...
...
Генеральны пракурор Беларусi Рыгор Васiлевiч выступае за канфiскацыю аўтамабiляў у вадзiцеляў, якiя паўторна кiруюць транспартнымi сродкамi ў стане алкагольнага ап’янення. Пра гэта ён заявiў у ходзе пашыранага пасяджэння Магiлёўскага гарвыканкама, дзе разглядалася пытанне аб ходзе рэалiзацыi Дырэктывы Прэзiдэнта Беларусi аб мерах па ўмацаваннi грамадскай бяспекi i дысцыплiны. Колькасць людзей, што звярнулiся па дапамогу ў РНПЦ траўматалогii i артапедыi, павялiчылася ўчора ў 3-4 разы. Вiнаваты ў гэтым галалёд на вулiцах Мiнска. Найбольш было зваротаў з нагоды пераломаў ног, звярталiся ў асноўным дарослыя. Нягледзячы на адсутнасць снегу, аматары зiмовых вiдаў спорту могуць "вастрыць лыжы". Сёння апоўднi рэспублiканскi гарналыжны цэнтр "Сiлiчы" чакае гасцей. Лыжнiкi атрымаюць магчымасць на пад’ёмнiку ўзняцца на трасу, а затым з ветрыкам з’ехаць унiз. На працягу апошняга часу тут на поўную магутнасць працавалi снежныя гарматы, выкарыстоўваючы марозныя днi i ночы. На думку спецыялiстаў, штучны снег праляжыць да мая, калi не будзе экстрэмальна цёплых дзён. Супрацоўнiкi Лiдскага пагранатрада ў мiжнародным пункце пропуску "Беняконi" затрымалi жыхара Беларусi, якi спрабаваў увезцi ў краiну партыю кантрабандных сотавых тэлефонаў i аксесуараў да iх. Тавар быў схаваны пад абшыўкай аўтамабiля. Дыспансэрызацыю ў Беларусi з пачатку года прайшлi 91,8 % дарослага насельнiцтва. Каля 20 % абследаваных — абсалютна здаровыя людзi, у 34 % выяўлены фактары рызыкi захворванняў. Людзi з вострымi i хранiчнымi захворваннямi — 46 % ад колькасцi абследаваных. ПОЎНЫ АБЗАЦУ Мюнхене авiяпасажыры, якiя хочуць да мiнiмуму скарацiць час разлукi са сваiмi любiмымi жывёламi, зараз могуць скарыстацца паслугамi спецыяльнага гатэля. Суткi знаходжання тут сабакi абыходзяцца ў 80 еўра. За дадатковую плату можна заказаць спецпаслугу — сустрэча гаспадара па прыбыццi самалёта. Кожнаму сабаку гатэль адводзiць "няньку" i ўтульны нумар. Акрамя таго, тут можна зрабiць дызайнерскую стрыжку. Гатэль разлiчаны на 40 месцаў. Берлiнскi пенсiянер трымаў у сябе дома ў двухпакаёвай кватэры каля паўтары тысячы хвалiстых папугайчыкаў. Птушкi свабодна лёталi па кватэры, у якой паўсюды быў памёт, пер’е i рэшткi ежы. На працэдуру лоўлi папугаяў у каманды ветэрынараў пайшло больш за сем гадзiн. Птушак развезлi па спецыяльных пiтомнiках не толькi ў Берлiне, але i ў суседнiх гарадах, таму што ў сталiчных арнiталагiчных установах для iх было недастаткова месца. Пенсiянер увесь час купляў птушак. Іх папуляцыя iмклiва расла, пакуль суседзi не пачалi скардзiцца на непрыемны пах i шум i не выклiкалi палiцыю. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральны пракурор Беларусi Рыгор Васiлевiч выступае за канфiскацыю аўтамабiляў у вадзiцеляў, якiя паўторна кiруюць транспартнымi сродкамi ў стане ал
|
|