Навагодні шоп-2009
Навагодні шоп-2009
Будзе пасля Новага года падаць беларускi рубель цi не? Спажывец на гэтае жыццёвае пытанне адказвае некалькiмi варыянтамi паводзiнаў перад Новым годам-2009. Першы такi: на тыя грошы, што выпадкова апынулiся ў заначцы, трэба купiць усё, што будзе служыць доўгi час. Таму тыя, хто доўга збiраўся, сёння хутка купляюць халадзiльнiкi, пральныя машыны i тэлевiзары. "Так хоць грошы не прападуць", — мяркуюць яны, узгадваючы вопыт 90-х. Новы год — толькi з пахам хвоi ад ёлкi на цэнтральнай плошчы. Абыдземся без ананасаў. Нiчога не трацiць, толькi збiраць, i пажадана ў доўгую панчоху. Грошай не так многа — а хацелася б, каб хоць гэтыя не знiклi. Што ж з iмi рабiць??? Некаторыя ўпэўнены, што крызiс зацягнецца, i таму можна выгадаць на дзяржаўных прапановах не забiраць грошы з банкаў, а ўкладаць iх пад высокiя працэнты — сёння гэта сапраўды так. І яны маюць рацыю. Раптам зноў узнiклi чэргi на беларуска-ўкраiнскай мяжы. Сталi папулярнымi шоп-туры на Украiну. Чаму не, калi суседняя краiна куды блiжэй, чым Мiнск, а грыўна там хiстаецца, як апошнi лiст на галiнцы. Мiж тым ходзяць чуткi, што беларусы ў Чарнiгаве ўжо выграблi ўсё, што маглi, таму за таварамi трэба ехаць далей ад мяжы. Цiкава, што курс грыўны вагаецца ў залежнасцi ад таго, ў будны цi выхадны дзень прыедзеш па тавар. У будны, кажуць, курс вышэйшы. Тыя, хто ездзiў, шкадуюць толькi, што нашы мытныя законы не даюць магчымасцi моцна разагнацца. А вось калi толькi для сябе i родных — вельмi выгадна атрымлiваецца. Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будзе пасля Новага года падаць беларускi рубель цi не? Спажывец на гэтае жыццёвае пытанне адказвае некалькiмi варыянтамi паводзiнаў перад Новым годам-
|
|