21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ГАЗПРАМ не будзе з 1 студзеня пастаўляць газ ва Украіну

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ГАЗПРАМ не будзе з 1 студзеня пастаўляць газ ва Украіну

"Газпром" не будзе з 1 студзеня пастаўляць газ Украiне, пакуль не атрымае запазычанасць за ўжо пастаўленыя аб’ёмы i не складзе новыя кантракты. Аб гэтым заявiў на прэс-канферэнцыi афiцыйны прадстаўнiк холдынгу Сяргей Купрыянаў.

Ён растлумачыў, што "ўкраiнскiя калегi пералiчылi сёння 800 млн долараў у лiк доўгу за пастаўкi газу восенню, але паведамiлi пры гэтым, што больш да новага года нiчога не заплацяць".

Паводле словаў Купрыянава, гэта азначае, што запазычанасць за лiстападаўскiя i снежаньскiя пастаўкi з улiкам штрафных санкцый на агульную суму 2 млрд долараў на рахунак "Газпрома" не паступяць. "Таму праблемы 1 студзеня пасля гэтых плацяжоў застаюцца", — сказаў ён. "У нас не будзе юрыдычных падстаў для паставак газу, i мы не зможам перайсцi на прамыя кантракты з Украiнай, пакуль не будзе пагашаная гэтая запазычанасць", — сказаў Купрыянаў.

Нагадаем, у лiстападзе Расiя папярэдзiла Кiеў, што ў тым выпадку, калi "Нафтагаз Украiны" да канца гэтага года не пагасiць больш 2,4 млрд долараў доўгу за пастаўкi расiйскага газу ў вераснi-лiстападзе, кошт на газ для Ўкраiны з 179 долараў за тысячу кубаметраў у 2008 годзе ўзрасце да 400 долараў за тысячу кубаметраў у новым годзе.

Падчас рабаванняў iнкасатараў у Латвii загiнуў чалавек

Адзiн чалавек загiнуў, яшчэ адзiн атрымаў раненне ўвечары 17 снежня падчас нападу невядомых на iнкасатарскую машыну ў Латвii.

Чалавек, якi атрымаў раненне ў галаву, сканаў у лякарнi, стан другога iнкасатара ацэньваецца як цяжкi.

Як пацвердзiлi ў праваахоўных органах, напад адбыўся каля 18:00 па мясцовым часе ў Рыжскiм раёне побач з населеным пунктам Марупе. Палiцыя атрымала iнфармацыю ад кiроўцаў, якiя праязджалi мiма i ўбачылi, што на абочыне каля лесу стаiць машына iнкасатараў са слядамi рабавання.

Як стала вядома пазней, рабаўнiкi завалодалi буйной сумай грошай. Начальнiк Дзяржпалiцыi Алдзiс Леiлюксiс сказаў, што ў справе застаецца шмат незразумелага. У прыватнасцi, следчыя пакуль не разумеюць, чаму iнкасатары змянiлi першапачатковы маршрут руху машыны.

Ваенны пракурор Ізраiля дазволiў салдатам марадзёрстваваць на варожай тэрыторыi

Паводле пастановы галоўнага ваеннага пракурора Iзраiля, брыгаднага генерала Авiхая Мендэльблiта, падчас ваенных дзеянняў на варожай тэрыторыi здабыча салдатамi ЦАХАЛа ежы, пiтва i палiва ў прыватных хатах i крамах не павiнна разглядацца як марадзёрства.

Дацкi банк прадказаў эканамiчны апакалiпсiс

Дацкi Sахо Bаnk намаляваў адну з самых змрочных карцiн сусветнай эканомiкi ў 2009 годзе: цана на нафту абвалiцца да 25$ за барэль, i пачнецца рэвалюцыя ў Iране, а ВУП Кiтая пакажа нулявы рост.

Дзесяць гадоў у канцы кожнага года банк публiкуе дзясятку самых невiдавочных i неверагодных падзей на сусветным рынку. У 2009 годзе Sахо Bаnk пагражае свету калапсам на Усходзе. Нафта па $25 за барэль з-за рэцэсii эканомiкi прывядзе да масавых пратэстаў у Iране, бо 80 працэнтаў ВУП краiны — гэта прыбыткi ад нафтаэкспарту. З-за турбулентнасцi ў Еўразоне яе можа пакiнуць Iталiя, а азiяцкiя краiны прывяжуць свае валюты да юаня. Пры гэтым тэмпы росту ВУП Кiтая знiзяцца да нуля з-за панiжэння пакупнiцкай здольнасцi яго гандлёвых партнёраў.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Газпром" не будзе з 1 студзеня пастаўляць газ Украiне, пакуль не атрымае запазычанасць за ўжо пастаўленыя аб’ёмы i не складзе новыя кантрак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика