21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апякунства над сястрой

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апякунства над сястрой

Мае тры сястры жывуць у Магiлёве. Старэйшай 82 гады, сярэдняй 78 гадоў, малодшай — 71. Старэйшая ў вераснi рашэннем суда пазбаўлена дзеяздольнасцi. Калi ўзнiкла пытанне аб апецы, было два прэтэндэнты — малодшая сястра i я. Мне 67 гадоў, я жыву ў сельскай мясцовасцi ў Гомельскай вобласцi. Апякункай назначылi сястру, а мне патлумачылi, што перавагу пры гэтым мае той, хто жыве ў адным населеным пункце з падапечным. У старэйўай сястры з малодшай непрыязныя адносiны, у iх часта здараюцца канфлiкты, апякаемая выганяе апякунку i ў вынiку яе абавязкi вымушаны выконваць я i сярэдняя сястра. Мяне цiкавяць правы i абавязкi апекуна, а таксама цi магчыма назначэнне апекуном iншагародняга i цi павiнны былi органы апекi спытаць у падапечнай, каго яна хацела б выбраць апекуном?

М. Судакоў, Гомельская вобласць

Гомельская вобласць

Мэты, парадак назначэння апекуна, правы i абавязкi апекуноў i падапечных i iншыя пытаннi гэтай тэмы рэгулююцца Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i (глава 14). Адказ на першае ваша пытанне ўтрымлiваецца ў артыкуле 147 Кодэкса, згодна з якiм апека ўстанаўлiваецца па месцы жыхарства асобы, якая патрабуе апекi, або па месцы жыхарства апекуна, калi гэта адпавядае iнтарэсам падапечнага.

Апякун можа быць назначаны толькi з яго згоды. Як устаноўлена артыкулам 152 Кодэкса, пры выбары апекуна павiнны прымацца да ўвагi яго асабiстыя якасцi, здольнасцi да выканання абавязкаў апекуна, адносiны, якiя iснуюць памiж iм, членамi яго сям’i i асобай, якая мае патрэбу ў апецы, а таксама, калi гэта магчыма, жаданне падапечнага. У абавязковым парадку згода падапечнага ўлiчваецца пры назначэннi папячыцеля, калi падапечны — дзеяздольная поўнагадовая асоба, якая не мае магчымасцi з-за дрэннага здароўя самастойна абараняць свае правы i выконваць свае абавязкi. Ваша сястра — недзеяздольная.

Артыкулам 153 прадугледжана, што апекунамi могуць быць поўнагадовыя асобы абодвух палоў, а таксама няпоўнагадовыя, якiя набылi ў адпаведнасцi з заканадаўствам поўную дзеяздольнасць. Гэтым артыкулам вызначана кола асобаў, якiя не могуць быць назначаны апекунамi. Так, напрыклад, гэта асобы, якiя прызнаны судом недзеяздольнымi або абмежавана дзеяздольнымi; асобы, якiя з-за дрэннага здароўя не могуць ажыццяўляць правы i выконваць абавязкi апекуна; асобы, якiя пазбаўлены судом бацькоўскiх правоў; асобы, якiя былi адхiлены ад абавязкаў апекуна цi папячыцеля за неналежнае выкананне ўскладзеных на iх абавязкаў i iнш.

Згодна з часткай 3 артыкула 153, пры наяўнасцi некалькiх асобаў, якiя хочуць стаць апекунамi аднаго i таго ж падапечнага, пераважнае права даецца сваякам падапечнага пры ўмове абавязковага захавання патрабаванняў артыкула 152, частак першай i другой артыкула 153 (адпаведнасць патрабаванням да апекуна), а таксама iнтарэсаў падапечнага.

Апекуны павiнны клапацiцца аб утрыманнi асобаў, якiя знаходзяцца пад iх апекай, стварэннi гэтым асобам неабходных бытавых умоваў, аб забеспячэннi iх доглядам i лячэннем, абараняць iх правы i законныя iнтарэсы. Тым не менш, апекуны не абавязаны ўтрымлiваць падапечных за кошт уласных сродкаў. Згодна з артыкулам 164, сумы, якiя належаць падапечным у якасцi пенсiй, дапамог, алiментаў i iншых надзённых паступленняў, паступаюць у распараджэнне апекуна i расходуюцца iм на ўтрыманне падапечнага. Калi гэтых сум недастаткова для кампенсацыi ўсiх неабходных выдаткаў, то яны могуць кампенсавацца з iншай маёмасцi, што належыць падапечнаму.

Апекуны з’яўляюцца законнымi прадстаўнiкамi падапечных i здзяйсняюць ад iх iмя i ў iх iнтарэсах усе неабходныя здзелкi. Не мае права апякун без папярэдняга пiсьмовага дазволу органаў апекi i папячыцельства здзяйсняць здзелкi па адчужэннi, у тым лiку па абмене або дарэннi маёмасцi падапечнага, здачы яго ў арэнду (у наём), бязвыплатнае карыстанне або ў заклад; здзелкi, якiя цягнуць адмову ад правоў, што належаць падапечнаму, падзел яго маёмасцi або выдзел з яе доляў, а таксама любых iншых здзелак, што цягнуць змяншэнне маёмасцi падапечнага (артыкул 161). Апякун, яго жонка (муж) i блiзкiя сваякi не маюць права здзяйсняць здзелкi з падапечным, за выключэннем перадачы маёмасцi падапечнаму ў якасцi дару цi ў бязвыплатнае карыстанне, а таксама быць прадстаўнiком падапечнага пры заключэннi здзелак цi вядзеннi судовых спраў памiж падапечным i жонкай (мужам) апекуна i iх блiзкiмi сваякамi (артыкул 162).

Кантроль за дзейнасцю апекуноў ажыццяўляецца органамi апекi i папячыцельства па месцы жыхарства падапечнага. Дзеяннi апекуноў могуць быць абскарджаны любой асобай, у тым лiку i падапечным, у гэтыя органы. У выпадку неналежнага выканання апекуном ускладзеных на яго абавязкаў без уважлiвых прычын орган апекi i папячыцельства адхiляе апекуна ад выканання гэтых абавязкаў, а пры выкарыстаннi апекуном апекi ў карысных мэтах, а таксама ў выпадку пакiдання падапечнага без нагляду i неабходнай дапамогi орган апекi i папячыцельства абавязаны адхiлiць апекуна i перадаць матэрыялы пракурору для вырашэння пытання прыцягнення вiнаватага да адказнасцi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мае тры сястры жывуць у Магiлёве. Старэйшай 82 гады, сярэдняй 78 гадоў, малодшай — 71. Старэйшая ў вераснi рашэннем суда пазбаўлена дзеяздольнасцi. Ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика