36 коней. Іх наведалі... кантралёры
36 коней. Іх наведалі... кантралёры
У лiку iншага зацiкавiлiся — а якая, усё-такi, у некаторых з iх парода? Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi выявiлi шэраг недахопаў пры праверцы дзейнасцi Цэнтра алiмпiйскага рэзерву па конным спорце i конегадоўлi ў горадзе Барань. Гэтая ўстанова была створана параўнальна нядаўна — восенню 2006-га. Усяго ў "табуне" цэнтра 36 коней. Дарэчы, у Прыдзвiнскiм краi ёсць магчымасць займацца гэтым прыгожым вiдам спорту ў Вiцебску, Глыбокiм, Верхнядзвiнску, Талачыне... Асноўная задача цэнтра — развiццё коннага спорту i падрыхтоўка спартсменаў высокага класу. Але высветлiлася, што да трэнерскай работы незаконна дапушчаны спецыялiсты без неабходнай квалiфiкацыi. У прыватнасцi, з дзевяцi трэнераў — выкладчыкаў толькi двое маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцi — фiзiчная культура. Астатнiя маюць няпрофiльную адукацыю альбо толькi вучацца. Кантралёры таксама высветлiлi, што за тры гады ў цэнтры не падрыхтаваны спартсмены для заняткаў у групах спартыўнага ўдасканальвання. I цяпер у асноўным працуюць групы пачатковай падрыхтоўкi. Больш за тое — праверка паказала, што на занятках прысутнiчаюць па тры — чатыры навучэнцы, да таго ж з розных груп. Пры ўсiм тым, што доўгi час групы заставалiся недаўкамплектаванымi, зарплата трэнерам выплачвалася з разлiку iх поўнай загрузкi. Падлiчана, што такiм чынам, з парушэннямi, трэнерам было выплачана больш за 3 мiльёны рублёў. Усяго ў цэнтры 36 коней, з якiх на занятках выкарыстоўваюцца 13. Сёлета набылi жарабца рэкорднага для ўстановы кошту — ажно за 37 мiльёнаў рублёў. Яго плануюць выкарыстоўваць для аднаўлення папуляцыi цэнтра. Запланавана яшчэ купiць дзве кабылы за 60 мiльёнаў рублёў. Але, як высветлiлi кантралёры, у цэнтры задачы па конегадоўлi выконваць, чамусьцi, не спяшаюцца. Таксама высветлiлася, што ў племянных пасведчаннях няма звестак аб ацэнцы якасцi кабылы, невядома ў якiх племянных гаспадарках гэтыя кабылы былi выведзены. А ў асобных выпадках няма iнфармацыi пра пароду жывёлы... З абласнога бюджэту на ўтрыманне цэнтра летась выдзелiлi 830 мiльёнаў рублёў, а сёлета агульны аб’ём фiнансавання запланаваны на 1,3 мiльярда. Як эфектыўна выкарыстоўваюцца гэтыя грошы — асобнае пытанне. Напрыклад, выяўлена, што кошт будаўнiчых работ пры рамонце коннага манежу завышаны на немалую суму — каля 140 мiльёнаў рублёў... Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лiку iншага зацiкавiлiся — а якая, усё-такi, у некаторых з iх парода? Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi выявiлi шэраг н
|
|