Зоркі біятлону Украіны сёстры Семярэнка хочуць беларускае грамадзянства
15 декабря 2008 Спорт
Еўрапейскае радыё для Беларусі Зоркі ўкраінскага біятлону Валянціна і Вікторыя Семярэнка хочуць памяняць украінскае грамадзянства на беларускае. Прычына гэтага — рэзкае скарачэнне вылучаных дзяржавай сродкаў на біятлон. У праекце бюджэту на 2009 год агульная сума ў некалькі разоў будзе паменшаная, адзначае газета "Комсомольская правда" в Украине". У 2008 годзе бюджэт украінскай федэрацыі біятлону складаў 15 мільёнаў грыўняў, а агульны бюджэт усіх федэрацый 155 мільёнаў грыўняў. А зараз у праекце бюджэту на 2009 год агульная сума будзе паменшаная ў 10 разоў. Як заявіў у эфіры тэлеканала "Мегаспорт" прэзідэнт федэрацыі біятлону Ўладзімір Брынзак, сітуацыя крытычная, грошай няма. Украінскія спартоўцы ў Хахфільцэне, дзе праходзіць другі этап Кубка свету, жывуць у крэдыт, адмяняюцца зборы рэзервовага складу і моладзевых каманд. Таксама адмяняюцца спаборніцтвы ва Ўкраіне, уключаючы і чэмпіянат краіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 декабря 2008 Спорт Еўрапейскае радыё для Беларусі Зоркі ўкраінскага біятлону Валянціна і Вікторыя Семярэнка хочуць памяняць украінскае грамадзянства на беларускае.
|
|