21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Горваль: Падстаў для хвалявання ў дольшчыкаў не iснуе

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Горваль: Падстаў для хвалявання ў дольшчыкаў не iснуе У апошнiя часы iнфармацыйныя агенцтвы суседняй дзяржавы пачынаюць сур’ёзна абмяркоўваць магчымасць узнiкнення ў Расii новай хвалi "падманутых дольшчыкаў". Справа ў тым, што з-за фiнансавага крызiсу многiя дэвелоперы не маюць магчымасцi завяршыць пачатыя праекты i вымушаны шукаць альтэрнатыўныя шляхi фiнансавання будаўнiцтва. Паведамляецца, што асобныя расiйскiя рэгiянальныя будаўнiчыя кампанii для паспяховага завяршэння будаўнiцтва аб’ектаў прапануюць сваiм клiентам унесцi дадатковыя сродкi па ўжо заключаных дамовах. У выпадку, калi дольшчыкi адмаўляюцца ажыццяўляць дадатковыя выплаты — будаўнiцтва аб’ектаў замарожваецца. Цi магчыма з’яўленне падобных сiтуацый у сферы жыллёвага будаўнiцтва ў нашай краiне? На гэтае i iншыя пытаннi карэспандэнту "Звязды" адказвае начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Горваль.

— Будаўнiцтва жылля ў нашай краiне кiраўнiком дзяржавы вылучана ў ранг прыярытэтных напрамкаў. Новыя жорсткiя фiнансавыя ўмовы, у якiя трапiлi многiя краiны свету, не паўплываюць на жыллёвую палiтыку будаўнiчай галiны?

— Арганiзацыi, падведамныя Мiнбудархiтэктуры, а таксама прадпрыемствы камунальнай уласнасцi, якiя займаюцца будаўнiцтвам жылля, працягваюць ажыццяўляць сваю дзейнасць у спакойным штатным рэжыме. Усе зацверджаныя планы па ўзвядзеннi жылых дамоў будуць рэалiзоўвацца i надалей. Аб’ём уводу жылля сёлета будзе выкананы.

— Кiраўнiцтвам галiны не плануецца налета паменшыць аб’ём будаўнiцтва жылля для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў?

— Застаецца нязменным зацверджаны ўрадам план будаўнiцтва 6 мiльёнаў квадратных метраў жылля ў 2009 годзе. Вызначаны неабходныя для гэтага аб’ёмы льготных крэдытных рэсурсаў i бязвыплатных жыллёвых субсiдый па лiнii дзяржаўнай падтрымкi асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў. Фiнансаванне гэтай праграмы будзе ажыццяўляцца згодна з распрацаванымi графiкамi.

— Як адчуваюць сябе будаўнiчыя арганiзацыi ў фiнансавым плане?

— Адкажу такiм чынам, што сёння на ўсiх аб’ектах жыллёвага будаўнiцтва працягваецца запланаванае ўзвядзенне дамоў. Усе нашы будтрэсты паспяхова выконваюць запланаваныя аб’ёмы па лiнii жыллёвага будаўнiцтва, а будаўнiкi своечасова атрымлiваюць заробкi.

— У той час, калi на фiнансавым рынку назiраецца дэфiцыт свабодных грашовых сродкаў, то менавiта вытворцам становiцца цяжэй прадаваць свае тавары. Цi закранула гэта праблема домабудаўнiчыя камбiнаты?

— У частцы рэалiзацыi прадукцыi, у камбiнатаў буйнога домабудаўнiцтва праблем увогуле не iснуе. Прадукцыю, якую вырабляюць камбiнаты, клiенты папярэдне заказваюць i потым забiраюць амаль iмгненна.

— Раскрыйце сакрэт: у сувязi з апошнiмi фiнансавымi падзеямi, цi не разглядае мiнiстэрства планаў па магчымым павелiчэннi кошту квадратнага метра жылля для чаргавiкоў?

— Нiякiх канкрэтных спецыяльных мерапрыемстваў па павелiчэннi кошту квадратнага метра жылля не вядзецца i нават не плануецца. Змяненне кошту жылля будзе ажыццяўляцца толькi ў межах развiцця агульнаэканамiчнай сiтуацыi ў краiне. Навошта нам павялiчваць сабекошт жылля нейкiм штучным шляхам? У грамадзян павiнна захоўвацца даступнасць будаўніцтва ўласнага жылля. Сектар жыллёвага будаўнiцтва будзе падтрымлiвацца дзяржавай заўсёды. Перад мiнiстэрствам пастаўлена задача, каб некамерцыйнымi будаўнiчымi арганiзацыямi будавалася даступнае i запатрабаванае жыллё, якое б цалкам рэалiзавалася насельнiцтву.

— Цi могуць будаўнiчыя арганiзацыi, якiя займаюцца долевым будаўнiцтвам, у тым лiку i камерцыйныя, пераглядаць ужо заключаныя дамовы з дольшчыкамi?

— Практычна не могуць. Згодна з дзеючым заканадаўствам, кошт жылля можа быць павялiчаны толькi ў двух выпадках. Iснуе дзве гiбкiя пазiцыi: калi змяняецца iндэкс будаўнiча-мантажных работ i сiстэма падаткаабкладання ўскосных падаткаў. Iншых варыянтаў для перагляду кошту жылля па ўжо заключаных дамовах не iснуе.

— А калi забудоўшчыкi паспрабуюць спасылацца на форс-мажорныя абставiны ў сувязi з наступствамi сусветнага фiнансавага крызiсу?

— Спасылацца на сусветны фiнансавы крызiс беларускiя забудоўшчыкi не могуць. Згодна з айчынным заканадаўствам, да форс-мажорных абставiнаў адносяцца клiматычныя катастрофы, землятрусы, моцныя паводкi цi ваенныя дзеяннi на тэрыторыi краiны.

— Цi можа так здарыцца, што частка аб’ектаў жыллёвага будаўнiцтва, якiя ўзводзяцца за грошы дольшчыкаў, на нейкi час "замарозiцца" па прычыне недастатковага фiнансавання?

— Адназначна не. Калi дольшчыкi будуць своечасова па графiках плацяжоў уносiць грашовыя сродкi на будаўнiцтва, то нiякiх падстаў для "замарожвання" аб’ектаў жыллёвага будаўнiцтва няма. Для паспяховага ўзвядзення жылых дамоў сёння ў краiне дастаткова будаўнiчых магутнасцяў, хапае будаўнiчых матэрыялаў, павялiчваецца колькасць квалiфiкаваных будаўнiкоў. Адзначу, што ў апошнiя часы ў мясцовыя будаўнiчыя арганiзацыi вяртаецца з Расii частка будаўнiкоў, якiя там страцiлi працу. Сёння ў будаўнiчыя трэсты пачалi звяртацца ў пошуках працы нават цэлыя брыгады такiх былых гастарбайтараў. Упэўнены, што пасля Новага года колькасць iх будзе толькi павялiчвацца.

— Якiм чынам прадугледжваецца кантраляваць своечасовасць узвядзення шматкватэрных жылых дамоў?

— Такi кантроль адпаведнымi службамi Мiнбудархiтэктуры ажыццяўляўся заўсёды. У першую чаргу адказнасць за тэрмiны ўводу жылля, згодна з айчынным заканадаўствам, ляжыць на мясцовых распарадчых i выканаўчых органах улады. Мiнiстэрства вядзе ўсеагульны кантроль за працэсам будаўнiцтва жылля. Мы штомесяц цiкавiмся прагнозамi i лiчбамi фактычнага ўводу жылых дамоў, пiльна сочым за вартаснымi параметрамi жылля ў межах гранiчнага кошту квадратнага метра жылых памяшканняў, трымаем на кантролi дынамiку паступленняў крэдытных рэсурсаў i iх дастатковасць.

— Падстаў для хвалявання цяпер у дольшчыкаў няма?

— Так. Калi з боку дольшчыкаў не будзе затрымак з аплатай выкананых работ, то ўсё астатняе будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з заключанымi дамовамi. У гэтай сiтуацыi сёння будаўнiкам самiм не цiкава замарожваць будаўнiцтва. Зноў нагадаю, што цяпер вытворцам будматэрыялаў выгадней працаваць "з колаў", а не на склад. Атрымлiваецца, што ў своечасовым узвядзеннi жылых дамоў зацiкаўлены ўсе бакi будаўнiчага працэсу: i дольшчыкi, i падрадчыкi, i пастаўшчыкi будматэрыялаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнiя часы iнфармацыйныя агенцтвы суседняй дзяржавы пачынаюць сур’ёзна абмяркоўваць магчымасць узнiкнення ў Расii новай хвалi "падманутых дол
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика