Супердом з саломы i бутэлек
Супердом з саломы i бутэлек
Незвычайнае жыллё, спраектаванае беларускiм навукоўцам, не толькi экалагiчнае, але i энергааўтаномнае Мы пазналi яго яшчэ з дарогi — акруглае прыземiстае збудаванне з мiнiяцюрным ветрачком на даху. Гэткi адмысловы шацёр. Вось яна, беларуская сенсацыя — дом, збудаваны выключна з экалагiчных матэрыялаў, i абсалютна энерганезалежны. Печка на дровах ацяпляе збудаванне. Вятрак i фотагальванiчныя ўстаноўкi выпрацоўваюць электрычнасць. Калектары на даху награваюць ваду. Сонечныя батарэi, мiж iншым, беларускай вытворчасцi. З утылiзацыяй таксама ўсё прадумана. Адходы трапляюць наўпрост на прысядзiбны ўчастак — зроблены трохкамерная сiстэма перапрацоўкi сцёкаў i адводы ў сад. Вось вам i гатовыя ўгнаеннi. Суцэльныя плюсы. Аўтар праекта энергазберагальнага дома — i яго гаспадар у адной асобе — Яўген Шырокаў, кiраўнiк Цэнтра "Хабiтат", старшыня праўлення Мiнскага аддзялення Мiжнароднага грамадскага аб’яднання эколагаў, вiцэ-прэзiдэнт Мiжнароднай акадэмii экалогii, кандыдат тэхнiчных навук. Ну што ж мы стаiм на ганку, давайце зазiрнём унутр. У аснове будынка — 12 слупоў, трынаццаты, апорны, — у цэнтры. Сцены тут зроблены з саломы. Недаверлiвыя могуць у гэтым пераканацца — некаторыя ўчасткi пакiнулi незатынкаванымi i пакрылi шклом. Атрымалiся такiя неардынарныя "карцiны" на сценах — з самiх сцен. Тынкоўка — гэта мiкс глiны, пяску i попелу. "Узнаўляем тэхналогii, якiя былi да ХVIII стагоддзя", — распавядае навукоўца. Мы пазналi яго яшчэ з дарогi — акруглае прыземiстае збудаванне з мiнiяцюрным ветрачком на даху. Гэткi адмысловы шацёр. Вось яна, беларуская сенсацыя — дом, збудаваны выключна з экалагiчных матэрыялаў, i абсалютна энерганезалежны. Печка на дровах ацяпляе збудаванне. Вятрак i фотагальванiчныя ўстаноўкi выпрацоўваюць электрычнасць. Калектары на даху награваюць ваду. Сонечныя батарэi, мiж iншым, беларускай вытворчасцi. З утылiзацыяй таксама ўсё прадумана. Адходы трапляюць наўпрост на прысядзiбны ўчастак — зроблены трохкамерная сiстэма перапрацоўкi сцёкаў i адводы ў сад. Вось вам i гатовыя ўгнаеннi. Суцэльныя плюсы. Аўтар праекта энергазберагальнага дома — i яго гаспадар у адной асобе — Яўген Шырокаў, кiраўнiк Цэнтра "Хабiтат", старшыня праўлення Мiнскага аддзялення Мiжнароднага грамадскага аб’яднання эколагаў, вiцэ-прэзiдэнт Мiжнароднай акадэмii экалогii, кандыдат тэхнiчных навук.Ну што ж мы стаiм на ганку, давайце зазiрнём унутр. У аснове будынка — 12 слупоў, трынаццаты, апорны, — у цэнтры. Сцены тут зроблены з саломы. Недаверлiвыя могуць у гэтым пераканацца — некаторыя ўчасткi пакiнулi незатынкаванымi i пакрылi шклом. Атрымалiся такiя неардынарныя "карцiны" на сценах — з самiх сцен. Тынкоўка — гэта мiкс глiны, пяску i попелу. "Узнаўляем тэхналогii, якiя былi да ХVIII стагоддзя", — распавядае навукоўца. На 72 квадратных метрах размешчана ўсё вельмi кампактна. У самым цэнтры — печ. "Яна даволi цiкавая. Такiх у СНД дакладна няма. Тут сюжэт у чым — дровы закладваюцца зверху", — не без гонару кажа ўмельца. Адзiн з выступаў печы пакрыты, як выявiлася пры найблiжэйшым разглядзе, звычайным дарожным люкам. Гэта, не паверыце, такая экалагiчная кухонная плiта! Гэты ўчастак награваецца настолькi, што тут можна гатаваць ежу. Суп. З сякеры! А што ж вы хочаце ў доме з саломы i бутэлек! Жарты-жартамi, а печ такая працуе з большым ККДз, чым руская. Пры гэтым цаглiны на першую iдзе ўтрая менш. Да таго ж, яна не такая высокая, так што не трэба караскацца, ды прастору яна не загрувашчвае. Ёсць тут i камiн. Што яшчэ трэба для прыемнага адпачынку? Вядома ж, лазня! Гаспадар паклапацiўся i пра гэта. Будуць тут i кухня, i барная стойка, санвузел само сабой. У некаторых вокнах дзiўнага дома замест звычайных шклопакетаў — iлюмiнатары. Жыць тут могуць, паводле словаў гаспадара, трое. "Але калi прыязджаюць госцi, — з усмешкай дадае гаспадар, — то чалавек 12 размясцiць можна". Зэканомiць пры будаўнiцтве атрымалася на многiм: цаглiна — з разборкi (ужо была ва ўжываннi), фундамент са звычайных шкляных бутэлек (сабраных, як прызналiся нам будаўнiкi, на звалцы), глiну i пясок для тынкоўкi, самi разумееце, таксама не куплялi. Вясною дах будзе пакрыты трыснягом. Пры гэтым абраныя матэрыялы маюць шмат пераваг. Як расказаў нам адзiн з будаўнiкоў Дзмiтрый Храмцоў (будаваць пачалi "з нуля", работа вядзецца ўжо месяцы чатыры), саламяныя сцены маюць трубчастую структуру, таму цяпло яны захоўваюць лепш. Тую ж функцыю выконваюць i бутэлькi ў фундаменце — за кошт паветра ў iх атрымлiваецца гэткая "падушка". Глiняную тынкоўку будаўнiкi называюць "дыхаючай", так што дыхацца ў такiм доме i сапраўды будзе лягчэй! Карацей, натурпрадукт i ёсць натурпрадукт. Каштуюць неабходныя матэрыялы каля 10 тыс. долараў. А цалкам дом, разам з работай, абыдзецца ахвотнiку ў 30—35 тыс. долараў. Ды энергазатраты ў далейшым будуць нiжэйшымi, чым у звычайных дамах. Форма круга абрана невыпадкова: — Цепластраты ў круглым доме мiнiмальныя. Плюс да гэтага ён яшчэ вельмi добра абдзьмуваецца — не гудзе. Насамрэч тут вельмi ветраная мясцовасць, — адзначае гаспадар. Гэты дом — не першы "блiн" у экалагiчнага энтузiяста. Па яго iнiцыятыве i на базе яго распрацовак у Беларусi ўзведзена 50 экалагiчных дамоў. Уласны дом навукоўцы чакаў толькi ўчастка, i вось нядаўна Яўген Шырокаў атрымаў запаветны кавалак зямлi ў Беларучах. Наваселле ён разлiчвае справiць акурат на Новы год, а ў першы раз папарыцца ў новай лазнi — ужо на наступным тыднi. У хуткiм часе дамы з саломы з’явяцца таксама ў Валгаградзе, Краснадары, Маскве, Новасiбiрску, Сочы. "Пачалося будаўнiцтва з саломы, крызiс падштурхнуў. Прычым у Новасiбiрску план — тысяча дамоў за год, у Маскве — каля дзвюхсот", — кажа Яўген Шырокаў. Зацiкаўленыя асобы з Масквы i Новасiбiрска ўжо набылi праект дома беларускага навукоўцы. На наступныя два гады ўзведзены дом стане для яго i лабараторыяй — ён будзе фiксаваць i аналiзаваць, колькi энергii выпрацоўвае вятрак, колькi ствараюць сонечныя панэлi. Ён упэўнены, што па меры росту кошту на газ такiя тэхналогii будуць карыстацца ўсё большым попытам. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайнае жыллё, спраектаванае беларускiм навукоўцам, не толькi экалагiчнае, але i энергааўтаномнае. Мы пазналi яго яшчэ з дарогi — акруглае прыземi |
|