Расійскi газ будзе пастаўляцца ў Беларусь незалежна ад ходу ўзгаднення цаны
Расійскi газ будзе пастаўляцца ў Беларусь незалежна ад ходу ўзгаднення цаны
Расiя ў 2009 годзе будзе пастаўляць у Беларусь прыродны газ, нават калi бакi не паспеюць узгаднiць цану на пастаўку гэтага палiва да канца гэтага года. Аб гэтым журналiстам паведамiў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Расii ў Беларусi Аляксандр Сурыкаў. "Расiйскi бок не можа не пастаўляць газ у Беларусь, таму што кантракт падпiсаны i пастаўкi вызначаны да 2011 года", — сказаў пасол. Пры гэтым ён не стаў прагназаваць цану на расiйскi газ для Беларусi ў 2009 годзе, растлумачыўшы, што гэта будзе залежаць ад цаны газу па стану на 1 студзеня на еўрапейскiм рынку. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiя ў 2009 годзе будзе пастаўляць у Беларусь прыродны газ, нават калi бакi не паспеюць узгаднiць цану на пастаўку гэтага палiва да канца гэтага года
|
|