...
...
Пераможцаў i арганiзатараў конкурсу дворнiкаў "Маскоўскi дворык" улады плануюць адправiць адпачываць на Канарскiя астравы i ў Чэхiю ў пачатку наступнага года. У першым квартале 2009-га 30 чалавек адправяцца на адпачынак у Чэхiю на два тыднi, яшчэ адна такая ж група паляцiць на Канарскiя астравы. На арганiзацыю паездкi ўлады горада выдаткавалi 7 млн рублёў. Продажы аўтамабiляў у Еўропе ў лiстападзе знiзiлiся на 25,8% у параўнаннi з леташнiм. У параўнаннi з кастрычнiкам знiжэнне склала каля 16%. Горш за ўсё справы ў Ірландыi (-55,9% да мiнулага года), Iспанii (-49,6%), Вялiкабрытанii (-36,8%), Iталii (-29,5%), Германii (-17,7%), Францыi (-14,1%). Працягваюць знiжацца продажы ў краiнах Прыбалтыкi — на 61,5% у Латвii, 52,6% у Эстонii i 52,2% у Лiтве. Агульныя еўрапейскiя продажы пакуль падтрымлiваюць некаторыя новыя рынкi, сярод якiх Чэхiя (+2% у лiстападзе) i Польшча (+10,7%). Выканкам Херсонскага гарсавета (Украiна) прыняў рашэнне перавесцi супрацоўнiкаў мэрыi на 4-дзённы рэжым працы, скарацiўшы пры гэтым фонд аплаты працы чыноўнiкаў не менш чым на 10 працэнтаў. Такiя ўмовы распаўсюджваюцца на сёлетнi снежань, а таксама на ўвесь наступны год. Скарачэнне фонду аплаты працы не будзе датычыцца толькi кiруючых работнiкаў мэрыi. Затое кiраўнiкам скароцяць на 50 працэнтаў выдаткi на транспарт i мабiльную сувязь, забароняць замежныя камандзiроўкi за кошт бюджэтных сродкаў. Вядучы iнжынер па арганiзацыi, эксплуатацыi i рамонце будынкаў рамонтна-будаўнiчага ўчастка ААТ "Смаргоньсiлiкатабетон" асуджаны за сiстэматычнае атрыманне хабару ад сваiх падначаленых. Хабар ён браў за ўтойванне прагулаў i прыпiскi аб’ёмаў выкананых работ. Даказана 5 эпiзодаў атрымання хабару з верасня 2004 па чэрвень 2005 года на агульную суму Br510 тыс. Суд вызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на 6 гадоў з адбываннем у папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады тэрмiнам 5 гадоў. ПОУНЫ АБЗАЦ У Швейцарыi затрымалi 62-гадовага вадзiцеля, якi на працягу 40 гадоў ездзiў на аўтамабiлi без вадзiцельскiх правоў. Ён быў затрыманы ў ходзе дзяжурнай праверкi ў невялiкiм гарадку. У гутарцы з палiцэйскiм мужчына прызнаўся, што нiколi не меў вадзiцельскiх правоў "па фiнансавых меркаваннях" : ён палiчыў, што iх атрыманне — занадта дарагое задавальненне. Пажылы грамадзянiн паведамiў, што за 40 гадоў ён накатаў на машыне прыкладна 1,2 млн кiламетраў, пры гэтым нi разу не папаўся ўладам. Незвычайны падарунак да хуткiх Калядаў зрабiла амерыканская сетка закусачных Burgеr King для мужчын, якiя любяць мяса. Навiнка, якая ўжо выйшла ў продаж у некалькiх магазiнах, — парфума з пахам мяса. Мясная парфума каштуе ўсяго 3,99 долара i будзе прадавацца толькi на працягу святочнага сезона i, па словах кампанii, можа стаць арыгiнальным i эканамiчным падарункам у перыяд сусветнага фiнансавага крызiсу. Навiнка не рэкамендуецца вегетарыянцам i апiсваецца як "водар спакушэння з ноткай вэнджанага мяса".Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Продажы аўтамабiляў у Еўропе ў лiстападзе знiзiлiся на 25,8% у параўнаннi з леташнiм. У параўнаннi з кастрычнiкам знiжэнне склала каля 16%. Горш за ўс
|
|