21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад лямпачак напальвання мы яшчэ доўга не адмовімся

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад лямпачак напальвання мы яшчэ доўга не адмовімся

Еўракамiсiя i ўрады шэрагу краiн ЕС прапануюць паступовую замену лямпачак напальвання на энергазберагальныя. Па ацэнках экспертаў, для гэтага спатрэбiцца як мiнiмум тры гады. Пасля гэтага тэрмiну, у 2012 годзе плануецца ўвесцi канчатковую забарону на лямпы напальвання.

Як мяркуюць прыхiльнiкi гэтай iдэi, дзякуючы ёй еўрапейцы будуць эканомiць ад 5 да 10 мiльярдаў еўра ў год. Акрамя таго, такая мера дазволiць скарацiць штогадовыя выкiды парнiковых газаў на 15 мiльёнаў тон.

У Мiнiстэрстве прамысловасцi гэтай навiне не здзiвiлiся: "Такiя заявы гучаць ужо апошнiя гадоў 5. І што? Паглядзiце, звыклыя лямпачкi напальвання мы выкарыстоўваем дагэтуль. Хоць у краiне ўжо распачалася вытворчасць i энергазберагальных лямпачак — на адзiным электралямпавым заводзе ў Брэсце".

Намеснiк дырэктара па вытворчасцi РУП "Брэсцкi электралямпавы завод" Леанiд Хомчанка пацвердзiў гэтую iнфармацыю i даў па нашай просьбе невялiкi каментарый.

— Iдзе праца па запуску лiнii па зборцы энергазберагальных лямпачак. Камплектавыя часткi да нас паступаюць з-за мяжы. У мiнулым месяцы была выпушчана першая партыя — каля 30 тысяч штук, у снежнi плануем вырабiць яшчэ адну партыю. Паводле спектра святла лямпачкi ёсць i "цёплыя" i "халодныя". Апошнiх пакуль было выпушчана крыху больш, таму што было закуплена болей адпаведных камплектавых частак. Гарантыйны тэрмiн на нашы энергазберагальныя лямпачкi складае 8 тысяч гадзiн. Да прыкладу, у звычайнай лямпачкi напальвання ён не перавышае адной тысячы гадзiн. Цана ў крамах у залежнасцi ад магутнасцi — ад 12 да 15 тысяч рублёў, — сказаў Леанiд Мiкалаевiч.

Каментуючы ўвогуле iнфармацыю пра паступовую замену ў Еўропе лямпачак напальвання на энергазберагальныя, суразмоўца заўважыў, што ў найблiжэйшай i нават аддаленай перспектыве не толькi Беларусь, але i iншыя краiны былога Савецкага Саюза наўрад цi адмовяцца цалкам ад выкарыстання першых.

— Такiя лямпачкi выпускалiся ў вялiкiм асартыменце, адпаведна, была i дагэтуль ёсць вялiкая колькасць электрапрыбораў, да якiх патрэбныя менавiта звычайныя лямпачкi напальвання,.у тым лiку розных бытавых прыбораў — зазначыў Леанiд Хомчанка. — У Еўропе крыху iншая сiтуацыя з гэтым. Разам з тым варта сказаць, што ў свеце выкарыстоўваюцца i iншыя крынiцы святла, напрыклад, светладыёды. Хто ведае, можа, з цягам часу мы ў масавым парадку пяройдзем ад выкарыстання лямпачак напальвання да нейкiх iншых эфектыўных крынiц святла.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўракамiсiя i ўрады шэрагу краiн ЕС прапануюць паступовую замену лямпачак напальвання на энергазберагальныя. Па ацэнках экспертаў, для гэтага спатрэбi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика