Арэнда адгукнулася істотным патанненнем
Арэнда адгукнулася істотным патанненнем
Як "Звязда" паведамляла раней, прыкладна некалькi месяцаў таму кошт арэнды кватэр у Кiеве знiзiўся на 10—15 працэнтаў. У Беларусi на той час арэндныя цэннiкi заставалiся на ранейшым узроўнi, калi аднапакаёвыя кватэры здавалiся прыкладна за 300 долараў. Сёння арэнда жылля ў сталiцы Украiны "звалiлася" ўжо на 30—50 працэнтаў. Сусветныя фiнансавыя праблемы цяпер закранулi рынак арэнды жылых памяшканняў i Мiнска. Кошт аднапакаёвак знiзiўся на 50 USD Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арэнды жылля сталiчнага агенцтва "Час пiк" Сяргея Кадолы, попыт на мiнскiя кватэры за апошнi месяц iстотна знiзiўся. Нягледзячы на гэта, гаспадары стандартных аднапакаёвых кватэр яшчэ два тыднi таму спрабавалi здаць сваю жыллёвую нерухомасць за 300 долараў. Аднак патэнцыяльныя кватаранты пачалi больш скрупулёзна лiчыць свае расходы, што адразу "адгукнулася" на цэннiках арэнды. Знiжэнне ўжо адбылося. Сёння аднапакаёвыя кватэры ў Малiнаўцы, Чыжоўцы, Сухараве i Лошыцы ўжо магчыма адшукаць за 250 долараў, а ў Шабанах нават за 200. Сярэднi кошт двухпакаёвых кватэр усталяваўся на ўзроўнi 350 долараў плюс квартплата, або 300 долараў i перадаплата за 3 месяцы. За 300 долараў здаюцца ўвогуле пустыя дзвюхпакаёўкi ў новых мiкрараёнах. Кошт арэнды трохпакаёвых кватэр складае 400 долараў, або 350 USD плюс аплата камунальных паслуг. Прапанова вялiкiх кватэр будзе павялiчвацца Ужо цяпер агульная прапанова ўсiх вiдаў кватэр перавышае попыт. Агенцтвы нерухомасцi прапануюць сваiм клiентам больш за дзесяць варыянтаў па кожным сегменце арэнднага жылля. Прыкметай апошняга часу стала выстаўленне на рынак арэнды кватэр вялiкiх плошчаў па кошце звычайных "хрушчовак". Здаваць такое жыллё становiцца праблематычным, бо кватарантам прапануецца аплачваць яшчэ i камунальныя паслугi, якiя сталi iстотна павялiчвацца. Як i раней, пры здачы кватэр гаспадары аддаюць перавагу сем’ям. Разам з тым, сёння дзвюхпакаёвыя кватэры з агульнай плошчай каля 70 квадратных метраў за 400—450 долараў могуць зняць толькi студэнты. У такой вялiкай кватэры могуць жыць адразу 3—4 чалавекi. Арэнда будзе таннець i надалей Спецыялiсты агенцтваў нерухомасцi адзначаюць, што ў лютым i ў звычайныя гады на рынку арэнды назiраўся "мёртвы" сезон мiнiмальнага попыту. Эксперты не выключаюць, што крызiс попыту на стандартнае арэнднае жыллё ў апошнi месяц зiмы моцна паўплывае на кошт арэнды. Па самых сцiплых прагнозах спецыялiстаў сталiчнага агенцтва "Час пiк", ужо ў другой палове лютага арэнда аднапакаёвых кватэр будзе каштаваць не больш як 200 долараў. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як "Звязда" паведамляла раней, прыкладна некалькi месяцаў таму кошт арэнды кватэр у Кiеве знiзiўся на 10—15 працэнтаў. У Беларусi на той час
|
|