Калi б не... мова?
Калi б не... мова?
Мой бацька некалi пачынаў працаваць на пошце i заўсёды выпiсваў "Звязду". Так што я, калi выйшла замуж, доўга не думала над тым, што выпiсваць. "Звязда", бацькава газета, прыходзiла ў нашу сям’ю 53 гады, пакуль жывы быў мой муж, яна ж прыходзiць ужо 8 гадоў без яго i яна будзе прыходзiць, пакуль я буду бачыць, бо газета цiкавая, праўдзiвая, бо тут можна знайсцi адказы на ўсе пытаннi i ведаць пра ўсё — пра палiтыку, медыцыну, культуру... Да таго ж "Звязду" проста прыемна ўзяць у рукi, яна заўсёды прыгожая, яна — свойская. Але, як нi сумна гэта прызнаць, у нашай вёсцы, дзе жыве, мо, паўтары тысячы чалавек, выпiсваем яе толькi я ды бiблiятэка. Бывае, пачну агiтаваць, расказваць людзям пра ўсё цiкавае, — слухаюць, згаджаюцца i, кажуць, што таксама чыталi б, выпiсвалi б, калi б не... мова. Я разумею iх. Школа ў нас рускамоўная недзе з 60-х. І яна стала такой па просьбе бацькоў. У вынiку iх дзецi i ўсе наступныя пакаленнi дзяцей мала вучылi беларускую мову, не паспявалi яе палюбiць. Можа я памыляюся, але мне здаецца, што яны ў многiм абкрадзеныя, бо маглi ж ведаць дзве, а то i тры мовы, а ў вынiку — не ведаюць роднай... Я да вайны хадзiла ў беларускую школу, усё жыццё працавала ў вёсцы, фельчарам, выгадавала чацвёра дзяцей, размаўляю па-руску (прыходзiцца), але ж мову я вельмi люблю! Я хоць чытаю па-свойму! Шчыры дзякуй газеце, усiм журналiстам, за гэту магчымасць, за радасць, якую вы прыносiце сваiм чытачам. Поспехаў вам у вашай нялёгкай працы i новых падпiсчыкаў. Нiна Дзянiсаўна Гапаненка, в.Броннае, Рэчыцкi раён. в.Броннае, Рэчыцкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой бацька некалi пачынаў працаваць на пошце i заўсёды выпiсваў "Звязду". Так што я, калi выйшла замуж, доўга не думала над тым, што выпiсва
|
|