21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Глоба: Беларус прадказаў сусветны эканамічны крызіс яшчэ ў ХV стагоддзі

26.08.2009 14:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 декабря 2008 Калейдоскоп
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Вядомы астролаг Павел Глоба у эксклюзіўным інтэрв'ю "Еўрапейскаму радыё для Беларусі" расказаў, што чакае нашую краіну ў наступным годзе.

Астролаг расказаў, што Лукашэнка застанецца ва ўладзе, а Беларусь не закрануць ніякія катаклізмы.

Павел Глоба: “Становішча ў вас у краіне будзе ўсё ж такі стабільным. І ніякіх цяжкіх пераменаў не будзе. І дзякуй Богу. Пакуль у вас кіраўніком застаецца Аляксандр Рыгоравіч, то ніякіх сумневаў у тым, што Беларусь міне ўсе бедствы, у мяне, напрыклад, няма”.

Астролаг Рыгор Кваша памыляўся, мяркуючы, што 2008 год можа стаць апошнім у прэзідэнцтве Аляксандра Лукашэнкі. А вось леташні прагноз Глобы наконт стабільнасці лукашэнкаўскай улады апраўдаўся.

Аднак у 2009 годзе, паводле слоў Паўла Глобы, перастаноўкі ва ўладзе ўсё ж чакаюцца. Так, магчыма нават адстаўка ўраду.

Павел Глоба: “На ўзроўні сярэдняга чынавенскага звяна, канечне, там будуць… І міністэрствы, і з прэм'ерам там будуць праблемы. То бок, урад пойдзе ў адстаўку ў выніку ўсёй гэтай палітыкі”.

Здаецца, на чатыры гады памыляўся і Павел Глоба, калі казаў, што агульнасусветны сістэмны эканамічны і палітычны крызіс пачнецца ў 2012 годзе. Але, як патлумачыў астролаг Еўрарадыё, размова ідзе пра пік крызісу, калі можна чакаць натоўпы галодных людзей.

Павел Глоба: “Гэта яшчэ не крызіс. Гэта яшчэ пярэдадзень. Крызіс - гэта калі натоўпы галодных, гэта калі беспрацоў'е, калі гіперінфляцыя. Я казаў пра пік гэтага крызісу ў 2012 годзе. Гэта праўда. Але я казаў, што пачнецца ён, як толькі ў Амерыцы будзе абраны 44-ы прэзідэнт. Гэта нават не мой прагноз, а Васіля Немчына, дарэчы, вашага суайчынніка, ў ХV стагоддзі. Ён родам з Полацка”.

Аднак Беларусь, згодна са словамі астролага, падчас крызісу будзе ў адным з самых выйгрышных становішчаў.

Павел Глоба: “У эканамічнай палітыцы ў вас, як і ўсюды, не складзецца. У Расіі ўвогуле будзе нават цяжэй. Беларусь усё гэта не так закране. Вы ведаеце, тут ёсць яшчэ рэзервы. Беларусь не была ўцягнутая ва ўсе гэтыя сусветныя фінансавыя абавязацельствы. І яе нацыянальная пазыка не складае крытычнай масы. Гэта вельмі добра. Карацей, крызіс вы будзеце вытрымліваць. Хоць і з цяжкасцю, але з нашмат меншай, чым іншыя краіны, якія ў гэтую арбіту Амерыкі патрапілі”.

На развітанне Павел Глоба павіншаваў беларусаў з Новым годам і прызнаўся ў любові да нашага народу.

Павел Глоба: “Я жадаю ўсяго добрага ўсім беларусам, выдатным, цудоўным людзям, якіх я заўсёды вельмі паважаю за працавітасць, за розум, за здольнасць вытрымліваць любыя цяжкасці і не губляць аптымізму. З Новым годам!"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 декабря 2008 Калейдоскоп Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Вядомы астролаг Павел Глоба у эксклюзіўным інтэрв'ю "Еўрапейскаму радыё для Беларусі" расказаў, што чакае нашую краіну ў наступным годзе.Астролаг расказаў, што Лукашэнка застанецца ва ўладзе, а Беларусь не закрануць ніякія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика