МІКАЛАЙ ЦУДАТВОРАЦ
МІКАЛАЙ ЦУДАТВОРАЦ
Ва ўсходнiх славян святы Мiкалай па значнасцi наблiжаўся да самога Бога — "другi пасля Бога заступнiк". Па народных уяўленнях, святы Мiкалай быў "старэйшым" сярод усiх святых. Святы Мiкола лiчыўся ў народзе ахоўнiкам земляробства i жывёлагадоўлi, гаспадаром зямных водаў, заступнiкам ад бедаў i хваробаў, памочнiкам у самых цяжкiх справах i абавязках. У кожнай хаце заўсёды была абраз Мiкалая — ахоўнiка хатняга дабрабыту. l Мiколаў дзень — пачатак зiмовага сватаўства. У гэты дзень абавязкова служылi набажэнствы тыя, хто хацеў ажанiцца цi ажанiць: жанiхi i нявесты, а таксама iх бацькi. l Моладзь з гэтага дня пачынала падрыхтоўку да Калядных святак: дамаўлялiся аб найме хаты, дзе будуць наладжваць вячоркi, нарыхтоўвалi дровы, лучыну, выбiралi строi, выраблялi святочныя маскi для пераапранутых. l Святы Мiкалай стаў ахоўнiкам рыбакоў i маракоў, паколькi можа кiраваць воднай i зямной стыхiямi. Таму першы ўлоў неабходна было абавязкова ахвяраваць святому Мiколу, у час буры выносiць на палубу iкону святога i служыць яму набажэнства. На грудзi кожнага рыбака заўсёды быў маленькi абраз з выявай святога Мiкалая. l У казках i паданнях менавiта святы Мiкалай сустракае душы людзей на тым свеце. У ХVII—ХVIII стагоддзях у рукi памерлым клалi невялiкi кавалак паперы — "лiст да святога Мiкалая". l Святога Мiкалая лiчылi добрым дарадчыкам, але менавiта ён караў "дрэнных" людзей, якiя парушалi агульнапрынятыя забароны. Напрыклад, жанчын, якiя працуюць у нядзелю, мужчын, якiя гуляюць у карты цi сварацца. l Паўсюдна 19 снежня быў святочны дзень: "У Мiколiн дзень ва ўсякай хаце пiва", "Для кума Мiкольшчына бражку варыць, для кумы пiрагi пячэ". Казалi, ушаноўваючы запаветы дзядоў: "На Мiкольшчыну клiч i сябра, i ворага". l Па Мiколiным днi меркавалi аб надвор’i: Якi дзень на Мiколу зiмовага, такi i на Мiколу летняга. Надышоў бы Мiколiн дзень, будзе i зiма на санках. Першыя сур’ёзныя маразы — Мiкольскiя. На дзень святога Мiкалая зiма лютуе. Зiма моц набiрае, сонца на вясну паварочвае. Калi на Мiхайлаў дзень (21 лiстапада) закуе, то на Мiколу раскуе. Да Мiколы няма зiмы нiколi. Першыя маразы — Мiкольскiя, другiя — калядныя.
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўсходнiх славян святы Мiкалай па значнасцi наблiжаўся да самога Бога — "другi пасля Бога заступнiк". Па народных уяўленнях, святы Мiкалай
|
|