Я параiў бы кожнай сям’i стварыць уласны "стабiлiзацыйны" фонд
Я параiў бы кожнай сям’i стварыць уласны "стабiлiзацыйны" фонд
Грошы i фiнансавы крызiс — тэма сённяшняй гутаркi нашага карэспандэнта з незалежным беларускiм эканамiстам, старшынёй Савета аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Л.Ф. Заiкам. — Леанiд Фёдаравiч, ужо вiдавочна — разлiчваць на тое, што мы здолеем перажыць глабальны фiнансавы крызiс увогуле без страт, на жаль, не даводзiцца. Як тут быць звычайнаму чалавеку, якi не мае iншых крынiц даходу, акрамя зарплаты? Гэта сёння, бадай, самае вострае для ўсiх пытанне. — Не трэба панiкаваць. Чаго мы толькi нi перажылi пасля развалу СССР. Памятаеце, калi ў пачатку 90-х гадоў сярэдняя зарплата ў валютным эквiваленце складала 25-30 долараў, грошай хапала (ды i не ва ўсiх) толькi на харчаванне. Упэўнены, вытрымаем i гэту замежную навалу — крызiс. Не забывайце, што крызiс — з’ява часовая. — Так яно, вiдаць, i будзе. Але сёння шмат заклапочаных яго верагоднымi наступствамi людзей стаяць перад дылемай: пакiнуць грошы ў банку або забраць i пакласцi ў слоiк? — Не толькi я, але i многiя эканамiсты параяць вам не рабiць гэтага. Як i не трэба займацца пераводам сваiх сродкаў з адной валюты ў iншую. Можаце моцна пралiчыцца. Грамадзянам Беларусi пашанцавала — яны не маюць, як напрыклад, расiяне, клопатаў з пераводам сваiх грошай з дробных банкаў у буйныя, дзе ўклады абароненыя дзяржаўнымi гарантыямi. У нас захаванасць усiх зберажэнняў ва ўсiх банках гарантавана ўказам Прэзiдэнта. Я параiў бы кожнай сям’i стварыць уласны "стабiлiзацыйны" фонд у адным з банкаў на выпадак непрадбачаных абставiнаў i нечаканых паваротаў лёсу i папаўняць яго па меры магчымасцi за лiк скарачэння выдаткаў на тавары i паслугi не першай неабходнасцi. У цяжкую хвiлiну сродкi вашага фонду будуць вельмi да месца. Будзьце разумнымi, як банкi, — не пазычайце значныя сумы грошай, калi вы не ўпэўненыя ў плацежаздольнасцi чалавека. Не пазычайце i тады, калi вам паабяцаюць вярнуць з вялiкiмi працэнтамi. Могуць кiнуць нават i сябры, колькi такiх выпадкаў. Пазбягайце мець справы з салодкагалосымi прадстаўнiкамi фiнансавых пiрамiд, не давайце ўцягнуць сябе ў iншыя сумнеўныя грашовыя i быццам бы вельмi выгадныя праекты. Так, удалыя iнвестыцыi ў час крызiсу або адразу пасля яго могуць азалацiць, а няўдалыя могуць пакiнуць без капейкi. Угадаць, у што ўкладваць грошы, каб атрымаць велiзарны прыбытак, цяпер надзвычай складана. Так, удалыя iнвестыцыi ў час крызiсу або адразу пасля яго могуць азалацiць, а няўдалыя могуць пакiнуць без капейкi. Угадаць, у што ўкладваць грошы, каб атрымаць велiзарны прыбытак, цяпер надзвычай складана.— Вось вы ўзгадалi банкi. Цiкавая асаблiвасць гэтага года: у яго пачатку банкi наперабой пераконвалi насельнiцтва браць у iх крэдыты, а напрыканцы ўжо лiтаральна са скуры вылузваюцца, каб заманiць да сябе новых укладчыкаў высокiмi стаўкамi па дэпазiтах. — Разумная, на мой погляд, палiтыка. I калi вам асаблiва няма куды ўкладваць свабодныя грошы, то лепш iх пакласцi на дэпазiт у банк i атрымлiваць невялiкi прыбытак. Усё ж прыбаўка да звычайных выдаткаў. — А якая будзе агульная карысць для ўсiх нас ад ашчаднасцi, да якой вы заклiкаеце? Банкi павялiчаць свае рэсурсы? I толькi? — Не толькi. У агульным плане гэта дапамагло б, у прыватнасцi, садзейнiчаць збалансаванню гандлёвага сальда нашай краiны, якое сёлета складзе мiнус 3,6 млрд долараў ЗША. У цэлым рост зберажэнняў насельнiцтва мог бы дабратворна паўплываць на развiццё эканомiкi. — Якiм чынам? — Дадатковыя зберажэннi пайшлi б на новыя iнвестыцыi, тыя стымулявалi б павелiчэнне выпуску, вельмi спадзяюся, экспартных канкурэнтаздольных тавараў i ў вынiку мы б мелi ў 2009 годзе больш прывабныя паказчыкi гандлёвага сальда. — Усё правiльна з пункту погляду тэорыi, але вось на практыцы пакуль атрымлiваецца не так, як вы кажаце. — Што рабiць, калi само жыццё не вельмi арыентаванае на тэарэтычныя iсцiны. Але з iншага боку, яно iнтрыгуе, робiць эканамiчную сiтуацыю ў краiне (i не толькi нашай) у блiжэйшай перспектыве больш цiкавай i адначасова складанай. Наiўныя ўяўленнi аб тым, што ў новым стагоддзi мы цiха i мiрна ўвайшлi ў адносна стабiльны перыяд эканамiчнага iснавання краiн i народаў, разбiлiся аб рыфы глабальнага фiнансавага крызiсу. Яго прадказвалi многiя аўтарытэтныя эканамiсты i аналiтыкi. Яны, у прыватнасцi, указвалi на нездаровы ажыятаж вакол цэнаў на энерганосьбiты, якi дабром не скончыцца. Так i атрымалася. Грашовыя рэсурсы не паспявалi за зменамi на сусветных рынках сыравiны. Грошы паступова пераставалi быць паўнавартаснымi грашыма. Усе мы сталi сведкамi захапляльнай i рызыкоўнай гульнi: што хутчэй будзе адбывацца — падзенне долара цi рост цэнаў на нафту? У адзiн момант нават здавалася, што больш выгадна было б захоўваць у банках не грошы, а нафту цi бензiн. Многiя ўрады тады стаялi i стаяць цяпер перад няпростай праблемай — як скласцi больш-менш рэальны бюджэт краiны ва ўмовах вельмi нестабiльных цэнаў на энерганосьбiты. — Замежнае слова "крэдыт" сёння — адно з самых ужывальных у нашым паўсядзённым лексiконе. Крызiс уносiць iстотныя карэктывы ў крэдытна-грашовую палiтыку банкаў. Яна можа радыкальна памяняцца? — Радыкальна — не. Крэдыты як былi, так i застануцца спосабам пераразмеркавання грошай i ўласнасцi. Так, цяпер банкi сталi больш абачлiвымi ў выдачы крэдытаў. Iх амаль немагчыма атрымаць на доўгi перыяд i па ранейшых стаўках. Ва ўмовах наблiжэння крызiсу яны не рызыкуюць як раней. I гэта зразумела: будучыня няпэўная, а таму банку вельмi не хочацца страцiць грошы. I не толькi па вiне насельнiцтва. Майце на ўвазе, што ў нас летась больш за 40 працэнтаў усiх крэдытных грошай краiны набралi ў асноўным вялiкiя прадпрыемствы, якiя, дарэчы, першымi адчулi на сабе адмоўныя наступствы крызiсу. А насельнiцтва атрымала толькi 27,9 працэнта крэдытных рэсурсаў. Гэта салiдная лiчба, калi ўлiчваць кароткую гiсторыю нашага крэдытнага жыцця. Але разам з тым мушу заўважыць, што насельнiцтва яшчэ не выкарыстоўвае магчымасцi банкаў у поўным аб’ёме. Вiдаць, людзi чагосьцi баяцца. — Дзяржава сёння прымае энергiчныя меры па папярэджваннi росту беспрацоўя. Чым яно можа пагражаць, акрамя страты крынiцы даходаў? — Не хачу палохаць, але рэзкi ўсплёск беспрацоўя можа ператварыцца ў сапраўдную бяду. Справа ў тым, што ў грашовым сектары працэсы адбываюцца ў форме дынамiчных ланцуговых рэакцый (сумнавядомы дэфолт 1998 года таму яскравы прыклад), якiя можна параўнаць з прынцыпам дамiно. Варта толькi справакаваць маштабныя нявыплаты заработнай платы, то гэта нам адгукнецца не толькi стогнамi i абурэннямi людзей, якiя засталiся без грошай, але i ляжачымi банкамi. Таму сёння ад Нацыянальнага банка Беларусi як нiколi патрабуюцца мудрасць i энергiя, бо як яму давядзецца праводзiць складаную работу па аздараўленні грашовай сiстэмы дзяржавы. А калi быць больш дакладным, то заняцца рамонтам крэдытных арганiзацый i банкаўскага сектара. — I магчыма гэта зрабiць ужо ў наступным годзе? — Фармальна — так. Але многае будзе вызначацца дакладнасцю прынятых захадаў i хуткасцю iх рэалiзацыi. Iнакш кажучы, прыйшоў час праводзiць больш дынамiчную фiнансавую i эканамiчную палiтыку. Усё будзе залежаць ад макраэканамiчных сiстэмных рашэнняў. Цяпер прыватны бiзнэс становiцца стрымлiваючым фактарам крызiсных працэсаў. Гэта дазволiць не без цяжкасцяў, але ўсё ж трымаць прымальны абменны курс i не дапускаць вялiкiх фiнансавых разрываў. А iх рэальная верагоднасць, хутчэй за ўсё, стане галоўным выклiкам пачатку 2009 года. Увогуле студзень-люты i вясна будуць няпростымi ў фiнансавым плане. У разгары ацяпляльны сезон, выплаты за расiйскi газ i нафту, iншыя значныя выдаткi. Вось тут, каб утрымацца на хвалi, Ураду i Нацбанку трэба будзе праявiць i прафесiяналiзм, i рашучасць, i вынаходлiвасць. — Не сакрэт, што ўжо нямала прадпрыемстваў маюць фiнансавыя праблемы. Але яны хутчэй, часова адмовяцца ад абслугоўвання банкаўскага доўгу па крэдытах, чым ад выплаты заработнай платы, планавага набыцця сыравiны, камплектуючых, разлiках за электраэнергiю. — Згодны, небяспека i рызыкi крэдытавання, у тым лiку i спажывецкага, iснуюць. Больш за тое, у няпэўнай сiтуацыi яны маюць шанцы на развiццё. Але, на маю думку, узятыя насельнiцтвам у банках у доўг грошы не могуць стаць каталiзатарам магутных крызiсных працэсаў. Не тая крытычная маса, хоць i даволi адчувальная. Тым не менш сiтуацыя можа сапсаваць настрой i пашкуматаць нервы кiраўнiцтву Нацбанка. З iншага боку, складанасць цяперашняга моманту заключаецца ў тым, што шэраг прадпрыемстваў дзяржаўнага сектара эканомiкi пачнуць у 2009 годзе атрымлiваць хваравiтыя ўдары ў канкурэнтнай барацьбе. А тыя прадпрыемствы, якiя летась i сёлета ўзялi вялiкiя крэдыты, могуць стаць пераносчыкамi вiруснай банкаўскай iнфекцыi, якая называецца неплацежаздольнасцю. Будзем шчырымi, банкаўскiя ўклады сотняў беларусаў нярэдка пайшлi ў выглядзе крэдытаў на фiнансаванне далёка не самых эфектыўных i хутка акупляльных праектаў. А гэта таксама можа адмоўна паўплываць на развiццё фiнансавай сiтуацыi ў краiне. — Вось вы кажаце, што дзейнiчаць трэба хутка, прафесiйна i без права на памылку. Ну зусiм як Шцiрлiцу. Ва Урадзе i Нацбанку, я ўпэўнены, ужо ёсць свой антыкрызiсны план. Чым бы яго магла падмацаваць бiзнэссупольнасць Беларусi? — Думаю, што яго прадстаўнiкам варта было б стварыць сумесны з Урадам адзiны антыкрызiсны цэнтр, якi б не толькi вёў пастаянны манiторынг фiнансавай сiтуацыi ў краiне, але i выпрацоўваў меры па аператыўным супрацьдзеяннi негатыўным наступствам у эканомiцы. Гутарыў Леанід лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грошы i фiнансавы крызiс — тэма сённяшняй гутаркi нашага карэспандэнта з незалежным беларускiм эканамiстам, старшынёй Савета аналiтычнага цэнтра "
|
|