БХД звярнулася да МТС з патрабаваньнем спыніць рэкляму акультызму й магіі праз smsБеларускія хрысьціянскія дэмакраты працягваюць барацьбу з акультызмам. На гэты раз хрысьціяне зьвярнуліся да дырэктара сотавага аператара МТС у сувязі з тым, што абаненты МТС атрымліваюць sms-паведамленьні з рэклямай гаданьня на картах Таро. Аператару было нагадана, што ў адпаведнасьці з прынятым Палатай прадстаўнікоў законам рэкляма магіі й акультызму ў Беларусі з 13 верасьня 2009 г. забароненая. Пад зваротам, дасланым сёньня дырэктару МТС, падпісалася больш за 100 чалавек. Дзяніс Садоўскі, адказны сакратар аргкамітэту БХД, зазначае, што кампанія барацьбы з акультызмам у 2008 годзе дасягнула пэўных перамогаў. «Аднак нядаўна былі зафіксаваныя сур’ёзныя парушэньні з боку сотавага аператара МТС, які рэклямуе гаданьне на картах Таро. У адказ на гэта мы даслалі спадару дырэктару кампаніі МТС ліст, пад якім падпісалася больш за 100 чалавек, з патрабаваньнем спыніць рэкляму акультызму й магіі праз рассылку падобных паведамленьняў. У адваротным выпадку мы будзем вымушаны зьвярнуцца ў пракуратуру па факце парушэньня закона «Аб рэкляме», — гаворыць Дзяніс Садоўскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія хрысьціянскія дэмакраты працягваюць барацьбу з акультызмам.
|
|