...
...
У Мiнскай вобласцi з 19 па 23 снежня ў вынiку абледзянення лiнiй электраперадач адбылiся масавыя адключэннi электрычнасцi. Таўшчыня сценкi галалёду на правадах дасягала 50 мм, на абсталяваннi i апорах — да 100 мм. Акрамя таго, з-за падзення дрэваў на паветраныя лiнii электраперадач адбылiся шматлiкiя абрывы правадоў, разбурэнне апор i кароткiя замыканнi ў электрасетках. Найбольш пацярпелi ад стыхii Мiнскi, Дзяржынскi, Капыльскi, Слуцкi i Стаўбцоўскi раёны. Было парушана электразабеспячэнне 451 населенага пункта, 23 жывёлагадоўчых фермаў i iншых сельскагаспадарчых спажыўцоў. На ўхiленнi наступстваў працавалi больш за 700 чалавек. Па ацэнках спецыялiстаў, апошнi раз такi ўрон народнай гаспадарцы Мiншчыны стыхiя наносiла 30 гадоў таму. Снег, што выпаў у Гомельскай вобласцi, абясточыў 15 населеных пунктаў — лiнii электраперадач абарвалiся пад цяжарам снегу. Парушэнне электразабеспячэння зафiксаванае ў Нараўлянскiм, Ельскiм i Калiнкавiцкiм раёнах. Барсетачнiкаў, якiя ажыццяўлялi крадзяжы на трасе "Мiнск-Вiцебск", затрымалi супрацоўнiкi УУС Вiцебскага аблвыканкама i докшыцкага РАУС. Група складалася з раней судзiмых грамадзянаў Грузii, якiя мелi пасведчаннi на права жыхарства ў Беларусi. Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, удзельнiкi групы ажыццявiлi больш за 10 крадзяжоў з аўтамабiляў. Яны на АЗС цi каля прыдарожных кавярняў прабiвалi колы аўтамабiляў, потым суправаджалi сваю ахвяру. Калi пацярпелыя выходзiлi з машыны, каб памяняць кола, зламыснiкi кралi з салона грошы i маёмасць. На курскай пошце праходзiць конкурс — "Лепшае вiншаванне паштоваму Дзеду Марозу". Самымi папулярнымi падарункамi, якiя просяць дзецi, застаюцца, як летась, лялькі i радыёкiруемыя машынкi. Але шмат i новага — дзецi просяць у Дзеда "чароўную палачку, якая магла б рабiць грошы", а таксама сасiскi, мандарыны i пiражкi з павiдлам. Шасцёра расiянаў загiнулi i 17 атрымалi раненнi ў аўтааварыi ў Егiпце на поўднi Сiнайскага паўвострава. Аўтобус, што перавозiў расiйскiх турыстаў, Перавярнуўся ўвечары 22 студзеня. Расiяне вярталiся з экскурсii ў Ерусалiм. Прычынай аварыi маглi стаць дрэнныя метэаўмовы. Адключэнне электрычнасцi стала прычынай спынення самага вялiкага кола агляду ў свеце — сiнгапурскага "Флаера". Інцыдэнт адбыўся ўчора ўвечары, у момант спынення на коле знаходзiлiся больш за 100 чалавек. Гэта ўжо трэцяя аварыя з моманту запуску кола сёлета ў лютым. Яго вышыня складае 165 м. Удыханне дыму ад феерверкаў, асаблiва зялёных, можа справакаваць прыступы астмы i прывесцi да абвастрэння захворванняў дыхальных шляхоў. Да такiх высноў прыйшлi аўстрыйскiя навукоўцы пасля даследавання прадуктаў згарання рэчываў, што ўтрымлiваюцца ў пiратэхнiцы. У адной з вёсак пасля заканчэння святочнага шоу з выкарыстаннем пiратэхнiкi яны выявiлi ў снежным покрыве значную колькасць барыю — рэчыва, што надае феерверкам зялёны колер. Канцэнтрацыя барыю павялiчылася ва ўзорах снегу ў 500 разоў. Мiж тым удыханне гэтага рэчыва вельмi негатыўна ўплывае на работу органаў дыхання. ПОЎНЫ АБЗАЦnНямецкi фiзiк з Тэхнiчнага ўнiверсiтэта ў Нiжняй Саксонii вылiчыў хуткасць палёту корка ад шампанскага. З дапамогай фотаэлектрычных i акустычных прыстасаванняў вучоны ўстанавiў, што хуткасць корка дасягае 40 км/гадз. Тэарэтычна хуткасць корка можа дасягаць i 100 км/гадз, але для гэтага трэба, каб бутэлька паляжала на сонцы, пад прамымi промнямi, а пасля была добра ўзбаўтаная. Што ж датычыцца корка з бутэлькi, якую дасталi з лядоўнi i не ўзбаўталi, то хуткасць у такiм выпадку будзе невялiкай i для людзей бяспечнай. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнскай вобласцi з 19 па 23 снежня ў вынiку абледзянення лiнiй электраперадач адбылiся масавыя адключэннi электрычнасцi. Таўшчыня сценкi галалёду на
|
|