21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугi ўстаноўлены ў Беларусi з 1 студзеня 2009 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Мiнiстраў № 1942 ад 16 снежня 2008 года, паведамiлi ў Апараце Саўмiна.

Тарыф на паслугi па тэхнiчным абслугоўваннi жылых дамоў устаноўлены ў памеры Br296 у месяц за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання, што на 11,8 працэнта перасягае памер дзеючага тарыфу. Новыя цэны i тарыфы на цеплавую энергiю для патрэбаў ацяплення i гарачага водазабеспячэння складуць Br43 458,3 за 1 Гкал (на 15,6 працэнта больш). Тарыфы на халоднае водазабеспячэнне i на каналiзацыю павялiчацца на 20 працэнтаў i складуць Br385,7 за 1 куб.м i Br242 за 1 куб.м адпаведна. Тарыф за вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў узрасце на 18,9 працэнта да Br4764 за 1 куб.м, за карыстанне лiфтамi — на 20 працэнтаў да Br1421 з аднаго пражываючага ў месяц.

Тарыфы на электрычную энергiю для насельнiцтва з 1 студзеня 2009 года ўстаноўлены ў памеры Br173,3 за 1 кВт.гадз. Дакументам вызначаны таксама тарыфы на электраэнергiю для насельнiцтва, дыферэнцыраваныя па часавых перыядах. Так, пры ажыццяўленнi дыферэнцыраванага ўлiку кошт электрычнай энергii ў перыяд мiнiмальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) складае Br121,1, максiмальных (з 17.00 да 22.00) — Br346 за 1 кВт.гадз. Тарыфы на электраэнергiю ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплiтамi, складуць Br125,3 за 1 кВт.гадз. (Br87,7 — у перыяд мiнiмальных i Br250,6 у перыяд максiмальных нагрузак).

Кошт электраэнергii для патрэбаў ацяплення i гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мiнiмальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) устаноўлены на ўзроўнi Br173, у астатнi час сутак — Br865. Таксама зацверджаны цэны для насельнiцтва на прыродны i звадкаваны газ. Тарыфы на паслугi халоднага водазабеспячэння i каналiзацыi з 1 студзеня 2009 года ўстаноўлены ў памеры Br860 i Br684,3 за 1 куб. м адпаведна за аб’ёмы, спажытыя грамадзянамi, якiя пражываюць у прыналежных iм на праве ўласнасцi iндывiдуальных жылых дамах (катэджах), звыш нормаў, зацверджаных мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.

У адпаведнасцi з пастановай, наймальнiкi, уласнiкi жылых памяшканняў, члены арганiзацый грамадзян-забудоўшчыкаў, жылыя дамы якiх аснашчаны шматтарыфнымi электроннымi прыборамi ўлiку электрычнай энергii i аўтаматызаванымi сiстэмамi кантролю i ўлiку электрычнай энергii, праводзяць аплату спажытай электраэнергii на выбар — зыходзячы з дэферэнцыраваных па часавых перыядах тарыфаў або аднаставачнага тарыфу.

Для разлiкаў за электрычную энергiю па дыферэнцыраваных тарыфах у выхадныя i святочныя днi прымяняюцца тарыфы, устаноўленыя на перыяд мiнiмальных нагрузак.

Пастанова № 1942 прынята ў адпаведнасцi з падпунктам указа № 604 "Аб мерах па павышэннi эфектыўнасцi работы жыллёва-камунальнай гаспадаркi" ад 6 кастрычнiка 2006 года i ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2009 года.

Нагадаем, у гэтым годзе тарыфы на аплату жыллёва-камунальных паслуг павялiчвалiся двойчы — з 1 студзеня i з 1 мая. У суме тарыфы на ЖКП за студзень-жнiвень 2008 года былi павышаны на $9,1 у эквiваленце зыходзячы з разлiку платы за двухпакаёвую кватэру.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугi ўстаноўлены ў Беларусi з 1 студзеня 2009 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Мiнiстраў № 1942 ад 16
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика