21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Інвестары грашыма не кiдаюцца

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інвестары грашыма не кiдаюцца

На Пiншчыну завiталi iтальянцы: гаспадар кампанii "CPL" Г. Бiсола i галоўны аграном фiрмы Б. Пiнiэла, якiя да гэтага пабывалi ўжо ў некалькiх раёнах Брэстчыны.

У Iталii госцi займаюцца садаводствам i да нас прыехалi, каб адкрыць яшчэ адзiн фiлiял кампанii. У Чэхii iтальянцы ўжо купiлi за 2,5 млн еўра 500 гектараў зямлi i хацелi б набыць гаспадарку ў Пiнскiм раёне. Менавiта гэты рэгiён Палесся прыцягнуў iх увагу, i нездарма.

Пiншчына — найбольш прыдатны для садаводства край. Факт, што тут закладзены прамысловыя плантацыi вiнаграду, гаворыць пра многае. Адносна мяккi клiмат спрыяе гэтаму. I не дзiўна, што iтальянцы, пабываўшы ў iншых раёнах Брэстчыны, спынiлi свой выбар на Пiнскiм.

Выконваючы абавязкi начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання райвыканкама У. Калеснiковiч i галоўны спецыялiст аддзела рэфармавання аблсельгасхарча А. Барычэўскi паказалi гаспадаркi, якiя iтальянцы маглi б узяць у арэнду. Пасля агляду спынiлiся на гаспадарках "Бярозавiчы" i "Охава", але гэта не значыць, што госцi зрабiлi выбар i ўжо заўтра будуць укладваць у гаспадаркi грошы. Яны яшчэ нiчога не вырашылi. Паглядзелi, паразважалi, а што ў iх галаве — нiхто не ведае.

— На якiя моманты найперш рабiлi акцэнты iтальянцы?

— Iх цiкавiла зямля, клiмат рэгiёна, наяўнасць рабочых рук, механiзацыя гаспадарак, цi ёсць умовы для захавання яблыкаў, патэнцыяльны рынак збыту, адным словам тое, што мае дачыненне да садаводства, — сказаў Уладзiмiр Калеснiковiч.

— А што насцярожыла гасцей? Што выклiкала непаразуменне?

— Тое, што ў нас зямля не прадаецца. Вось у Чэхii i ў iншых краiнах яны купiлi, праблема там была ў наяўнасцi той зямлi i яе кошце. Не разумелi, чаму iм давядзецца выплачваць даўгi гаспадарак i адкуль яны ўзялiся. Давялося iтальянцам усё растлумачваць — гаварыць пра плюсы. Напрыклад, пра тое, што iм будзе аказана падтрымка i фiрма будзе на некалькi гадоў вызваленая ад падаткаў, што крэдыт на ўзведзеныя дамы льготны i растэрмiнаваны на сорак гадоў...

Уладальнiк кампанii Габрыэле Бiсола — чалавек дзелавы i дасведчаны. Толькi ў Iталii адзiн яго сад пад Веронай займае паўтысячы гектараў, а там зямля не танная. I нiчога дзiўнага няма, што Г. Бiсола не спяшаецца прымаць рашэнне. Паглядзеўшы на гаспадаркi i зямлю, iтальянцы ад’ехалi, а якое прымуць рашэнне — пакажа час.

I ўсё ж хацелася б у чарговы раз паразважаць наконт прыцягнення замежных iнвестыцый у сельскую гаспадарку краiны.

Калi мы хочам, каб да нас пайшлi тыя iнвестыцыi, неабходна вырашыць праблему куплi-продажу зямлi, як гэта робiцца ў многiх краiнах Еўропы. Калi чалавеку прапаноўваецца зямля ў арэнду, няхай i на 99 гадоў, то яго гэта насцярожвае, бо зямля ўсё ж не ўласная.

Вось прыязджалi ў Баранавiцкi раён з тым жа намерам дзелавыя людзi з былой Югаславii — пахадзiлi, паглядзелi ды паехалi.

Укладваць грошы iнвестары хочуць у сваю зямлю. Дык, можа, i трэба даць iм такую магчымасць?

Мне здаецца, што праблема продажу зямлi ў нас палiтызаваная. Мы баiмся, што нашу зямлю скупяць i краiна згубiць сваю эканамiчную незалежнасць. Гэтая занепакоенасць не заўсёды мае пад сабой глебу, бо эканомiка развiтых краiн даўно iнтэграваная. Калi ў нас купяць зямлю i засадзяць садам, то што, яе з тымi яблынямi i грушамi забяруць у Iталiю? Не.

Iнвестары прывядуць зямлю ў парадак, будуць плацiць падаткi, людзi — мець работу, а дзяржава скiне з сябе клопаты.

Вось тым жа iтальянцам прапанавалi не лепшую зямлю i гаспадаркi, на якiх вiсяць даўгi. Бальнасць зямлi ў "Бярозавiчах" усяго 28, i каб на ёй збiраць высокiя ўраджаi, неабходна ў зямлю ўкласцi вялiкiя грошы. То чаму б не даць такую магчымасць iтальянцам.

Пакуль зямля не мае кошту, чакаць iстотных замежных iнвестыцый у сельскую гаспадарку не даводзiцца. Магчыма, неабходна падысцi выбарачна, стварыць рэестр зямель, якiя можна прадаць. Быць гаспадарамi. Навошта прадаваць зямлю пад Нясвiжам? А вось у "Бярозавiчах" — чаму б i не?

А па вялiкiм рахунку пытанне продажу зямлi, як пераспелы плод, неўзабаве само адпадзе, бо краiна не можа стаяць у баку ад сусветных эканамiчных працэсаў — яна ўжо даўно ў iх уключылася.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Пiншчыну завiталi iтальянцы: гаспадар кампанii "CPL" Г. Бiсола i галоўны аграном фiрмы Б. Пiнiэла, якiя да гэтага пабывалi ўжо ў некалькi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика