21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выбар імя: народныя правiлы

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выбар імя: народныя правiлы

l Адно з царкоўных правiлаў гучыць так: выбiрайце iмя свайму дзiцяцi ў межах 10-15 дзён да i пасля дня яго нараджэння. Але ў народзе i сёння перакананыя, што ў вызначальных, значных момантах жыцця неабходна iсцi "па сонцы", выключна наперад. Таму пажадана выбiраць у святцах iмя непасрэдна ў дзень нараджэння дзiцяцi цi ў блiжэйшыя днi пасля яго нараджэння, але нi ў якiм разе не кранаць перыяд, якi папярэднiчаў нараджэнню, i тым самым вяртаць жыццё дзiцяцi назад.

l Пры хрышчэннi па царкоўным абрадзе чалавеку не проста надаецца iмя (пэўнае спалучэнне гукаў). У гэты момант хрысцiянiн разам з iмем атрымлiвае святога-ахоўнiка, якi будзе нябачна ахоўваць, дапамагаць, засцерагаць чалавека на працягу ўсяго яго зямнога жыцця. Таму калi выбiраеце iмя свайму дзiцяцi, неабходна дакладна ведаць i памятаць, iмя якога святога ён бярэ "ў спадчыну", хто непасрэдна будзе яго зямным ахоўнiкам.

l Кожны са святых, якi ўшаноўваецца ў царкоўным календары ў той цi iншы дзень, прайшоў свой жыццёвы шлях, здзейснiў толькi яму перадвызначаны Богам жыццёвы подзвiг, таму i заняў адпаведнае месца ў царкоўнай гiсторыi. Але народная перакананасць у тым, што дзiця, якое атрымала iмя ў гонар гэтага святога, пражыве падобны лёс, засталася. Таму называць дзiця iмем праведнiка (прападобнага, свяцiцеля, евангелiста) — да дабра, а iмем вялiкапакутнiка — прадвызначыць пакутнiцкi лёс дзiцяцi.

l На працягу некалькiх стагоддзяў сярод усходнiх славян iснавала традыцыя першым народжаным дзецям даваць iмёны дзядуляў i бабляў. Пры гэтым першы сын атрымлiваў iмя дзеда па бацькоўскай лiнii, другi — па лiнii мацi. Таксама рабiлi i пры вызначэннi iмёнаў для дзяўчат.

l Нашы продкi былi перакананыя ў тым, што нельга даваць дзiцяцi iмя бацькi, мацi, брата, сястры, iмёны ўсiх тых, хто жыве ў хаце, "даваць iмя на iмя". Бо лiчылася: "адзiн звядзе другога са свету". Гэта забарона тлумачылася яшчэ i тым, што на дваiх членаў сям’i будзе адзiн святы-ахоўнiк, i ён не здолее засцерагчы адразу абодвух, а тым больш траiх. (Напрыклад, бабуля Таццяна, мацi Таццяна i дачка Таццяна.)

l Кiруючыся прынцыпам падабенства, катэгарычна забаранялася даваць дзiцяцi iмя малога, якое памерла.

l У выпадку смерцi дзяцей у сям’i пры хрышчэннi дзiцяцi давалi iмя так званых "моцных" у энергетычным плане святых: Мiкалая, Андрэя, Марыi i iнш.

l Імя дало назву сямейнаму святу — iмянiны. Гэта дзень ушанавання таго святога, у гонар якога дзiцяцi далi iмя.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
l Адно з царкоўных правiлаў гучыць так: выбiрайце iмя свайму дзiцяцi ў межах 10-15 дзён да i пасля дня яго нараджэння. Але ў народзе i сёння пераканан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика