21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З лесу — газ

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З лесу — газ

Тэрмiчнае пераўтварэнне драўнiны ў палiва актыўна практыкуюць у Германii

Калi чалавек дастае энергiю з-пад зямлi, дык з таго, што на ёй, — i пагатоў. Драўнiнай, саломай, торфам здаўна карысталiся для ацяплення. Сучасныя тэхналогii вывелi гэты спосаб на новы ўзровень i зрабiлi бiямасу ледзь не самай эфектыўнай крынiцай энергii. Аўтаматызаваныя ўстаноўкi пераўтвараюць прыроднае багацце ў палiва, на яго базе працуюць электрастанцыi. Уздзеянне на ваду, глебу ды паветра пры гэтым мiнiмальнае. Прыстасавалiся здабываць энергiю i з адыходаў сельскай гаспадаркi, гною ў прыватнасцi. Можа ў хуткiм часе "духмянае золата" складзе канкурэнцыю чорнаму цi блакiтнаму... На энергетычных плантацыях высаджваюцца хуткарослыя высокаўраджайныя вiды раслiн. А для гэтага ствараюцца новыя працоўныя месцы ў сельскiх раёнах. Найбольш актыўна выкарыстоўваецца сёння драўнiнная бiямаса. На ёй мы i спынiмся больш падрабязна.

Гэта першая ўстаноўка такога тыпу ў Дортмундзе, прычым працуе зусiм нядаўна — з чэрвеня. Пакуль, можна сказаць, эксперыментальная. Яна створана ў цэнтральнай тэхнiчнай апаратнай цынкаплавiльнага завода DЕW21 сумесна з партнёрскай арганiзацыяй Biоmаss еnеrgiеsуstеmе. Яе дырэктар, доктар Томас Вiнандс, i пазнаёмiць нас з працэсам тэрмiчнага пераўтварэння драўнiны ў газ.

Перш-наперш драўнiну трэба здрабнiць. Бярвеннi праходзяць праз своеасаблiвую "дрэварубку", i адтуль па стужцы трэскi прасоўваюцца далей. Іх чакае прасушка. "Перш чым паступiць у газiфiкатар, яны павiнны зменшыць сваю вiльготнасць на 18 працэнтаў", — адзначае спадар Вiнандс. Прасушаныя трэскi падымаюцца ў правы або левы газiфiкатар (устаноўка двухлiнейная). Адбор адбываецца аўтаматычна — у адпаведнасцi з тым, якi з iх на гэты момант мае большую патрэбу ў новым паступленнi сыравiны. Газагенератарная ўстаноўка, дарэчы, цалкам аўтаматызаваная — вялiкi штат для яе абслугоўвання не патрэбны.

Газ, утвораны такой устаноўкай, змяшчае дамешкi, у прыватнасцi драўнiнны пыл. Таму яго яшчэ трэба прафiльтраваць. "Утрымальнiкi" дамешкаў вы можаце пабачыць на фота. "Мяняць iх трэба як мiнiмум раз на год. На практыцы яны звычайна вытрымлiваюць больш. Па ўласным вопыце сказаць пакуль не можам — мы яшчэ не так доўга гэтым займаемся", — заўважае кiраўнiк Biоmаss еnеrgiеsуstеmе. Адфiльтраваныя адыходы прасоўваюцца па трубе ў асобны кантэйнер. Iх утылiзуюць спецыяльным спосабам. На адной са стадый тэхналагiчнага працэсу iдзе адбор драўнiннага вугалю.

Апроч гэтай устаноўкi ў Дортмундзе, Biоmаss еnеrgiеsуstеmе запусцiла яшчэ дзве. Пры дапамозе першай камунальныя службы забяспечваюць электрычнасцю жыхароў Дзюсельдорфа (сталiцы зямлi Паўночны Рэйн-Вестфалiя), другая — належыць прыватнай асобе i служыць для ацяплення гатэля. "Гэтыя тры ўстаноўкi iстотна адрознiваюцца ад астатнiх у Германii: тыя не так добра аўтаматызаваныя i не такiя чыстыя", — падкрэслiвае Томас Вiнандс.

Дортмундская ўстаноўка вельмi малая, аднак гэта самы эфектыўны памер — адзначае спецыялiст. "Не мае сэнсу будаваць вялiкiя электрастанцыi, якiя ствараюць столькi цяпла, што невядома, куды яго размяркоўваць. А эфектыўней вось такiя малыя, тады я ведаю, колькi цяпла i куды яно пойдзе. Тут прыкладна 70 працэнтаў цяпла, якое ствараецца, можна выкарыстоўваць. А ў вялiзных — недзе 50 працэнтаў iдзе, можна сказаць, у паветра". Сярод плюсоў гэтага вiду энергетыкi ён назваў i тое, што яна прыдатная i для стварэння электрычнасцi, i для ацяплення.

Лепш бы з газу навучылiся рабiць лес — скажуць крытыкi, маўляў, нельга бясконца вырубаць лясы... Адказваем: "У Германii iснуе такi прынцып: столькi дрэў, колькi было ссечана, павiнна быць зноў пасаджана. Лясныя пасадкi займаюць у Германii адну трацiну яе плошчы. I на гэты момант выкарыстоўваецца толькi 50 — 60 працэнтаў лесу, якi быў адноўлены. Можна сказаць, што лесу становiцца ўсё больш i больш. Так што ў гэтым праблем няма. Мы маглi б тысячы такiх установак запусцiць". Пытанне толькi ў тым, што паўсюль паставiць такiя газагенератары немагчыма i чыста фiзiчна — патрэбны вялiзныя плошчы для захоўвання драўнiны, сыравiна павiнна пастаўляцца велiзарнымi фурамi. Калi невялiчкая дортмундская ўстаноўка добра сябе зарэкамендуе, "мы пабудуем некалькi станцый вакол цэнтра, якiя будуць забяспечваць цэнтр горада цяплом, а электрычнасць сама па сабе будзе паступаць у сетку", — дзелiцца планамi Томас Вiнандс. I сёння перспектывы ўяўляюцца досыць аптымiстычнымi, улiчваючы багаты патэнцыял бiямасы. Экалагiчная "дружалюбнасць", знiжэнне аб’ёмаў выкiдаў парнiковых газаў, памножаныя на ўзнаўляльнасць i эфектыўнасць, могуць служыць неблагiм авансам.

Наперадзе нас чакае яшчэ шмат цiкавага — мы пабываем на Заходне-германскiм радыё ў Кёльне i даведаемся, як знаёмяць з альтэрнатыўнай энергетыкай жыхароў краiны. Уяўленне аб дзяржаўнай палiтыцы ў гэтай галiне атрымаем у Агенцтве па энергетыцы ў Дзюсельдорфе. А пасля завiтаем у тыповую нямецкую бiягаспадарку. Едзем далей.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

А як у нас?

Лес пакрывае 36 працэнтаў тэрыторыi Беларусi. Штогадовы прырост драўнiннай бiямасы вышэйшы за яе спажыванне. Рэалiзаваны праект "Прымяненне бiямасы для ацяплення i гарачага водазабеспячэння ў Рэспублiцы Беларусь". Ён рыхтаваўся пры актыўным удзеле Камiтэта па энергаэфектыўнасцi пры Савеце мiнiстраў Беларусi, ПРААН, Еўрапейскай Эканамiчнай камiсii ААН. Фiнансаванне ўзяў на сябе Глабальны экалагiчны фонд.

 

Толькi лiчбы

Абодва прадпрыемствы-партнёры (DЕW21 i Biоmаss еnеrgiеsуstеmе) ацэньваюць iнвестыцыi на газагенератарную ўстаноўку ў памеры 3,3 млн еўра як унёсак у будучыню. Калi ўстаноўка апраўдае сябе, магчымыя i iншыя праекты. Тэхнiчнае абсталяванне дортмундскага газагенератара займае прыблiзна 900 квадратных метраў, плюс складскiя плошчы. Крыху менш за кiлаграм драўнiны спатрэбiцца для вытворчасцi 1 Квт/гадзiны электрычнасцi. За год такая ўстаноўка можа прадуцыраваць каля 4 млн Квт/гадзiн. У тэорыi гэтага хопiць, каб забяспечыць патрэбы прыблiзна 1300 кватэр. А на практыцы ўстаноўка пакуль "працуе" толькi на цынкаплавiльны завод DЕW21 i прасушку трэсак.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi чалавек дастае энергiю з-пад зямлi, дык з таго, што на ёй, — i пагатоў. Драўнiнай, саломай, торфам здаўна карысталiся для ацяплення. Сучасныя тэх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика