21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З аўторка заснежыць i падмарозiць

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З аўторка заснежыць i падмарозiць Адчаканены новыя манеты З сённяшняга дня Нацыянальны банк выпусцiў у абарачэнне памятныя манеты серыi "Умацаванне i абарона дзяржавы" — "Давыд Гарадзенскi", паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.   Сярэбраная манета выпушчана намiналам 20 рублёў, яна мае пробу сплаву 925, масу 33,62 г. Медна-нiкелевая памятная манета мае намiнал 1 рубель. Гэтыя манеты адчаканены на ЗАТ "Лiтоўскi манетны двор": сярэбраная — якасцю "пруф", медна-нiкелевая — "пруф-лайк". Тыраж сярэбранай i медна-нiкелевай манет складае па 5000 штук кожнай.   Ігар ГРЫШЫН.   "Калодзеж, дай вады напіцца..."?

Не дажыла да свайго сямiдзесяцiгоддзя пенсiянерка з вёскi Мiкалаеўка, што ў Добрушскiм раёне. Сталая жанчына ранiцай пайшла па ваду да калодзежа побач з яе домам. Па версii супрацоўнiкаў МНС, якiя прыехалi на месца здарэння, бабулька паслiзнулася i па неасцярожнасцi ўпала ў калодзеж.

Ірына Асташкевiч.

 

З аўторка заснежыць i падмарозiць

А вось у выхадныя надвор’е на тэрыторыi Беларусi будзе вызначаць атмасферны фронт з паўднёвага захаду Еўропы, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Таму сёння, у суботу i нядзелю будуць часам назiрацца ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу. На дарогах галалёдзiца, месцамi сур’ёзны галалёд. Тэмпература ўначы 0—7 марозу, па захадзе краiны да 2 цяпла, удзень ад мiнус 4 па ўсходзе да плюс 3 градусаў па захадзе краiны. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, сапраўдная снежная зiма пачнецца з аўторка на наступным тыднi. Тады часам будзе iсцi снег, на дарогах захаваецца галалёдзiца. Тэмпература на працягу сутак 2—8 марозу. Сiноптыкi прагназуюць, што такое снежнае марознае надвор’е захаваецца на працягу ўсяго наступнага тыдня.

Сяргей КУРКАЧ.

 

ЕС працуе больш, чым... Беларусь

Жыхары Старога Свету больш не змогуць працаваць па 10-11 гадзiн у дзень без выхадных — днямi Еўрапарламент прыняў рашэнне абмежаваць працоўны тыдзень 48 гадзiнамi. Варта заўважыць, што афiцыйна менавiта такая максiмальная працягласць працоўнага тыдня iснавала ў Еўрасаюзе i дагэтуль. Аднак з iстотнымi агаворкамi. Скажам, раней са згоды работнiка заканадаўства асобных краiн дазваляла павялiчваць працоўны тыдзень да 60-65, а ў асобных выпадках — нават да 79 гадзiн. Пры гэтым такая магчымасць iснавала ў заканадаўствах адразу 14 дзяржаў.

Тым часам, цiкава: новая гарантыя для еўрапейцаў аказалася менш "iльготнай", чым... ужо звыклае правiла ў Беларусi. Яшчэ з 1960-х гадоў працоўны тыдзень у нашай краiне быў вызначаны ў 40 гадзiн. "Сапраўды, у выпадку неабходнасцi i са згоды самога работнiка беларускае заканадаўства дазваляе павялiчваць змену да 12 гадзiн, аднак у такiм выпадку "перапрацоўкi" ўжо будуць звышурочнымi — з аплатай у двайным памеры або магчымасцю ўзяць адпачынак за звышурочную працу ў iншы час, — заўважыла ў гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" начальнiк юрыдычнага ўпраўлення Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Iнэса Чысцякова. — Да таго ж на звышурочныя вызначаны строгi лiмiт — яны не могуць перавышаць 120 гадзiн у год".

Дарэчы, паведамiла Iнэса Чысцякова, намераў змяняць цяперашнiя нормы заканадаўства па працягласцi працоўнага тыдня няма. Тым больш, што 40-гадзiнны тыдзень замацаваны ў 43 артыкуле Канстытуцыi нашай краiны.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А вось у выхадныя надвор’е на тэрыторыi Беларусi будзе вызначаць атмасферны фронт з паўднёвага захаду Еўропы, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика