21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Змяншэнне тавараабароту сезоннае?

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Змяншэнне тавараабароту сезоннае?

Па вынiках студзеня—лiстапада гэтага года аб’ём рознiчнага тавараабароту павялiчыўся амаль на 23 працэнты. У грашовым выражэннi гэты паказчык склаў 43,7 трыльёна рублёў.

Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, за гэты час зменшылася рэалiзацыя малака i малочных прадуктаў (на 1,8 працэнта), масла (на 9,4 працэнта), алею (на 14,6 працэнта), рыбы i морапрадуктаў (на 1,7 працэнта), круп i бабовых (на 3,7 працэнта), макаронных вырабаў (на 7,7 працэнта). Сярод нехарчовых тавараў сёлета менш за ўсё куплялi толькi каляровыя тэлевiзары — iх продаж "змiнусаваў" на 13,2 працэнта.

Найбольшы рост продажу прыпадае на цукар (17,6 працэнта), кансервы i прэсервы з рыбы i морапрадуктаў (14,5 працэнта), безалкагольныя напоi (17,8 працэнта), кандытарскiя вырабы (27,1 працэнта), сокi (16,2 працэнта). Сярод нехарчовых тавараў павялiчылася рэалiзацыя вопраткi i бялiзны (на 34,2 працэнта), трыкатажных вырабаў (на 23,8 працэнта), абутку (на 33,4 працэнта), сiнтэтычных мыйных сродкаў (на 31,7 працэнта), лекаў (на 23,5 працэнта).

Як адзначаюць у Нацыянальным статыстычным камiтэце, доля продажу тавараў айчыннай вытворчасцi з пачатку года склала 78,9 працэнта: харчовых тавараў 85,9 i нехарчовых — 69,7. Сярод груп прадукцыi перавага за iмпартнай была толькi па рыбе i морапрадуктах, алеi, соках, пральных машынах i сiнтэтычных мыйных сродках.

Разам з тым, ужо другi месяц запар адзначаецца змяншэнне аб’ёмаў рознiчнага тавараабароту. Калi ў кастрычнiку гэты паказчык скарацiўся на 3,8 працэнта, то ў лiстападзе — ужо на 8,5. У чым прычына? Як заўважылi карэспандэнту "Звязды" ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, хутчэй за ўсё змяншэнне — сезонная з’ява. Да прыкладу, у лiстападзе мiнулага года ў параўнаннi з папярэднiм месяцам рознiчны тавараабарот знiзiўся на 2,2 працэнта. Магчыма, гэтая тэндэнцыя прасочваецца i сёлета. Праўда, больш выразна...

Мiкалай ЛІТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках студзеня—лiстапада гэтага года аб’ём рознiчнага тавараабароту павялiчыўся амаль на 23 працэнты. У грашовым выражэннi гэты паказчык склаў 43
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика