна забароны на аматарскае рыбалоўства ў сувязi з нерастам атлант |
|